https://bel.sputnik.by/20250502/shastsmetrovaya-zorka--nstalyatsy-gomel-rykhtuetstsa-da-dnya-peramog-1095906924.html
Шасціметровая зорка і інсталяцыі: Гомель рыхтуецца да Дня Перамогі
Шасціметровая зорка і інсталяцыі: Гомель рыхтуецца да Дня Перамогі
Sputnik Беларусь
На плошчы Леніна да Дня Перамогі ўстанавілі зорку вышынёй больш за 6 метраў, а драмтэатр "завярнулі" ў беларускі флаг. Sputnik даведаўся, як абласны цэнтр... 02.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-02T20:55+0300
2025-05-02T20:55+0300
2025-05-02T20:55+0300
дзень перамогі
гомель
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
перамога
грамадства
вялікая айчынная вайна
гісторыя
у беларусі
беларусь
навіны 
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/02/1095905328_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_b10df50ad24a01c58c2af2731390d057.jpg
Гомель пачаў падрыхтоўку да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі яшчэ ў верасні мінулага года і ўжо на фінішнай прамой, паведамілі ў аблвыканкаме.Ва ўсіх раёнах горада выканана святочнае афармленне, якое ўключае больш за 2 тысячы элементаў. Найбольш эфектныя сканцэнтраваны ў цэнтры горада, напрыклад, вялізная чырвоная зорка на плошчы Леніна."Гэта не проста ўпрыгожванне плошчы, але і сімвал, які асвятляе горад напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі. У вячэрні час сутак зорка пераліваецца ў патоках святла", - падзяліліся падрабязнасцямі ў аблвыканкаме, адзначыўшы, што горад сустракае майскія святы годна – у святле памяці і павазе да мінулага.Асаблівы настрой ствараюць піксельныя інсталяцыі на фасадах будынкаў і тэматычныя банеры, якія ў вячэрні час таксама маляўніча падсвечаны. Арыгінальна ўпрыгожылі да 9 мая і драмтэатр: яго калоны "загарнулі" ў беларускі сцяг з выявай квітнеючай яблыні.Што да святочнай праграмы, то сёлета яна насычаная. Пройдуць урачыстыя мітынгі, аўтапрабегі, канцэрты, флэшмобы, дыялогавыя пляцоўкі, гістарычная рэканструкцыя бітвы за горад, а таксама парад ваеннай тэхнікі."Самы вялікі парад праходзіць у сталіцы і адцягнуць ваенную тэхніку ў бок Гомеля вельмі складана, але мы ўжо не першы год акрамя шэсця працоўных калектываў, праводзім і парад ваеннай тэхнікі", - растлумачыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Анастасія Лысенка.У аблвыканкаме таксама дадалі, што сярод больш як 35 адзінак ваеннай рарытэтнай тэхнікі будуць сучасныя баявыя машыны, якія прыбудуць у горад напярэдадні свята."Навінкі тэхнікі будуць, але пакуль мы не можам сказаць, якая менавіта гэта тэхніка. Вы ж разумееце, што яна не стаіць на складзе, уся тэхніка знаходзіцца на баявым дзяжурстве ваеннаслужачых", - удакладніў першы намеснік старшыні камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Ісачэнка.Яшчэ адно новаўвядзенне святкавання – шоу парашутыстаў. Пяць прафесіяналаў з аэраклуба прызямляцца проста на плошчы пад музыку ваенных гадоў пры ўмове добрага надвор’я.Да святочнай даты ў горадзе таксама адкрыюць новыя аб’екты: пасля рэканструкцыі пачне працаваць пуцеправод на Кірава, а таксама адкрыюцца новыя муралы героям Вялікай Айчыннай вайны: Жукаву, Катуніну і Дзенісенку.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250502/mnabarony-rf-apublkavala-arkhnyya-dakumenty-ab-padzenn-berlna-1095903067.html
гомель
беларусь
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    2025
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
     https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/02/1095905328_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_5762248c22b47bab8e980659b3a9fa1d.jpgSputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    гомель, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, перамога, грамадства, вялікая айчынная вайна, гісторыя, у беларусі, беларусь, навіны 
гомель, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, перамога, грамадства, вялікая айчынная вайна, гісторыя, у беларусі, беларусь, навіны 
Шасціметровая зорка і інсталяцыі: Гомель рыхтуецца да Дня Перамогі
На плошчы Леніна да Дня Перамогі ўстанавілі зорку вышынёй больш за 6 метраў, а драмтэатр "завярнулі" ў беларускі флаг. Sputnik даведаўся, як абласны цэнтр рыхтуецца да свята.
Гомель пачаў падрыхтоўку да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі яшчэ ў верасні мінулага года і ўжо на фінішнай прамой, паведамілі ў аблвыканкаме.
Ва ўсіх раёнах горада выканана святочнае афармленне, якое ўключае больш за 2 тысячы элементаў. Найбольш эфектныя сканцэнтраваны ў цэнтры горада, напрыклад, вялізная чырвоная зорка на плошчы Леніна.
"Гэта не проста ўпрыгожванне плошчы, але і сімвал, які асвятляе горад напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі. У вячэрні час сутак зорка пераліваецца ў патоках святла", - падзяліліся падрабязнасцямі ў аблвыканкаме, адзначыўшы, што горад сустракае майскія святы годна – у святле памяці і павазе да мінулага.
Асаблівы настрой ствараюць піксельныя інсталяцыі на фасадах будынкаў і тэматычныя банеры, якія ў вячэрні час таксама маляўніча падсвечаны. Арыгінальна ўпрыгожылі да 9 мая і драмтэатр: яго калоны "загарнулі" ў беларускі сцяг з выявай квітнеючай яблыні.
Што да святочнай праграмы, то сёлета яна насычаная. Пройдуць урачыстыя мітынгі, аўтапрабегі, канцэрты, флэшмобы, дыялогавыя пляцоўкі, гістарычная рэканструкцыя бітвы за горад, а таксама парад ваеннай тэхнікі.
"Самы вялікі парад праходзіць у сталіцы і адцягнуць ваенную тэхніку ў бок Гомеля вельмі складана, але мы ўжо не першы год акрамя шэсця працоўных калектываў, праводзім і парад ваеннай тэхнікі", - растлумачыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Анастасія Лысенка.
У аблвыканкаме таксама дадалі, што сярод больш як 35 адзінак ваеннай рарытэтнай тэхнікі будуць сучасныя баявыя машыны, якія прыбудуць у горад напярэдадні свята.
"Навінкі тэхнікі будуць, але пакуль мы не можам сказаць, якая менавіта гэта тэхніка. Вы ж разумееце, што яна не стаіць на складзе, уся тэхніка знаходзіцца на баявым дзяжурстве ваеннаслужачых", - удакладніў першы намеснік старшыні камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Ісачэнка.
Яшчэ адно новаўвядзенне святкавання – шоу парашутыстаў. Пяць прафесіяналаў з аэраклуба прызямляцца проста на плошчы пад музыку ваенных гадоў пры ўмове добрага надвор’я.
Да святочнай даты ў горадзе таксама адкрыюць новыя аб’екты: пасля рэканструкцыі пачне працаваць пуцеправод на Кірава, а таксама адкрыюцца новыя муралы героям Вялікай Айчыннай вайны: Жукаву, Катуніну і Дзенісенку.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"