https://bel.sputnik.by/20250501/uzrasla-kolkasts-akhvyar-udaru-drona-usu-pa-rynku--khersonskay-voblasts-1095889851.html
Узрасла колькасць ахвяр удару дронаў УСУ па рынку ў Херсонскай вобласці
Узрасла колькасць ахвяр удару дронаў УСУ па рынку ў Херсонскай вобласці
Sputnik Беларусь
Атакамі на мірных грамадзян кіеўскі рэжым пацвярджае свой настрой на абвастрэнне канфлікту ва ўрон усім мірным ініцыятывам, лічаць у расійскім МЗС. 01.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-01T21:35+0300
2025-05-01T21:35+0300
2025-05-01T21:35+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
херсонская вобласць
навіны
грамадства
бяспека
тэракт
здарэнні
расія
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/02/1047783893_0:317:3077:2047_1920x0_80_0_0_0db8d21a07d68de1255da23d335e38c9.jpg
МІНСК, 1 мая – Sputnik. Колькасць загінулых мірных жыхароў у выніку атакі УСУ па населеным пункце Алешкі ў Херсонскай вобласці ўзрасла да 8 чалавек, паведаміў намеснік старшыні рэгіянальнага ўрада Сяргей Чарэўка.Яшчэ адзін пацярпелы жыхар памёр у бальніцы, цытуе РІА Навіны паведамленне намесніка кіраўніка ўрада рэгіёна.Раней ён удакладніў, што рынак у Алешках, на якім у той момант было шматлюдна, раніцай 1 мая атакавалі каля 30 украінскіх FPV-дронаў, атакі ішлі хвалямі, усяго такіх хваль было не менш за чатыры. Першапачаткова паведамлялася аб 7 ахвярах атакі, шасцёра мясцовых жыхароў загінулі на месцы тэракта, яшчэ адзін памёр па дарозе ў бальніцу. Больш за 20 чалавек пацярпелі, многім спатрэбілася дапамога медыкаў.Рэакцыя на атакуУ расійскім МЗС адрэагавалі на тэрарыстычную атаку, заклікаўшы міжнародныя структуры асудзіць дзеянні кіеўскага рэжыму, і падкрэслілі, што такім чынам улады Украіны дэманструюць свой настрой на далейшую эскалацыю на шкоду ўсім мірным ініцыятывам і спробам перагавораў аб міры.Таксама знешнепалітычным ведамстве падкрэслілі, што будзе праведзена стараннае расследаванне здарэння з тым, каб пакараць вінаватых.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250501/usu-atakaval-dronam-rynak-u-aleshkakh-khersonskay-voblasts-1095872619.html
херсонская вобласць
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/02/1047783893_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_db6cd9226efa8f47c42564c60f4d6979.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, херсонская вобласць, навіны , грамадства, бяспека, тэракт, здарэнні, расія, украіна
спецаперацыя, херсонская вобласць, навіны , грамадства, бяспека, тэракт, здарэнні, расія, украіна
Узрасла колькасць ахвяр удару дронаў УСУ па рынку ў Херсонскай вобласці
Атакамі на мірных грамадзян кіеўскі рэжым пацвярджае свой настрой на абвастрэнне канфлікту ва ўрон усім мірным ініцыятывам, лічаць у расійскім МЗС.
МІНСК, 1 мая – Sputnik. Колькасць загінулых мірных жыхароў у выніку атакі УСУ па населеным пункце Алешкі ў Херсонскай вобласці ўзрасла да 8 чалавек, паведаміў намеснік старшыні рэгіянальнага ўрада Сяргей Чарэўка.
Яшчэ адзін пацярпелы жыхар памёр у бальніцы, цытуе
РІА Навіны паведамленне намесніка кіраўніка ўрада рэгіёна.
"Атрыманыя раны былі несумяшчальныя з жыццём. Нягледзячы на намаганні медыкаў, яго выратаваць не ўдалося", - паведаміў чыноўнік.
Раней ён удакладніў, што рынак у Алешках, на якім у той момант было шматлюдна, раніцай 1 мая атакавалі каля 30 украінскіх FPV-дронаў, атакі ішлі хвалямі, усяго такіх хваль было не менш за чатыры. Першапачаткова паведамлялася аб 7 ахвярах атакі, шасцёра мясцовых жыхароў загінулі на месцы тэракта, яшчэ адзін памёр па дарозе ў бальніцу. Больш за 20 чалавек пацярпелі, многім спатрэбілася дапамога медыкаў.
У расійскім МЗС адрэагавалі на тэрарыстычную атаку, заклікаўшы міжнародныя структуры асудзіць дзеянні кіеўскага рэжыму, і падкрэслілі, што такім чынам улады Украіны дэманструюць свой настрой на далейшую эскалацыю на шкоду ўсім мірным ініцыятывам і спробам перагавораў аб міры.
Таксама знешнепалітычным ведамстве падкрэслілі, што будзе праведзена стараннае расследаванне здарэння з тым, каб пакараць вінаватых.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"