Выставка трофейной техники из зоны СВО во Владивостоке - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лаўроў: украінскі крызіс нельга вырашыць толькі спыненнем баёў

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкКіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў
Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2025
Падпісацца
Па словах міністра, трэба выкараніць першапрычыны ўкраінскага крызісу, у тым ліку ліквідаваць пагрозы бяспецы для Расіі.
МІНСК, 7 мая – Sputnik. Доўгатэрміновае рашэнне ўкраінскага крызісу не атрымаецца забяспечыць толькі спыненнем агню або спыненнем баявых дзеянняў на лініі судакранання, такім меркаваннем падзяліўся міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.
"Доўгатэрміновае вырашэнне гэтай праблемы нельга забяспечыць толькі толькі праз спыненне агню або спыненне баявых дзеянняў на лініі судакранання", - напісаў кіраўнік дыпламатычнага ведамства ў артыкуле "Россия и Вьетнам: 75 лет дружбы, доверия и взаимопомощи" для часопіса "Международная жизнь".
Лаўроў мяркуе, што для вырашэння крызісу трэба выкараніць яго першапрычыны. У першую чаргу трэба ліквідаваць пагрозы бяспецы для Расіі, якія з’явіліся з-за пашырэння НАТА на ўсход і спроб уцягвання Украіны ў альянс.
"Не менш важна дабіцца поўнага захавання праў чалавека на тэрыторыях, якія застаюцца пад кантролем кіеўскага рэжыму, які пасля гвалтоўнага захопу ўлады ў 2014 годзе вядзе лінію на знішчэнне ўсяго, што звязана з Расіяй і Рускім светам – рускай мовы, культуры, традыцый, кананічнага праваслаўя, рускамоўных СМІ", - адзначыў міністр.
Кіраўнік расійскага МЗС таксама падзякаваў в’етнамскаму боку "за збалансаваную пазіцыю па пытанні ўкраінскага ўрэгулявання".
Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заяўляў, што Масква згодна спыніць баявыя дзеянні ва Украіне, але з выкананнем абавязковай умовы. Паводле яго слоў, спыненне баявых дзеянняў ва Украіне павінна прывесці да доўгатэрміновага міру і ліквідаваць першапачатковыя прычыны крызісу.
Мэтай урэгулявання канфлікту ва Украіне не павінна быць кароткатэрміновае перамір’е, якое дасць магчымасць УСУ перагрупавацца і пераўзброіцца для працягу баявых дзеянняў.
Сама ідэя завяршыць гэты канфлікт мірнымі сродкамі расійскім бокам падтрымліваецца, падкрэсліў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Перамір'е - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пяскоў: пазіцыя кіеўскага рэжыму – працяг вайны
Стужка навiн
0