https://bel.sputnik.by/20250501/putsn-prysvo-spvakovu-zvanne-geroya-pratsy-1095868282.html
Пуцін прысвоіў Співакову званне Героя Працы
Пуцін прысвоіў Співакову званне Героя Працы
Sputnik Беларусь
Стваральнік і кіраўнік вядомага ва ўсім свеце аркестра атрымаў высокае званне за асаблівыя заслугі перад краінай і народам. 01.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-01T11:34+0300
2025-05-01T11:34+0300
2025-05-01T11:35+0300
уладзімір пуцін
указ
уладзімір співакоў
герой працы
музыка
расія
культура
палітыка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104270/23/1042702321_0:44:3065:1768_1920x0_80_0_0_3450f3cd19f3359b64972ba02231a2db.jpg
МІНСК, 1 мая – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прысваенні прэзідэнту Маскоўскага міжнароднага Дома музыкі, народнаму артысту СССР Уладзіміру Співакову званне Героя Працы Расійскай Федэрацыі.Прэзідэнцкі ўказ апублікаваны ў чацвер на афіцыйным партале прававой інфармацыі РФ.Як вынікае з дакумента, маэстра Співакоў атрымаў званне Героя Працы "за асаблівыя працоўныя заслугі перад дзяржавай і народам".Вядомы ва ўсім свеце скрыпач і музыка Співакоў з’яўляецца стваральнікам і кіраўніком аркестра "Виртуозы Москвы", а таксама мастацкім кіраўніком Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі. Маскоўскі міжнародны Дом музыкі Співакоў узначальвае больш за 20 гадоў.Прэзідэнцкім указам таксама званне Героя працы прысвоена галоўнаму ўрачу гарадской бальніцы №2 у Горлаўцы ДНР Нэлі Якуненка, намесніку навуковага кіраўніка Снежынскага ядзернага цэнтра Юрыю Дзікаву. Акрамя гэтага, прэзідэнт узнагародзіў ганаровым знакам "За успехи в труде" НДІ неарганічных матэрыялаў імя акадэміка Бочвара, які з’яўляецца стратэгічна важным падраздзяленнем "Росатома".Высокае званнеГерой Працы РФ – вышэйшая ступень адзнакі за асаблівыя працоўныя заслугі перад краінай і народам. Гісторыя гэтай узнагароды пачыналася ў Савецкім Саюзе ў 1921 годзе – тады гэтая ўзнагарода была ў выглядзе граматы, якая ўручалася Героям Працы за добрасумленную работу. Афіцыйна званне Героя Працы было ўведзена амаль 100 гадоў таму – летам 1927 года.Указ аб званні "Герой Труда РФ" прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў у 2013 годзе. Герою Працы РФ уручаюць залаты медаль і грамату аб прысваенні звання.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250423/shvydkoy-bolsh-za-25-kran-khochuts-udzelnchats-u-intervidenii-1095664034.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104270/23/1042702321_168:0:2899:2048_1920x0_80_0_0_8251f87dbe2d4232023999992b8d8a3d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, указ, уладзімір співакоў, герой працы, музыка, расія, культура, палітыка, грамадства
уладзімір пуцін, указ, уладзімір співакоў, герой працы, музыка, расія, культура, палітыка, грамадства
Пуцін прысвоіў Співакову званне Героя Працы
11:34 01.05.2025 (абноўлена: 11:35 01.05.2025) Стваральнік і кіраўнік вядомага ва ўсім свеце аркестра атрымаў высокае званне за асаблівыя заслугі перад краінай і народам.
МІНСК, 1 мая – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прысваенні прэзідэнту Маскоўскага міжнароднага Дома музыкі, народнаму артысту СССР Уладзіміру Співакову званне Героя Працы Расійскай Федэрацыі.
Прэзідэнцкі ўказ апублікаваны ў чацвер на афіцыйным партале прававой інфармацыі РФ.
Як вынікае з дакумента, маэстра Співакоў атрымаў званне Героя Працы "за асаблівыя працоўныя заслугі перад дзяржавай і народам".
Вядомы ва ўсім свеце скрыпач і музыка Співакоў з’яўляецца стваральнікам і кіраўніком аркестра "Виртуозы Москвы", а таксама мастацкім кіраўніком Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі. Маскоўскі міжнародны Дом музыкі Співакоў узначальвае больш за 20 гадоў.
Прэзідэнцкім указам таксама званне Героя працы прысвоена галоўнаму ўрачу гарадской бальніцы №2 у Горлаўцы ДНР Нэлі Якуненка, намесніку навуковага кіраўніка Снежынскага ядзернага цэнтра Юрыю Дзікаву. Акрамя гэтага, прэзідэнт узнагародзіў ганаровым знакам "За успехи в труде" НДІ неарганічных матэрыялаў імя акадэміка Бочвара, які з’яўляецца стратэгічна важным падраздзяленнем "Росатома".
Герой Працы РФ – вышэйшая ступень адзнакі за асаблівыя працоўныя заслугі перад краінай і народам. Гісторыя гэтай узнагароды пачыналася ў Савецкім Саюзе ў 1921 годзе – тады гэтая ўзнагарода была ў выглядзе граматы, якая ўручалася Героям Працы за добрасумленную работу. Афіцыйна званне Героя Працы было ўведзена амаль 100 гадоў таму – летам 1927 года.
Указ аб званні "Герой Труда РФ" прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў у 2013 годзе. Герою Працы РФ уручаюць залаты медаль і грамату аб прысваенні звання.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"