https://bel.sputnik.by/20250508/maskva--pekn-zaklkal-yadzernuyu-pyatsrku-prytrymlvatstsa-zayavy-ad-2022-goda-1096134591.html
Масква і Пекін заклікалі "ядзерную пяцёрку" прытрымлівацца заявы ад 2022 года
Масква і Пекін заклікалі "ядзерную пяцёрку" прытрымлівацца заявы ад 2022 года
Sputnik Беларусь
Таксама РФ і Кітай, лідар якога Сі Цзіньпін зараз знаходзіцца з візітам у Маскве, выступілі супраць выкаырстання ядзернымі дзяржавамі ваеннай інфраструктуры... 08.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-08T18:25+0300
2025-05-08T18:25+0300
2025-05-08T18:25+0300
навіны
ядзерная зброя
кнр
кітай
расія
уладзімір пуцін
сі цзіньпін
бяспека
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103115/13/1031151368_0:165:1140:806_1920x0_80_0_0_0b38730bcf615b610abad5f2f301dfc5.jpg
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Расія і Кітай звярнуліся з заклікам да ўсіх краін ядзернай пяцёркі, якія ў 2022 годзе прынялі заяву па прадухіленні ядзернай вайны, прытрымлівацца палажэнняў гэтага дакумента."Бакі заклікаюць усе дзяржавы-ўдзельніцы гэтай заявы ў поўнай меры прытрымлівацца на практыцы яе палажэнняў", - гаворыцца ў расійска-кітайскай заяве, апублікаванай у чацвер на сайце Крамля."Сумесныя ядзерныя місіі"Там таксама падкрэсліваецца, што РФ і КНР супраць ужывання ядзернымі дзяржавамі ваеннай інфраструктуры няядзерных краін – такія крокі названы правакацыйнымі."У шэрагу правакацыйных дзеянняў, якія робяць некаторыя ядзерныя дзяржавы і нясуць пагрозу бяспецы іншых ядзерных дзяржаў, вылучаецца далейшае развіццё ў рамках адпаведных ваенных саюзаў і кааліцый схем і сродкаў так званых "сумесных ядзерных місій" і "пашыранага ядзернага стрымлівання", - гаворыцца ў дакуменце.Такія місіі прадугледжваюць задзейнічанне ядзерных узбраенняў падчас сумесных з фармальна няядзернымі саюзнікамі "інтэграваных" аперацый, што прадугледжвае выкарыстанне баз на іх тэрыторыях."Гэта ў высокай ступені здольна справакаваць рэгіянальную і глабальную гонку ўзбраенняў і далейшае нагнятанне напружанасці", - гаворыцца ў заяве.Як паведамлялася, напярэдадні ў РФ прыбыў старшыня КНР Сі Цзіньпін. Ён стане адным з галоўных гасцей парада на Краснай плошчы 9 мая, прысвечанага 80-годдзю Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго на парад чакаецца прыбыццё 28 замежных лідараў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250508/knr--rf-ukazal-na-destablzuyuchy-kharaktar-pragramy-zsha-zalaty-kupal-1096128918.html
кнр
кітай
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103115/13/1031151368_0:58:1140:913_1920x0_80_0_0_52d04ef1db4bfb834179174d218c99b8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , ядзерная зброя, кнр, кітай, расія, уладзімір пуцін, сі цзіньпін, бяспека, палітыка
навіны , ядзерная зброя, кнр, кітай, расія, уладзімір пуцін, сі цзіньпін, бяспека, палітыка
Масква і Пекін заклікалі "ядзерную пяцёрку" прытрымлівацца заявы ад 2022 года
Таксама РФ і Кітай, лідар якога Сі Цзіньпін зараз знаходзіцца з візітам у Маскве, выступілі супраць выкаырстання ядзернымі дзяржавамі ваеннай інфраструктуры няядзерных дзяржаў.
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Расія і Кітай звярнуліся з заклікам да ўсіх краін ядзернай пяцёркі, якія ў 2022 годзе прынялі заяву па прадухіленні ядзернай вайны, прытрымлівацца палажэнняў гэтага дакумента.
"У ядзернай вайне не можа быць пераможцаў, і яна ніколі не павінна быць развязана", - нагадваецца ў сумеснай заяве Масквы і Пекіна па глабальнай стратэгічнай стабільнасці ўстановачнага дакумента ад 2022 года.
"Бакі заклікаюць усе дзяржавы-ўдзельніцы гэтай заявы ў поўнай меры прытрымлівацца на практыцы яе палажэнняў", - гаворыцца ў расійска-кітайскай заяве, апублікаванай у чацвер на сайце Крамля.
"Сумесныя ядзерныя місіі"
Там таксама падкрэсліваецца, што РФ і КНР супраць ужывання ядзернымі дзяржавамі ваеннай інфраструктуры няядзерных краін – такія крокі названы правакацыйнымі.
"У шэрагу правакацыйных дзеянняў, якія робяць некаторыя ядзерныя дзяржавы і нясуць пагрозу бяспецы іншых ядзерных дзяржаў, вылучаецца далейшае развіццё ў рамках адпаведных ваенных саюзаў і кааліцый схем і сродкаў так званых "сумесных ядзерных місій" і "пашыранага ядзернага стрымлівання", - гаворыцца ў дакуменце.
Такія місіі прадугледжваюць задзейнічанне ядзерных узбраенняў падчас сумесных з фармальна няядзернымі саюзнікамі "інтэграваных" аперацый, што прадугледжвае выкарыстанне баз на іх тэрыторыях.
"Гэта ў высокай ступені здольна справакаваць рэгіянальную і глабальную гонку ўзбраенняў і далейшае нагнятанне напружанасці", - гаворыцца ў заяве.
Як паведамлялася, напярэдадні ў РФ прыбыў старшыня КНР Сі Цзіньпін. Ён стане адным з галоўных гасцей парада на Краснай плошчы 9 мая, прысвечанага 80-годдзю Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго на парад чакаецца прыбыццё 28 замежных лідараў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"