https://bel.sputnik.by/20250508/gero--kadry-u-grodne-pakazhuts-pershy-mrny-dzen-gorada--lpen-1944-ga-1096114594.html
Героі ў кадры: у Гродне пакажуць першы мірны дзень горада ў ліпені 1944-га
Героі ў кадры: у Гродне пакажуць першы мірны дзень горада ў ліпені 1944-га
Sputnik Беларусь
Фотавыстава пад адкрытым небам будзе працаваць у абласным цэнтры ўсяго адзін дзень – 9 мая. 08.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-08T17:46+0300
2025-05-08T17:46+0300
2025-05-08T17:46+0300
дзень перамогі
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
перамога
гродна
фотаздымкі
фота
выстава
гісторыя
грамадства
вялікая айчынная вайна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/08/1096110378_0:257:2730:1793_1920x0_80_0_0_2b746c44b0fe67cc2c3e7e34cf36b54d.jpg
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Унікальныя кадры першага мірнага дня ў Гродне ў ліпені 1944 года, знойдзеныя ў расійскіх архівах, пакажуць жыхарам і гасцям абласнога цэнтра ў Дзень Перамогі.На фота можна будзе ўбачыць вуліцы горада і людзей, якія яго вызвалялі. Многія здымкі будуць выстаўляцца ўпершыню. Планшэтная выстава пад назвай "Памяць аб героях у кадры" будзе працаваць усяго адзін дзень на плошчы Леніна.Фотапраект з’явіўся дзякуючы супрацоўніцтву гарадской мэрыі і Генеральнага консульства Расіі ў Гродне. Частку планшэтаў з архіўнымі фотаздымкамі далі расійскія дыпламаты, частку – гродзенскія фатографы.Як расказаў Sputnik генеральны консул РФ у Гродне Феадосій Уладышэўскі, для экспанавання ў рамках святкавання Дня Перамогі ў Гродне была прэзентавана частка фотавыставы з гістарычнымі здымкамі, якія паказваюць, як вызвалялі абласны цэнтр у ліпені 1944-га. На шматлікіх фота адлюстраваны баі або наступствы баявых дзеянняў на цэнтральных вуліцах горада.Асобную цікавасць уяўляюць людзі, якія трапілі ў кадр. Напрыклад, група разведчыкаў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Гродна, або байцы, якія вядуць агонь па гітлераўцам з вежы Бернардзінскага касцёла, салдаты, якія фарсіруюць Нёман. На многіх планшэтах побач з павялічанымі фота размешчаны архіўныя надпісы і музейныя штампы, размешчаныя на адваротным баку арыгінальных здымкаў. Можна даведацца аб прозвішчах байцоў, месцы і даце, калі быў зроблены здымак.У маленькім подпісе можа быць схавана гісторыя гераічнага жыцця і смерці герояў Вялікай Айчыннай. На адным са здымкаў паказаны малады хлопец у вайсковай форме на фоне руін у цэнтры Гродна. З подпісу можна даведацца, што гэта Сяргей Калеснікаў – у свае 22 гады ўжо падпалкоўнік, камандзір 1 158-га стралковага палка 352-й стралковай дывізіі. Праз паўгода – у студзені 1945-га – ён загіне падчас штурму Лейпцыга ў Германіі.Салют з 224 гарматНа частцы планшэтаў прадстаўлены калажы з загадамі і старонкамі газет, якія расказваюць аб вызваленні Гродна. У адной з іх можна прачытаць, што ў гонар гэтай перамогі ў Маскве вечарам 16 ліпеня быў дадзены салют 20 артылерыйскімі залпамі з 224 гармат. А войскам, якія ўдзельнічалі ў вызваленні горада, загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ад 16 ліпеня 1944 года была аб’яўлена падзяка.Архіўныя здымкі прадстаўлены Расійскім дзяржаўным архівам кінафотадакументаў, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеем і кафедрай гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы. Студэнты ўніверсітэта адабралі гэтыя фота падчас даследчыцкай паездкі ў Беларускім дзяржархіве кінафотадакументаў у Дзяржынску.Здымкі ветэранаў у мірны часДругая частка выставы паказвае розныя перыяды пасляваеннага часу. Як расказаў кіраўнік студыі фотамастацтва "Гродна" Аляксандр Ласмінскі, гэта фатаграфіі ветэранаў, зробленыя ў розныя гады мірнага часу на святкаванні Дня Перамогі. У пачатку экспазіцыі – больш раннія здымкі, на якіх адлюстраваны сотні ветэранаў, якія ідуць па вуліцах Гродна. З кожным годам удзельнікаў вайны становіцца менш. Але іх заўсёды сустракаюць з кветкамі і цёплымі прывітаннямі.У гэтай частцы выставы можна даведацца, што яшчэ ў 1980-х у Гродна рэгулярна прыязджалі ўдзельнікі першых баёў за горад. Адным з абавязковых месцаў наведвання быў цэнтральны пляж на Нёмане, дзе праходзілі самыя бязлітасныя баі. Ветэраны прыходзілі сюды, каб узгадаць загінулых аднапалчан. Адзін з такіх момантаў ёсць на здымку.Фотавыстава пад адкрытым небам будзе працаваць усяго адзін дзень – 9 мая.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250508/vystava-parady-peramog-1945-adkrylasya--grodne-1096088122.html
гродна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/08/1096110378_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_643d22048d61aedb1841ffee41973beb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, перамога, гродна, фотаздымкі, фота, выстава, гісторыя, грамадства, вялікая айчынная вайна, навіны , у беларусі, беларусь
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, перамога, гродна, фотаздымкі, фота, выстава, гісторыя, грамадства, вялікая айчынная вайна, навіны , у беларусі, беларусь
Героі ў кадры: у Гродне пакажуць першы мірны дзень горада ў ліпені 1944-га
Фотавыстава пад адкрытым небам будзе працаваць у абласным цэнтры ўсяго адзін дзень – 9 мая.
