Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2025 годзе спаўняецца 80 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Метро Мінска скароціць 9 і 10 мая інтэрвал руху цягнікоў

© Photo : Telegram / Минский метрополитенСтанцыя метро "Партызанская"
Станцыя метро Партызанская - Sputnik Беларусь, 1920, 08.05.2025
Падпісацца
Інтэрвалы руху саставаў сталічнай падземкі скарачаюць для зручнасці перамяшчэння пасажыраў.
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Мінскі метрапалітэн 9 і 10 мая скароціць інтэрвал руху цягнікоў, паведамілі ў прэс-службе сталічнай падземкі.
Адзначаецца, што гэта робіцца для транспартнага забеспячэння культурна-масавых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, і для зручнасці пасажыраў.
Так, у пятніцу інтэрвал руху складзе:
на Маскоўскай лініі з 9:00 да 24:00 – 3 хвіліны;
на Аўтазаводскай лініі з 9:00 да 11:00 – 5 хвілін, з 11:00 да 16:00 – 4 хвіліны, з 16:00 да 24:00 – 3 хвіліны;
на Зеленалужскай лініі з 6:00 да 11:00 – 7 хвілін, з 11:00 да 24:00 – 6 хвілін.
У суботу, 10 мая, на Аўтазаводскай лініі інтэрвал руху зменіцца толькі ўвечары (з 19:30 да 24:00) – ён будзе скарочаны да 5 хвілін.
У метро нагадалі, што 9 мая магчымы абмежаванні для пасажыраў (на ўваход і выхад) на станцыі "Плошча Перамогі" – у вестыбюлі з боку манумента Перамогі, а таксама на некаторых іншых станцыях.
У метрапалітэне таксама звярнуліся да мінчан і гасцей сталіцы загадзя купляць жэтоны і праязныя білеты. Там нагадалі, што на ўсіх станцыях за праезд можна заплаціць з дапамогай бескантактавых банкаўскіх карт і сэрвісу "Аплаці".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Званы ў храме - Sputnik Беларусь, 1920, 08.05.2025
Дзень Перамогі
Хвіліна маўчання пройдзе ў Беларусі 9 мая
Стужка навiн
0