Тренировочные занятия снайперов ВДВ - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

МЗС: Расія не дапусціць аднаўлення Украіны ў межах 1991 года

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкБудынак Міністэрства замежных спраў РФ
Будынак Міністэрства замежных спраў РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 01.05.2025
Падпісацца
Здзейсніўшы тэракт у Алешках Херсонскай вобласці, кіеўскі рэжым пацвердзіў свае намеры зрываць любыя спробы дасягнуць міру, лічаць у расійскім МЗС.
МІНСК, 1 мая – Sputnik. Тэрарыстычная атака на горад Алешкі ў Херсонскай вобласці стала чарговым ваенным злачынствам укранацыстаў у дачыненні да расійскіх мірных грамадзян, гаворыцца ў заяве МЗС РФ.
Удар украінскімі FPV-дронамі па рынку ў Алешках быў здзейснены раніцай 1 мая, папярэдне ў спіску загінулых – 7 чалавек, у ліку пацярпелых – больш за 20. Па даных расійскага МЗС, за першым налётам беспілотнікаў рушылі ўслед яшчэ некалькі, якія ўдарылі па тых, хто выжыў на рынку, і прадстаўніках экстраных службаў, што прыбылі на месца.
У расійскім знешнепалітычным ведамстве адзначылі, што налёт быў спланаваны ўкраінскім бокам загадзя і ўдар накіраваны на мірнае насельніцтва. У МЗС лічаць, што такім чынам кіеўскі рэжым пацвердзіў свае намеры і далей абвастраць канфлікт, зрываючы ўсе спробы дасягнуць міру.
"За марнымі і беспадстаўнымі дамаганнямі кіеўскага рэжыму і сіл, якія яго падтрымліваюць на Захадзе, на так званае аднаўленне Украіны ў межах 1991 года стаіць людаедскі інстынкт знішчэння ўсяго рускага. Зразумела, Расія ніколі не дапусціць рэалізацыі падобнага сцэнарыя", - падкрэслілі ў МЗС Расіі.
Дыпламаты таксама запэўнілі, што па выніках маштабнага расследавання будуць выяўлены ўсе правакатары і выканаўцы злачынства, якія будуць прыцягнуты да адказнасці.
Расійскае МЗС заклікала міжнародныя структуры да асуджэння тэракта, здзейсненага ўкраінскімі сіламі ў Алешках.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Машына хуткай дапамогі - Sputnik Беларусь, 1920, 01.05.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
УСУ атакавалі дронамі рынак у Алешках Херсонскай вобласці
Стужка навiн
0