https://bel.sputnik.by/20250507/lukashenka-znagarodz-to-lama-ordenam-druzhby-naroda-1096069927.html
Лукашэнка ўзнагародзіў То Лама ордэнам Дружбы народаў
Лукашэнка ўзнагародзіў То Лама ордэнам Дружбы народаў
Sputnik Беларусь
Ордэн Дружбы народаў з’яўляецца найвышэйшай з дзяржузнагарод Беларусі, якіх удастойваюцца грамадзяне іншых краін. 07.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-07T17:35+0300
2025-05-07T17:35+0300
2025-05-07T17:35+0300
в'етнам
у беларусі
беларусь
ордэн
ордэн дружбы народаў
узнагарода
аляксандр лукашэнка
навіны
палітыка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/1d/1095824811_0:120:3071:1847_1920x0_80_0_0_fb60563ebc7536f170bc9c3a707467f7.jpg
МІНСК, 7 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў генеральнага сакратара ЦК Кампартыі В’етнама То Лама ордэнам Дружбы народаў, паведамілі ў сераду ў прэс-службе беларускага лідара.Там адзначылі, што гэтай узнагароды То Лам удастоены за важкі ўклад у развіццё і ўмацаванне дружалюбных адносін з Беларуссю і развіццё стратэгічнага партнёрства паміж краінамі.Як заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы ў сваім нядаўнім віншаванні То Лама з 50-годдзем вызвалення Паўднёвага В’етнама, ён з нецярпеннем чакае візіту генеральнага сакратара ЦК Кампартыі гэтай краіны ў Беларусь. Гэты візіт, паводле слоў Лукашэнкі, дасць магчымасць яшчэ больш умацаваць адносіны паміж дзвюма краінамі.Вышэйшая ўзнагародаОрдэн Дружбы народаў – гэта вышэйшая з беларускіх дзяржаўных узнагарод, якіх удастойваюцца прадстаўнікі іншых краін.У мінулым годзе ордэнам Дружбы народаў быў узнагароджаны Юрый Барысаў, які на той момант займаў пасаду гендырэктара "Роскосмоса", і народная артыстка СССР Аляксандра Пахмутава.А яшчэ раней, у 2021-м, ордэна быў удастоены расійскі касманаўт, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі. У 2020, 2022 і 2023 гадах узнагароджанне не праводзілася.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250430/lukashenka-chakae-z-vztam-u-belarus-gensakratara-tsk-kamparty-vetnama-1095839695.html
в'етнам
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/1d/1095824811_193:0:2924:2048_1920x0_80_0_0_7fcb0047347190dad22f268e2cc337f4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
в'етнам, у беларусі, беларусь, ордэн, ордэн дружбы народаў, узнагарода, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, у свеце
в'етнам, у беларусі, беларусь, ордэн, ордэн дружбы народаў, узнагарода, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, у свеце
Лукашэнка ўзнагародзіў То Лама ордэнам Дружбы народаў
Ордэн Дружбы народаў з’яўляецца найвышэйшай з дзяржузнагарод Беларусі, якіх удастойваюцца грамадзяне іншых краін.
МІНСК, 7 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў генеральнага сакратара ЦК Кампартыі В’етнама То Лама ордэнам Дружбы народаў, паведамілі ў сераду ў прэс-службе беларускага лідара.
Там адзначылі, што гэтай узнагароды То Лам удастоены за важкі ўклад у развіццё і ўмацаванне дружалюбных адносін з Беларуссю і развіццё стратэгічнага партнёрства паміж краінамі.
Як заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы ў сваім нядаўнім віншаванні То Лама з 50-годдзем вызвалення Паўднёвага В’етнама, ён з нецярпеннем чакае візіту генеральнага сакратара ЦК Кампартыі гэтай краіны ў Беларусь. Гэты візіт, паводле слоў Лукашэнкі, дасць магчымасць яшчэ больш умацаваць адносіны паміж дзвюма краінамі.
Ордэн Дружбы народаў – гэта вышэйшая з беларускіх дзяржаўных узнагарод, якіх удастойваюцца прадстаўнікі іншых краін.
У мінулым годзе ордэнам Дружбы народаў быў узнагароджаны Юрый Барысаў, які на той момант займаў пасаду гендырэктара "Роскосмоса", і народная артыстка СССР Аляксандра Пахмутава.
А яшчэ раней, у 2021-м, ордэна быў удастоены расійскі касманаўт, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі. У 2020, 2022 і 2023 гадах узнагароджанне не праводзілася.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"