https://bel.sputnik.by/20250508/baykery-z-kluba-nochnye-volki-vysadzyats-u-brestse-areshnk-1096107994.html
Байкеры з клуба "Ночные волки" высадзяць арэшнік паблізу ад Польшчы
Байкеры з клуба "Ночные волки" высадзяць арэшнік паблізу ад Польшчы
Sputnik Беларусь
Вядомы мотаклуб зараз знаходзіцца на беларускай тэрыторыі ў рамках аднаго з этапаў правядзення мемарыяльнай акцыі ў гонар юбілею Перамогі. 08.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-08T14:29+0300
2025-05-08T14:29+0300
2025-05-08T16:50+0300
дзень перамогі
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
перамога
"ночные волки"
мемарыяльны комплекс "хатынь"
у беларусі
беларусь
грамадства
гісторыя
вялікая айчынная вайна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102853/94/1028539442_0:135:3000:1823_1920x0_80_0_0_472881e56cb7064fec6ab44b22e78acc.jpg
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Музею Брэсцкай крэпасці будзе перададзена шахцёрская лампада з часцінкамі Вечнага агню, сказаў кіраўнік руху "Дороги Победы" і прэзідэнт аддзялення "Дороги Победы" мотаклуба "Ночные Волки" Андрэй Баброўскі, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, зараз праходзіць ужо дзясяты мотамарш "Дорогами Победы". У гэтым годзе ён падзелены на чатыры этапы, сярод якіх асноўнымі з’яўляюцца ўчасткі ў Расіі і Беларусі.Далей байкеры накіруюцца ў Польшчу, Славакію, Чэхію, Германію, Аўстрыю, Швейцарыю, Чарнагорыю, Сербію і Балгарыю."У гэтым годзе яшчэ адзін вялікі этап у нас ідзе па Каўказе: асобна ўсе рэспублікі Паўночнага Каўказа", - удакладніў прадстаўнік мотаклуба.Ён дадаў, што акцыя ставіць перад сабой мэту нагадаць сабе і навакольным пра гісторыю, якая была 80 гадоў таму, і правесці паралелі з сёлетняй.Пры гэтым ён адзначыў, што сёння мотаклуб праводзіць першую акцыю ў Беларусі – у Хатыні, пасля чаго ў планах прыехаць у Мінск, каб убачыць мемарыяльную таблічку ў гонар Фрыца Шменкеля."Гэта немец, які вёў падпольную работу супраць фашысцкай Германіі: за што быў узнагароджаны Зоркай Героя", - нагадаў прадстаўнік "Ночных волков".Паводле яго слоў, заўтра ў Брэсце плануецца праграма з высадкай саджанцаў арэшніку.У завяршэнне ён дадаў, што гэтая лампада аб’ядноўвае ў сабе памяць аб усіх героях вайны і яе плануецца перадаць у музей Брэсцкай крэпасці.Сёння ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" прадстаўнікі мотаклуба "Ночные волки" сустрэліся са студэнтамі Расійскага тэхналагічнага ўніверсітэта МІРЭА. Таксама байкеры пазнаёміліся з Анджэлай Глазковай – дачкой суддзі Віктара Глазкова, які судзіў карніка Хатыні Рыгора Васюру.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250508/kat-khatyn-yak-sudzl-rygora-vasyuru--gstoryya--vdea-1073485440.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102853/94/1028539442_39:0:2982:2207_1920x0_80_0_0_b094c06d75e8a55dc59c11b83b5e6656.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, перамога, "ночные волки", мемарыяльны комплекс "хатынь", у беларусі, беларусь, грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, перамога, "ночные волки", мемарыяльны комплекс "хатынь", у беларусі, беларусь, грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна
Байкеры з клуба "Ночные волки" высадзяць арэшнік паблізу ад Польшчы
14:29 08.05.2025 (абноўлена: 16:50 08.05.2025) Вядомы мотаклуб зараз знаходзіцца на беларускай тэрыторыі ў рамках аднаго з этапаў правядзення мемарыяльнай акцыі ў гонар юбілею Перамогі.
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Музею Брэсцкай крэпасці будзе перададзена шахцёрская лампада з часцінкамі Вечнага агню, сказаў кіраўнік руху "Дороги Победы" і прэзідэнт аддзялення "Дороги Победы" мотаклуба "Ночные Волки" Андрэй Баброўскі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, зараз праходзіць ужо дзясяты мотамарш "Дорогами Победы". У гэтым годзе ён падзелены на чатыры этапы, сярод якіх асноўнымі з’яўляюцца ўчасткі ў Расіі і Беларусі.
Далей байкеры накіруюцца ў Польшчу, Славакію, Чэхію, Германію, Аўстрыю, Швейцарыю, Чарнагорыю, Сербію і Балгарыю.
"У гэтым годзе яшчэ адзін вялікі этап у нас ідзе па Каўказе: асобна ўсе рэспублікі Паўночнага Каўказа", - удакладніў прадстаўнік мотаклуба.
Ён дадаў, што акцыя ставіць перад сабой мэту нагадаць сабе і навакольным пра гісторыю, якая была 80 гадоў таму, і правесці паралелі з сёлетняй.
"У нас у мотакалоне едуць дзеючыя ветэраны
спецыяльнай ваеннай аперацыі, якія аддалі свае сілы і здароўе дзеля барацьбы з неанацызмам, з новым фашызмам, які цяпер працвітае ва Украіне, на жаль", - расказаў ён.
Пры гэтым ён адзначыў, што сёння мотаклуб праводзіць першую акцыю ў Беларусі – у Хатыні, пасля чаго ў планах прыехаць у Мінск, каб убачыць мемарыяльную таблічку ў гонар Фрыца Шменкеля.
"Гэта немец, які вёў падпольную работу супраць фашысцкай Германіі: за што быў узнагароджаны Зоркай Героя", - нагадаў прадстаўнік "Ночных волков".
Паводле яго слоў, заўтра ў Брэсце плануецца праграма з высадкай саджанцаў арэшніку.
"Таксама мы вязем з сабой шахцёрскую лампаду, таму што Данецк – шахцёрскі край, дзе цяпер вырашаецца лёс усяго свету. У лампаду мы збіраем часцінкі Вечнага агню па ўсім маршруце руху", - падкрэсліў ён.
У завяршэнне ён дадаў, што гэтая лампада аб’ядноўвае ў сабе памяць аб усіх героях вайны і яе плануецца перадаць у музей Брэсцкай крэпасці.
Сёння ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" прадстаўнікі мотаклуба "Ночные волки" сустрэліся са студэнтамі Расійскага тэхналагічнага ўніверсітэта МІРЭА. Таксама байкеры пазнаёміліся з Анджэлай Глазковай – дачкой суддзі Віктара Глазкова, які судзіў карніка Хатыні Рыгора Васюру.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"