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Унікальныя кадры першага мірнага дня ў Гродне ў ліпені 1944 года, знойдзеныя ў расійскіх архівах, пакажуць жыхарам і гасцям абласнога цэнтра ў Дзень Перамогі.
На фота можна будзе ўбачыць вуліцы горада і людзей, якія яго вызвалялі. Многія здымкі будуць выстаўляцца ўпершыню. Планшэтная выстава пад назвай "Памяць аб героях у кадры" будзе працаваць усяго адзін дзень на плошчы Леніна.
Фотапраект з’явіўся дзякуючы супрацоўніцтву гарадской мэрыі і Генеральнага консульства Расіі ў Гродне. Частку планшэтаў з архіўнымі фотаздымкамі далі расійскія дыпламаты, частку – гродзенскія фатографы.
Як расказаў Sputnik генеральны консул РФ у Гродне Феадосій Уладышэўскі, для экспанавання ў рамках святкавання Дня Перамогі ў Гродне была прэзентавана частка фотавыставы з гістарычнымі здымкамі, якія паказваюць, як вызвалялі абласны цэнтр у ліпені 1944-га. На шматлікіх фота адлюстраваны баі або наступствы баявых дзеянняў на цэнтральных вуліцах горада.
"Усе гэтыя месцы лёгка пазнаюцца. Кадры зроблены на вуліцы і плошчы Савецкай, Сацыялістычнай, Ажэшкі. Напрыклад, у сучасным будынку фонду сацабароны Ленінскага раёна на вуліцы Сацыялістычнай у першы дзень вызвалення размясцілася савецкая камендатура. Яшчэ адзін кадр паказвае мінамётчыкаў, якія ў двары генконсульства або ў суседнім двары вялі агонь па немцах, якія заселі на левым беразе", - адзначыў дыпламат.
Асобную цікавасць уяўляюць людзі, якія трапілі ў кадр. Напрыклад, група разведчыкаў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Гродна, або байцы, якія вядуць агонь па гітлераўцам з вежы Бернардзінскага касцёла, салдаты, якія фарсіруюць Нёман. На многіх планшэтах побач з павялічанымі фота размешчаны архіўныя надпісы і музейныя штампы, размешчаныя на адваротным баку арыгінальных здымкаў. Можна даведацца аб прозвішчах байцоў, месцы і даце, калі быў зроблены здымак.
У маленькім подпісе можа быць схавана гісторыя гераічнага жыцця і смерці герояў Вялікай Айчыннай. На адным са здымкаў паказаны малады хлопец у вайсковай форме на фоне руін у цэнтры Гродна. З подпісу можна даведацца, што гэта Сяргей Калеснікаў – у свае 22 гады ўжо падпалкоўнік, камандзір 1 158-га стралковага палка 352-й стралковай дывізіі. Праз паўгода – у студзені 1945-га – ён загіне падчас штурму Лейпцыга ў Германіі.
На частцы планшэтаў прадстаўлены калажы з загадамі і старонкамі газет, якія расказваюць аб вызваленні Гродна. У адной з іх можна прачытаць, што ў гонар гэтай перамогі ў Маскве вечарам 16 ліпеня быў дадзены салют 20 артылерыйскімі залпамі з 224 гармат. А войскам, якія ўдзельнічалі ў вызваленні горада, загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ад 16 ліпеня 1944 года была аб’яўлена падзяка.
Архіўныя здымкі прадстаўлены Расійскім дзяржаўным архівам кінафотадакументаў, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеем і кафедрай гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы. Студэнты ўніверсітэта адабралі гэтыя фота падчас даследчыцкай паездкі ў Беларускім дзяржархіве кінафотадакументаў у Дзяржынску.
Здымкі ветэранаў у мірны час
Другая частка выставы паказвае розныя перыяды пасляваеннага часу. Як расказаў кіраўнік студыі фотамастацтва "Гродна" Аляксандр Ласмінскі, гэта фатаграфіі ветэранаў, зробленыя ў розныя гады мірнага часу на святкаванні Дня Перамогі. У пачатку экспазіцыі – больш раннія здымкі, на якіх адлюстраваны сотні ветэранаў, якія ідуць па вуліцах Гродна. З кожным годам удзельнікаў вайны становіцца менш. Але іх заўсёды сустракаюць з кветкамі і цёплымі прывітаннямі.
У гэтай частцы выставы можна даведацца, што яшчэ ў 1980-х у Гродна рэгулярна прыязджалі ўдзельнікі першых баёў за горад. Адным з абавязковых месцаў наведвання быў цэнтральны пляж на Нёмане, дзе праходзілі самыя бязлітасныя баі. Ветэраны прыходзілі сюды, каб узгадаць загінулых аднапалчан. Адзін з такіх момантаў ёсць на здымку.
Фотавыстава пад адкрытым небам будзе працаваць усяго адзін дзень – 9 мая.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"