https://bel.sputnik.by/20250505/rekanstruktsyyu-zyatstsya-reykhstaga-pakazal--grodne--vdea-1095962907.html
Рэканструкцыю ўзяцця Рэйхстага паказалі ў Гродне – відэа
Рэканструкцыю ўзяцця Рэйхстага паказалі ў Гродне – відэа
Sputnik Беларусь
Маштабную рэканструкцыю, у якой пастараліся паўтарыць падзеі 2 мая 1945 года, калі быў узяты Рэйхстаг і завяршылася берлінская аперацыя, паказалі ў цэнтры... 05.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-05T12:05+0300
2025-05-05T12:05+0300
2025-05-05T12:05+0300
дзень перамогі
перамога
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
гродна
рэканструкцыя
гістарычная рэканструкцыя
вялікая айчынная вайна
гісторыя
грамадства
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/04/1095943191_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_4ec6e3496e398574361643db6f4e497f.jpg
Месцам рэканструкцыі стаў будынак Палаца Тэкстыльшчыкаў на плошчы Савецкай у Гродне. Фасад будынка задэкарыравалі, каб ён стаў падобным на Рэйхстаг пачатку мая 1945 года. На пляцоўцы перад палацам зрабілі барыкады з бітай цэглы, устанавілі кулямёты і машыны часоў Вялікай Айчыннай вайны.У рэканструкцыі ўдзельнічала больш за сотню чалавек і каля двух дзясяткаў адзінак тэхнікі. Для стварэння максімальна жывога эфекту пры стрэлах і выбухах выкарыстоўвалася піратэхніка, якая прымяняецца пры здымках гістарычных ваенных фільмаў.Як распавяла Sputnik галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога тэатра, рэжысёр рэканструкцыі Вольга Багдановіч, для фінальнага эпізоду, калі салдаты ўзнімаюць Сцяг Перамогі на даху Рэйхстага, пастараліся знайсці незвычайных удзельнікаў. Напрыклад, ролю сяржанта Чырвонай Арміі Міхаіла Ягорава выканаў гродзенскі ратавальнік з такім жа прозвішчам, а ролю малодшага сяржанта Меліціна Кантарыі – практычна яго двайнік.Пасля заканчэння рэканструкцыі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў адзначыў, што не чакаў такой вялікай колькасці гледачоў, якія прыйшлі на мерапрыемства.Гістарычная рэканструкцыя ўзяцця Рэйхстага доўжылася крыху больш за 20 хвілін. Пасля гэтага на прыступках Палаца тэкстыльшчыкаў адбылася яшчэ адна рэканструкцыя – канцэрта знакамітай савецкай артысткі Лідзіі Русланавай і казацкага ансамбля песні і танца, якія выступілі каля сцен зрынутага Рэйхстага 2 мая 1945 года.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
гродна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/04/1095943191_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_a825b3542a762a99a6ebef8220d03259.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
перамога, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, гродна, рэканструкцыя, гістарычная рэканструкцыя, вялікая айчынная вайна, гісторыя, грамадства, у беларусі, беларусь, відэа, видео
перамога, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, гродна, рэканструкцыя, гістарычная рэканструкцыя, вялікая айчынная вайна, гісторыя, грамадства, у беларусі, беларусь, відэа, видео
Рэканструкцыю ўзяцця Рэйхстага паказалі ў Гродне – відэа
Маштабную рэканструкцыю, у якой пастараліся паўтарыць падзеі 2 мая 1945 года, калі быў узяты Рэйхстаг і завяршылася берлінская аперацыя, паказалі ў цэнтры Гродна. Як гэта было, глядзіце, у відэасюжэце Sputnik.
Месцам рэканструкцыі стаў будынак Палаца Тэкстыльшчыкаў на плошчы Савецкай у Гродне. Фасад будынка задэкарыравалі, каб ён стаў падобным на Рэйхстаг пачатку мая 1945 года. На пляцоўцы перад палацам зрабілі барыкады з бітай цэглы, устанавілі кулямёты і машыны часоў Вялікай Айчыннай вайны.
У рэканструкцыі ўдзельнічала больш за сотню чалавек і каля двух дзясяткаў адзінак тэхнікі. Для стварэння максімальна жывога эфекту пры стрэлах і выбухах выкарыстоўвалася піратэхніка, якая прымяняецца пры здымках гістарычных ваенных фільмаў.
Як распавяла Sputnik галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога тэатра, рэжысёр рэканструкцыі Вольга Багдановіч, для фінальнага эпізоду, калі салдаты ўзнімаюць Сцяг Перамогі на даху Рэйхстага, пастараліся знайсці незвычайных удзельнікаў. Напрыклад, ролю сяржанта Чырвонай Арміі Міхаіла Ягорава выканаў гродзенскі ратавальнік з такім жа прозвішчам, а ролю малодшага сяржанта Меліціна Кантарыі – практычна яго двайнік.
Пасля заканчэння рэканструкцыі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў адзначыў, што не чакаў такой вялікай колькасці гледачоў, якія прыйшлі на мерапрыемства.
"Увесь сюжэт быў адпрацаваны і прадуманы да дробязей, я маю на ўвазе і сам штурм, і эпізоды выратавання насельніцтва, і такі чуллівы момант, калі дзяўчынку нямецкую ратаваў наш салдат – ён быў беларусам, і ўзняцце Сцяга Перамогі над Рэйхстагам", - сказаў Караеў.
Гістарычная рэканструкцыя ўзяцця Рэйхстага доўжылася крыху больш за 20 хвілін. Пасля гэтага на прыступках Палаца тэкстыльшчыкаў адбылася яшчэ адна рэканструкцыя – канцэрта знакамітай савецкай артысткі Лідзіі Русланавай і казацкага ансамбля песні і танца, якія выступілі каля сцен зрынутага Рэйхстага 2 мая 1945 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"