https://bel.sputnik.by/20250502/mnfn-pratsyagvae-pavyshats-tseny-na-zolata-1095901094.html
Мінфін працягвае павышаць цэны на золата
Мінфін працягвае павышаць цэны на золата
Sputnik Беларусь
Фінансавае ведамства павялічвае разліковыя цэны на золата на фоне росту сусветных цэн на гэты каштоўны метал. 02.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-02T14:21+0300
2025-05-02T14:21+0300
2025-05-02T14:21+0300
золата
цэны і кошты
міністэрства фінансаў беларусі
фінансы
эканоміка
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/1d/1064213610_0:0:3536:1989_1920x0_80_0_0_0dce7e34a9b5460e28c0ae1210e8585c.jpg
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Разліковая цана на золата для прыёмкі ў Дзяржфонд вырасла прыкладна на 2,5% з 1 мая ў параўнанні з 1 красавіка, вынікае з даных на сайце Мінфіна Беларусі.На дадзены момант цана роўная 314,12 руб. за грам "металу ў чысціні". Фінансавае ведамства ўжо другі раз сёлета павышае цану. Папярэдні раз гэта было ў красавіку. У сакавіку ж, наадварот, цана зніжалася і складала 284,98 руб. за грам.У цэлым жа з пачатку года цана, устаноўленая Мінфінам, павялічылася на 10,5%. Яна не дзейнічае для банкаўскіх аперацый, а прымяняецца, напрыклад, пры залічэнні на абязлічаныя металічныя рахункі, пры пастаўках золата ў дзяржсховішча Мінфіна.Павелічэнне цэн на золата адбываецца на фоне такіх жа працэсаў на сусветным рынку. Напрыклад, 21 красавіка быў пастаўлены гістарычны рэкорд. Чэрвеньскі ф’ючэрс на нью-ёркскай біржы Comex вырас на 72,04 долара (2,16% адносна папярэдняга закрыцця) і склаў 3 400,44 долара за тройскую ўнцыю (адзінка вымярэння вагі каштоўных металаў, роўная прыблізна 31,1%).Таксама адначасова з ростам сусветных цэн на золата павялічваецца і ацэнка золата з золатавалютных рэзерваў (ЗВР) Беларусі. На 1 красавіка яны дасягнулі гістарычнага максімуму, перавысіўшы 10 млрд у доларавым эквіваленце.Найбольш істотна ўзрасла цана менавіта манетарнага золата ў складзе ЗВР краіны.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250419/eabr-rastlumachy-rost-nflyatsy--belarus-1095539801.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/1d/1064213610_805:0:3536:2048_1920x0_80_0_0_15897ec930c6f6ba448fbd58e4d5a753.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
золата, цэны і кошты, міністэрства фінансаў беларусі, фінансы, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны
золата, цэны і кошты, міністэрства фінансаў беларусі, фінансы, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны
Мінфін працягвае павышаць цэны на золата
Фінансавае ведамства павялічвае разліковыя цэны на золата на фоне росту сусветных цэн на гэты каштоўны метал.
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Разліковая цана на золата для прыёмкі ў Дзяржфонд вырасла прыкладна на 2,5% з 1 мая ў параўнанні з 1 красавіка, вынікае з даных на сайце Мінфіна Беларусі.
На дадзены момант цана роўная 314,12 руб. за грам "металу ў чысціні". Фінансавае ведамства ўжо другі раз сёлета павышае цану. Папярэдні раз гэта было ў красавіку. У сакавіку ж, наадварот, цана зніжалася і складала 284,98 руб. за грам.
У цэлым жа з пачатку года цана, устаноўленая Мінфінам, павялічылася на 10,5%. Яна не дзейнічае для банкаўскіх аперацый, а прымяняецца, напрыклад, пры залічэнні на абязлічаныя металічныя рахункі, пры пастаўках золата ў дзяржсховішча Мінфіна.
Павелічэнне цэн на золата адбываецца на фоне такіх жа працэсаў на сусветным рынку. Напрыклад, 21 красавіка быў пастаўлены гістарычны рэкорд. Чэрвеньскі ф’ючэрс на нью-ёркскай біржы Comex вырас на 72,04 долара (2,16% адносна папярэдняга закрыцця) і склаў 3 400,44 долара за тройскую ўнцыю (адзінка вымярэння вагі каштоўных металаў, роўная прыблізна 31,1%).
Таксама адначасова з ростам сусветных цэн на золата павялічваецца і ацэнка золата з золатавалютных рэзерваў (ЗВР) Беларусі. На 1 красавіка яны дасягнулі гістарычнага максімуму, перавысіўшы 10 млрд у доларавым эквіваленце.
Найбольш істотна ўзрасла цана менавіта манетарнага золата ў складзе ЗВР краіны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"