https://bel.sputnik.by/20250430/tramp-putsn-khocha-zavyarshyts-kanflkt-va-ukrane-1095840205.html
Трамп: Пуцін хоча завяршыць канфлікт ва Украіне
Трамп: Пуцін хоча завяршыць канфлікт ва Украіне
Sputnik Беларусь
Трамп таксама лічыць, што Пуцін яго паважае і Расія не будзе "захопліваць усю Украіну". 30.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-30T10:03+0300
2025-04-30T10:03+0300
2025-04-30T10:06+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
дональд трамп
перагаворы па украіне
перагаворы
палітыка
зша
уладзімір пуцін
навіны
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/1a/1092283825_0:1:3072:1729_1920x0_80_0_0_60a11df54cef1d105e235bdfc66e84fc.jpg
МІНСК, 30 кра – Sputnik. Амерыканскі лідар Дональд Трамп верыць у жаданне прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна прыйсці да ўрэгулявання сітуацыі вакол Украіны, аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу ABC.Прэзідэнт ЗША таксама сказаў, што, на яго думку, Пуцін яго паважае і Расія не будзе "захопліваць усю Украіну". Пры гэтым ён не выключыў таго, што прэзідэнт Расіі ў пытанні заключэння міру нібыта можа "крыху марочыць яму галаву".Іншыя заявы ТрампаРаней у аўторак у інтэрв’ю амерыканскаму журналісту Глену Беку амерыканскі прэзідэнт заявіў, што яму прасцей мець справу з Пуціным, чым з Уладзімірам Зяленскім. Трамп таксама ў чарговы раз раскрытыкаваў Зяленскага, які "пачаў крычаць" у Авальным кабінеце Белага дома, калі прыляцеў з візітам і патрабаваў ад Вашынгтона падтрымкі для працягу ваенных дзеянняў.Таксама ў аўторак было апублікавана інтэрв’ю Трампа часопісу Atlantic, у якім Трамп заявіў, што Украіна вельмі хутка будзе разбурана і што ён спрабуе выратаваць гэтую краіну.Пазіцыя МасквыУ мінулую суботу, 26 красавіка, прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Уладзімір Пуцін на сустрэчы са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Сцівам Уіткафам заявіў аб гатоўнасці расійскага боку да перагавораў з Украінай без папярэдніх умоў.У панядзелак, 28 красавіка, прэзідэнт РФ абвясціў перамір’е ў дні 80-годдзя Перамогі – з нуля гадзін з 7 на 8 мая да нуля гадзін з 10 на 11 мая. На гэты перыяд спыняюцца ўсе баявыя дзеянні.Раней у красавіку расійскі прэзідэнт ужо аб’яўляў перамір’е – у сувязі з Вялікаднем, які ў гэтым годзе адзначаўся 20 красавіка. Тады расійскі бок спыніў усе баявыя дзеянні з 18:00 19 красавіка да 00:00 21 красавіка. У Мінабароны РФ канстатавалі, што з боку УСУ было зафіксавана 4,9 тыс фактаў парушэння велікоднага перамір’я за час яго дзеяння. Пры гэтым у ведамстве адзначылі, днём інтэнсіўнасць вядзення агню і баявых дзеянняў з боку УСУ па ўсёй лініі фронту была істотна зніжана дзякуючы перамір’ю.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250429/myadzvedze-u-peragavorakh-pa-ukrane-yashche-s-naperadze-1095823544.html
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0c/1a/1092283825_29:0:2760:2048_1920x0_80_0_0_9ae78e2fb278d93963754a953988b29b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, дональд трамп, перагаворы па украіне, перагаворы, палітыка, зша, уладзімір пуцін, навіны , бяспека, у свеце
спецаперацыя, дональд трамп, перагаворы па украіне, перагаворы, палітыка, зша, уладзімір пуцін, навіны , бяспека, у свеце
Трамп: Пуцін хоча завяршыць канфлікт ва Украіне
10:03 30.04.2025 (абноўлена: 10:06 30.04.2025) Трамп таксама лічыць, што Пуцін яго паважае і Расія не будзе "захопліваць усю Украіну".
МІНСК, 30 кра – Sputnik. Амерыканскі лідар Дональд Трамп верыць у жаданне прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна прыйсці да ўрэгулявання сітуацыі вакол Украіны, аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу ABC.
"Я б сказаў, што ён (Пуцін. - Sputnik) хацеў бы спыніць вайну", - сказаў Трамп у інтэрв’ю тэлеканалу ABC.
Прэзідэнт ЗША таксама сказаў, што, на яго думку, Пуцін яго паважае і Расія не будзе "захопліваць усю Украіну". Пры гэтым ён не выключыў таго, што прэзідэнт Расіі ў пытанні заключэння міру нібыта можа "крыху марочыць яму галаву".
Раней у аўторак у інтэрв’ю амерыканскаму журналісту Глену Беку амерыканскі прэзідэнт заявіў, што яму прасцей мець справу з Пуціным, чым з Уладзімірам Зяленскім. Трамп таксама ў чарговы раз раскрытыкаваў Зяленскага, які "пачаў крычаць" у Авальным кабінеце Белага дома, калі прыляцеў з візітам і патрабаваў ад Вашынгтона падтрымкі для працягу ваенных дзеянняў.
Таксама ў аўторак было апублікавана інтэрв’ю Трампа часопісу Atlantic, у якім Трамп заявіў, што Украіна вельмі хутка будзе разбурана і што ён спрабуе выратаваць гэтую краіну.
У мінулую суботу, 26 красавіка, прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Уладзімір Пуцін на сустрэчы са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Сцівам Уіткафам заявіў аб гатоўнасці расійскага боку да перагавораў з Украінай без папярэдніх умоў.
У панядзелак, 28 красавіка, прэзідэнт РФ абвясціў перамір’е ў дні 80-годдзя Перамогі – з нуля гадзін з 7 на 8 мая да нуля гадзін з 10 на 11 мая. На гэты перыяд спыняюцца ўсе баявыя дзеянні.
Раней у красавіку расійскі прэзідэнт ужо аб’яўляў перамір’е – у сувязі з Вялікаднем, які ў гэтым годзе адзначаўся 20 красавіка. Тады расійскі бок спыніў усе баявыя дзеянні з 18:00 19 красавіка да 00:00 21 красавіка. У Мінабароны РФ канстатавалі, што з боку УСУ было зафіксавана 4,9 тыс фактаў парушэння велікоднага перамір’я за час яго дзеяння. Пры гэтым у ведамстве адзначылі, днём інтэнсіўнасць вядзення агню і баявых дзеянняў з боку УСУ па ўсёй лініі фронту была істотна зніжана дзякуючы перамір’ю.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"