https://bel.sputnik.by/20250506/malyanchy--vysok-yak-budze-salyut-na-dzen-peramog-1096027194.html
Маляўнічы і высокі: які будзе салют на Дзень Перамогі
Маляўнічы і высокі: які будзе салют на Дзень Перамогі
Sputnik Беларусь
Святочны салют з нагоды юбілейнай даты дадуць у шасці кропках сталіцы, ён будзе запускацца пад песню "День Победы". 06.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-06T16:19+0300
2025-05-06T16:19+0300
2025-05-06T16:19+0300
дзень перамогі
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
перамога
салют
мінгарвыканкам
9 мая
парад
парад перамогі
мінск
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/09/1075353793_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_9193a9d902edb423ac5016e26015af72.jpg
МІНСК, 6 мая – Sputnik. Святочны салют з нагоды 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне будзе больш маштабны і маляўнічы, чым у папярэднія гады, аб гэтым заявіла начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Кацярына Лучына на прэс-канферэнцыі ў аўторак.Раней стала вядома, што ў беларускай сталіцы 9 мая ў 20:30 пачнецца ваенны парад, а ў 21:40 – ваенны салют. Працягласць салюту, паводле слоў Лучынай, будзе пяць хвілін.Яна звярнула ўвагу, што феерверкі кожны год адрозніваюцца адзін ад аднаго."Вядома, у сувязі з такой знамянальнай датай ён будзе маштабны, яркі, маляўнічы. Мы дададзім больш фарбаў у наш феерверк, больш вышыннасць будзе, і працягласць яго будзе пяць хвілін", - удакладніла начальнік упраўлення.Салют запусцяць пад песню "День Победы".Лучына звярнула ўвагу на тое, што феерверк будзе не толькі прыгожым, але і бяспечным, для гэтага прымаюцца ўсе меры.Святочны салют у гонар Дня Перамогі дадуць у шасці кропках, галоўнае месца дзеяння – пляцоўка каля гасцініцы "Беларусь". Ён таксама ўпрыгожыць неба каля Нацыянальнай бібліятэкі, "Чыжоўка-Арэны", набярэжнай у парку Дразды, паркаў імя Уга Чавеса і Паўлава.Дзе можна паглядзець святочны салют – у інфаграфіцы Sputnik.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250506/parad-peramog--mnsku-pachnetstsa--2030-1096015735.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/09/1075353793_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_ad7217a8e53f3915ce42ea82fd1b4aea.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, перамога, салют, мінгарвыканкам, 9 мая, парад, парад перамогі, мінск, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, перамога, салют, мінгарвыканкам, 9 мая, парад, парад перамогі, мінск, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
Маляўнічы і высокі: які будзе салют на Дзень Перамогі
Святочны салют з нагоды юбілейнай даты дадуць у шасці кропках сталіцы, ён будзе запускацца пад песню "День Победы".
МІНСК, 6 мая – Sputnik. Святочны салют з нагоды 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне будзе больш маштабны і маляўнічы, чым у папярэднія гады, аб гэтым заявіла начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Кацярына Лучына на прэс-канферэнцыі ў аўторак.
Раней стала вядома, што ў беларускай сталіцы 9 мая ў 20:30 пачнецца ваенны парад, а ў 21:40 – ваенны салют. Працягласць салюту, паводле слоў Лучынай, будзе пяць хвілін.
Яна звярнула ўвагу, што феерверкі кожны год адрозніваюцца адзін ад аднаго.
"Вядома, у сувязі з такой знамянальнай датай ён будзе маштабны, яркі, маляўнічы. Мы дададзім больш фарбаў у наш феерверк, больш вышыннасць будзе, і працягласць яго будзе пяць хвілін", - удакладніла начальнік упраўлення.
Салют запусцяць пад песню "День Победы".
Лучына звярнула ўвагу на тое, што феерверк будзе не толькі прыгожым, але і бяспечным, для гэтага прымаюцца ўсе меры.
Святочны салют у гонар Дня Перамогі дадуць у шасці кропках, галоўнае месца дзеяння – пляцоўка каля гасцініцы "Беларусь". Ён таксама ўпрыгожыць неба каля Нацыянальнай бібліятэкі, "Чыжоўка-Арэны", набярэжнай у парку Дразды, паркаў імя Уга Чавеса і Паўлава.
Дзе можна паглядзець святочны салют – у
інфаграфіцы Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"