https://bel.sputnik.by/20250506/syaredn-zrost-veterana-vav-u-belarus--99-gado-1096039247.html
Сярэдні ўзрост ветэранаў ВАВ у Беларусі – 99 гадоў
Сярэдні ўзрост ветэранаў ВАВ у Беларусі – 99 гадоў
Sputnik Беларусь
Штогод па рашэнні кіраўніка дзяржавы да Дня Перамогі выдзяляецца матэрыяльная дапамога ветэранам ВАВ і пацярпелым ад наступстваў вайны, але існуюць не толькі... 06.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-06T21:05+0300
2025-05-06T21:05+0300
2025-05-06T21:05+0300
дзень перамогі
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
перамога
ветэраны
грамадства
вялікая айчынная вайна
гісторыя
дапамога
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101993/22/1019932218_0:50:3077:1780_1920x0_80_0_0_5b2adf67d8954ed4ba3eb538397110b9.jpg
МІНСК, 6 мая – Sputnik. Цяпер у Беларусі пражывае 800 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і больш за 5,6 тыс былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў аўторак намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення сацабслугоўвання і сацдапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Мікалай Арол.Ён адзначыў, што сярэдні ўзрост удзельнікаў і інвалідаў ВАВ, якія са зброяй абаранялі Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, набліжаецца да ста гадоў і складае 99 гадоў.Клопат аб ветэранахМікалай Арол падкрэсліў, што клопат аб ветэранах – святы абавязак дзяржавы і грамадства.У сувязі з гэтым ён нагадаў, што кожны год па рашэнні кіраўніка дзяржавы да Дня Перамогі ім выдзяляецца матэрыяльная дапамога.Прычым, зазначыў ён, памеры гэтай дапамогі павялічваюцца год ад года."Напрыклад, для ўдзельнікаў вайны яна ў мінулым годзе была павялічана ў два разы, сёлета яшчэ на 20%. На гэтыя мэты выдзелена каля 13 млн рублёў, будзе ахоплена больш за 7 тыс чалавек", - сказаў Мікалай Арол.Паводле яго слоў, па стане на 5 мая матэрыяльную дапамогу ўжо атрымалі 97% ветэранаў і грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, а астатнія, якіх засталося літаральна некалькі дзясяткаў чалавек, атрымаюць яе найбліжэйшымі днямі.Не толькі разавыя выплатыПрадстаўнік Мінпрацы і сацабароны звярнуў увагу на тое, што для ветэранаў ВАВ, іншых катэгорый ветэранаў і пацярпелых ад наступстваў вайны ў Беларусі прадугледжаны не толькі разавыя выплаты – ёсць таксама і надбаўкі да пенсіі, ім выдзяляецца дапамога на аздараўленне, дадзена права на пазачарговае абслугоўванне ва ўстановах Міністэрства аховы здароўя, першачарговы прыём у дзяржорганах, арганізацыях любой формы ўласнасці.Таксама яны забяспечваюцца лекавымі сродкамі, штогод могуць прайсці санаторна-курортнае лячэнне, бясплатна карыстацца ўсімі відамі грамадскага транспарту, ім дадзены скідкі на плату за жыллёва-камунальныя паслугі, нагадаў Мікалай Арол."Гэта значыць дадзены важныя, патрэбныя льготы з улікам іх узросту", - рэзюміраваў ён.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250506/gryzlo-zaraz-erope-zno-patrebna-pryshchepka-ad-natsyzmu-1096027877.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101993/22/1019932218_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_f47da5392d5aebbcc54b20276b3dda6d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, перамога, ветэраны, грамадства, вялікая айчынная вайна, гісторыя, дапамога, у беларусі, беларусь, палітыка, міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь, навіны
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, перамога, ветэраны, грамадства, вялікая айчынная вайна, гісторыя, дапамога, у беларусі, беларусь, палітыка, міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь, навіны
Сярэдні ўзрост ветэранаў ВАВ у Беларусі – 99 гадоў
Штогод па рашэнні кіраўніка дзяржавы да Дня Перамогі выдзяляецца матэрыяльная дапамога ветэранам ВАВ і пацярпелым ад наступстваў вайны, але існуюць не толькі разавыя выплаты.
МІНСК, 6 мая – Sputnik. Цяпер у Беларусі пражывае 800 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і больш за 5,6 тыс былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў аўторак намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення сацабслугоўвання і сацдапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Мікалай Арол.
"На сённяшні дзень у нашай краіне пражывае 800 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку 430 інвалідаў і ўдзельнікаў вайны. І 6,3 тыс асоб, якія пацярпелі ад яе наступстваў, у тым ліку 5 тыс 640 былых вязняў фашысцкіх канцлагераў і іншых месцаў прымусовага ўтрымання".
Ён адзначыў, што сярэдні ўзрост удзельнікаў і інвалідаў ВАВ, якія са зброяй абаранялі Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, набліжаецца да ста гадоў і складае 99 гадоў.
Мікалай Арол падкрэсліў, што клопат аб ветэранах – святы абавязак дзяржавы і грамадства.
У сувязі з гэтым ён нагадаў, што кожны год па рашэнні кіраўніка дзяржавы да Дня Перамогі ім выдзяляецца матэрыяльная дапамога.
"Яе памеры складаюць для ўдзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны 5 тыс рублёў, для іншых катэгорый ветэранаў – 2,5 тыс рублёў, і для асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, 1,5 тыс рублёў", - удакладніў прадстаўнік Мінпрацы і сацабароны.
Прычым, зазначыў ён, памеры гэтай дапамогі павялічваюцца год ад года.
"Напрыклад, для ўдзельнікаў вайны яна ў мінулым годзе была павялічана ў два разы, сёлета яшчэ на 20%. На гэтыя мэты выдзелена каля 13 млн рублёў, будзе ахоплена больш за 7 тыс чалавек", - сказаў Мікалай Арол.
Паводле яго слоў, па стане на 5 мая матэрыяльную дапамогу ўжо атрымалі 97% ветэранаў і грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, а астатнія, якіх засталося літаральна некалькі дзясяткаў чалавек, атрымаюць яе найбліжэйшымі днямі.
Не толькі разавыя выплаты
Прадстаўнік Мінпрацы і сацабароны звярнуў увагу на тое, што для ветэранаў ВАВ, іншых катэгорый ветэранаў і пацярпелых ад наступстваў вайны ў Беларусі прадугледжаны не толькі разавыя выплаты – ёсць таксама і надбаўкі да пенсіі, ім выдзяляецца дапамога на аздараўленне, дадзена права на пазачарговае абслугоўванне ва ўстановах Міністэрства аховы здароўя, першачарговы прыём у дзяржорганах, арганізацыях любой формы ўласнасці.
Таксама яны забяспечваюцца лекавымі сродкамі, штогод могуць прайсці санаторна-курортнае лячэнне, бясплатна карыстацца ўсімі відамі грамадскага транспарту, ім дадзены скідкі на плату за жыллёва-камунальныя паслугі, нагадаў Мікалай Арол.
"Гэта значыць дадзены важныя, патрэбныя льготы з улікам іх узросту", - рэзюміраваў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"