https://bel.sputnik.by/20250506/fsb-raskazala-kolk-natsysta-skhava-zakhad-1095993224.html
ФСБ расказала, колькі нацыстаў схаваў Захад
ФСБ расказала, колькі нацыстаў схаваў Захад
Sputnik Беларусь
Расійскі бок мае дакладныя звесткі аб злачынствах нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны. 06.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-06T10:31+0300
2025-05-06T10:31+0300
2025-05-06T10:31+0300
дзень перамогі
фсб
расія
перамога
другая сусветная вайна
гісторыя
навіны
у свеце
бяспека
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/08/1056302958_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_20c1894479c28c8543a431a5a684e05f.jpg
МІНСК, 6 мая – Sputnik. Пасля Другой сусветнай вайны, паводле звестак на 1952 год, Захад даў прытулак амаль 2,5 тысячы нацысцкіх злачынцаў, у тым ліку ўкраінскім і прыбалтыйскім нацыяналістам, пра гэта паведаміла ФСБ.Пры гэтым 692 чалавекі (з іх 138 украінскіх і 183 прыбалтыйскія нацыяналісты) аселі ў ЗША, 428 (адпаведна 125 і 145) – у Канадзе, 420 (115 і 69) – у ФРГ, 309 (70 і 99) – у Аўстраліі, 218 (52 і 44) – у ВялікабрытанііПадчас "халоднай вайны" гэтых людзей аб’явілі "змагарамі за свабоду". Яны рыхтавалі дыверсантаў і тэрарыстаў для перакідкі ў СССР, удзельнічалі ў распальванні нацыяналістычнага настрою ў саюзных рэспубліках, падтрымлівалі незаконныя ўзброеныя фарміраванні ў Прыбалтыцы і ва Украіне, якія тэрарызавалі мясцовае насельніцтва.Адзначаецца, што ў інфармацыйна-псіхалагічнай вайне супраць СССР ім было адведзена асаблівае месца – яны сталі галоўнымі ўдзельнікамі антысавецкай (а потым і антырасійскай) прапаганды.Федэральная служба бяспекі паабяцала знайсці ўсіх, хто вінаваты ў здзяйсненні злачынстваў супраць мірнага насельніцтва Расіі, дзе б яны ні хаваліся, і прыцягнуць да адказнасці ў адпаведнасці з прынцыпам непазбежнасці пакарання.У ведамстве растлумачылі, што расійская контрразведка мае дакладныя звесткі аб нацыстах і іх памагатых, якія ўчынялі злачынствы, што не маюць тэрміну даўнасці, у гады Другой сусветнай вайны.Адпаведная інфармацыя па ходзе рассакрэчвання будзе агучвацца.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250505/gryzlo-sva-zyalyaetstsa-pratsyagam-baratsby-z-natsyzmam-1095980650.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/08/1056302958_284:0:3015:2048_1920x0_80_0_0_746bdaf70f816e3b7821bb4e755918d4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
фсб, расія, перамога, другая сусветная вайна, гісторыя, навіны , у свеце, бяспека, грамадства, архіў
фсб, расія, перамога, другая сусветная вайна, гісторыя, навіны , у свеце, бяспека, грамадства, архіў
ФСБ расказала, колькі нацыстаў схаваў Захад
Расійскі бок мае дакладныя звесткі аб злачынствах нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны.
МІНСК, 6 мая – Sputnik. Пасля Другой сусветнай вайны, паводле звестак на 1952 год, Захад даў прытулак амаль 2,5 тысячы нацысцкіх злачынцаў, у тым ліку ўкраінскім і прыбалтыйскім нацыяналістам, пра гэта паведаміла ФСБ.
"Па стане на 1952 год МДБ СССР былі выяўлены 2 486 удзельнікаў злачынстваў акупантаў супраць мірных грамадзян, якія ўцяклі за мяжу", - паведамілі ў ведамстве.
Пры гэтым 692 чалавекі (з іх 138 украінскіх і 183 прыбалтыйскія нацыяналісты) аселі ў ЗША, 428 (адпаведна 125 і 145) – у Канадзе, 420 (115 і 69) – у ФРГ, 309 (70 і 99) – у Аўстраліі, 218 (52 і 44) – у Вялікабрытаніі
Падчас "халоднай вайны" гэтых людзей аб’явілі "змагарамі за свабоду". Яны рыхтавалі дыверсантаў і тэрарыстаў для перакідкі ў СССР, удзельнічалі ў распальванні нацыяналістычнага настрою ў саюзных рэспубліках, падтрымлівалі незаконныя ўзброеныя фарміраванні ў Прыбалтыцы і ва Украіне, якія тэрарызавалі мясцовае насельніцтва.
Адзначаецца, што ў інфармацыйна-псіхалагічнай вайне супраць СССР ім было адведзена асаблівае месца – яны сталі галоўнымі ўдзельнікамі антысавецкай (а потым і антырасійскай) прапаганды.
Федэральная служба бяспекі паабяцала знайсці ўсіх, хто вінаваты ў здзяйсненні злачынстваў супраць мірнага насельніцтва Расіі, дзе б яны ні хаваліся, і прыцягнуць да адказнасці ў адпаведнасці з прынцыпам непазбежнасці пакарання.
У ведамстве растлумачылі, што расійская контрразведка мае дакладныя звесткі аб нацыстах і іх памагатых, якія ўчынялі злачынствы, што не маюць тэрміну даўнасці, у гады Другой сусветнай вайны.
Адпаведная інфармацыя па ходзе рассакрэчвання будзе агучвацца.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"