https://bel.sputnik.by/20250502/us-ras-za-tydzen-nanesl-sem-grupavykh-udara-pa-vaennykh-abektakh-ukrany-1095903541.html
УС Расіі за тыдзень нанеслі сем групавых удараў па ваенных аб’ектах Украіны
УС Расіі за тыдзень нанеслі сем групавых удараў па ваенных аб’ектах Украіны
Sputnik Беларусь
Удары прыйшліся па прадпрыемствах украінскага ваенна-прамысловага комплексу, інфраструктуры ваенных аэрадромаў, складах узбраення і боепрыпасаў. 02.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-02T17:14+0300
2025-05-02T17:14+0300
2025-05-02T17:14+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
міністэрства абароны рф
расія
бяспека
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/08/1095222730_0:319:3072:2047_1920x0_80_0_0_4166e62c650a250bffe7cb1b1c40bfbf.jpg
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Расійскія вайскоўцы на працягу мінулага тыдня нанеслі сем групавых удараў па ўкраінскіх аб’ектах, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.Па даных міністэрства, ударамі былі знішчаны прадпрыемствы ўкраінскага ВПК, інфраструктура ваенных аэрадромаў, склады ўзбраення і боепрыпасаў, а таксама месцы размяшчэння сістэм радыёэлектроннай разведкі, вытворчасці і захоўвання ўдарных БПЛА, безэкіпажных катэраў.Расійскі вайскоўцы ліквідавалі таксама пункты часовай дыслакацыі ўкраінскіх узброеных фарміраванняў і замежных наёмнікаў.Акрамя таго, за тыдзень праціўнік страціў у зоне дзеяння групоўкі "Усход" больш за 1 220 ваеннаслужачых, а таксама 15 гармат палявой артылерыі, 16 баявых браніраваных машын і іншую тэхніку, шэсць станцый радыёэлектроннай барацьбы і тры склады боепрыпасаў.У зоне адказнасці Заходняй групоўкі расійскія байцы нанеслі паражэнне фарміраванням 11 украінскіх брыгад. Праціўнік страціў больш за 1 630 вайскоўцаў, а таксама два танкі, сем баявых браніраваных машын, БТР, 53 аўтамабілі, 28 гармат палявой артылерыі. Знішчаны шэсць станцый радыёэлектроннай і контрбатарэйнай барацьбы, а таксама 27 складоў боепрыпасаў.Групоўка "Днепр" за гэты ж перыяд знішчыла больш за 600 украінскіх баевікоў, дзве бронемашыны, шэсць артылерыйскіх гармат, 10 станцый радыёэлектроннай і контрбатарэйнай барацьбы, дзевяць складоў боепрыпасаў.УСУ таксама страцілі за тыдзень больш за 1 790 баевікоў у зоне дзейнасці "Паўднёвай" групоўкі. Праціўнік пазбавіўся 13 баявых браніраваных машын, 39 аўтамабіляў, 13 гармат палявой артылерыі, 6 станцый радыёэлектроннай і контрбатарэйнай барацьбы, а таксама 13 складоў боепрыпасаў.Акрамя таго, за мінулы тыдзень УСУ страцілі больш за 1 220 вайскоўцаў у зоне адказнасці падраздзяленняў групоўкі войск "Усход". УСУ пазбавіліся 16 баявых браніраваных машын, 64 аўтамабіляў, 15 гармат палявой артылерыі, 6 станцый РЭБ барацьбы і трох складоў боепрыпасаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250502/spa-ras-znshchyla-121-ukransk-besplotnk-za-noch-1095894287.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/08/1095222730_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_2e323a0ae12ced8873867dd7acaf8cf3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , міністэрства абароны рф, расія, бяспека, украіна
спецаперацыя, навіны , міністэрства абароны рф, расія, бяспека, украіна
УС Расіі за тыдзень нанеслі сем групавых удараў па ваенных аб’ектах Украіны
Удары прыйшліся па прадпрыемствах украінскага ваенна-прамысловага комплексу, інфраструктуры ваенных аэрадромаў, складах узбраення і боепрыпасаў.
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Расійскія вайскоўцы на працягу мінулага тыдня нанеслі сем групавых удараў па ўкраінскіх аб’ектах, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.
"З 26 красавіка па 2 мая бягучага года Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі нанесены сем групавых удараў высокадакладнай зброяй і ўдарнымі беспілотнымі лятальнымі апаратамі", - гаворыцца ў зводцы ведамства.
Па даных міністэрства, ударамі былі знішчаны прадпрыемствы ўкраінскага ВПК, інфраструктура ваенных аэрадромаў, склады ўзбраення і боепрыпасаў, а таксама месцы размяшчэння сістэм радыёэлектроннай разведкі, вытворчасці і захоўвання ўдарных БПЛА, безэкіпажных катэраў.
Расійскі вайскоўцы ліквідавалі таксама пункты часовай дыслакацыі ўкраінскіх узброеных фарміраванняў і замежных наёмнікаў.
Акрамя таго, за тыдзень праціўнік страціў у зоне дзеяння групоўкі "Усход" больш за 1 220 ваеннаслужачых, а таксама 15 гармат палявой артылерыі, 16 баявых браніраваных машын і іншую тэхніку, шэсць станцый радыёэлектроннай барацьбы і тры склады боепрыпасаў.
У зоне адказнасці Заходняй групоўкі расійскія байцы нанеслі паражэнне фарміраванням 11 украінскіх брыгад. Праціўнік страціў больш за 1 630 вайскоўцаў, а таксама два танкі, сем баявых браніраваных машын, БТР, 53 аўтамабілі, 28 гармат палявой артылерыі. Знішчаны шэсць станцый радыёэлектроннай і контрбатарэйнай барацьбы, а таксама 27 складоў боепрыпасаў.
Групоўка "Днепр" за гэты ж перыяд знішчыла больш за 600 украінскіх баевікоў, дзве бронемашыны, шэсць артылерыйскіх гармат, 10 станцый радыёэлектроннай і контрбатарэйнай барацьбы, дзевяць складоў боепрыпасаў.
УСУ таксама страцілі за тыдзень больш за 1 790 баевікоў у зоне дзейнасці "Паўднёвай" групоўкі. Праціўнік пазбавіўся 13 баявых браніраваных машын, 39 аўтамабіляў, 13 гармат палявой артылерыі, 6 станцый радыёэлектроннай і контрбатарэйнай барацьбы, а таксама 13 складоў боепрыпасаў.
Акрамя таго, за мінулы тыдзень УСУ страцілі больш за 1 220 вайскоўцаў у зоне адказнасці падраздзяленняў групоўкі войск "Усход". УСУ пазбавіліся 16 баявых браніраваных машын, 64 аўтамабіляў, 15 гармат палявой артылерыі, 6 станцый РЭБ барацьбы і трох складоў боепрыпасаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"