Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2025 годзе спаўняецца 80 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Ветэран з Беларусі: для мяне вайна скончылася не 9 мая, а пазней

© Sputnik / Евгений Епанчинцев / Перайсці ў медыябанкБаявыя ўзнагароды ветэрана Вялікай Айчыннай вайны
Баявыя ўзнагароды ветэрана Вялікай Айчыннай вайны - Sputnik Беларусь, 1920, 08.05.2025
Падпісацца
Калі пачалася вайна, Зубоўскаму было ўсяго 14 гадоў, але пасля вызвалення беларускай тэрыторыі ад акупацыі яго прызвалі ў армію.
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, які жыве ў Беларусі, 98-гадовы Антон Зубоўскі расказаў, як у 1945 годзе даведаўся аб заканчэнні вайны.
Зубоўскі – палкоўнік авіяцыі ў адстаўцы. Нарадзіўся ён 20 жніўня 1926 года ў вёсцы Крупка Мінскай вобласці. Калі пачалася вайна, яму было ўсяго 14 гадоў, але пасля вызвалення беларускіх тэрыторый ад нямецкай акупацыі ў 1944 годзе яго прызвалі ў армію. Зубоўскі ваяваў у Польшчы, Усходняй Прусіі і Чэхаславакіі.

"Дзень Перамогі для мяне – вялікае свята. Абсалютна, без сумненняў", - прызнаўся ветэран, яго словы прыводзіць РІА Навіны.

Таксама для яго гэты дзень з’яўляецца разуменнем таго, што яны тады выжылі, дабіліся свабоды і міру. Таму ён заўсёжы святкуе Дзень Перамогі.
Зубоўскі расказаў, што раней як глядач рэгулярна хадзіў на парады і ўрачыстыя мерапрыемствы, але зараз рабіць гэта не дазваляюць здароўе і ўзрост.
Па словах ветэрана, для яго вайна скончылася не 9 мая, а пазней. Справа ў тым, што перад капітуляцыяй Германіі яго часць знаходзілася ў раёне Лігніца, ім трэба было вызваліць астатнюю частку адной з мясцовых вёсак. Да яе яны дабраліся толькі да вечара, а на досвітку адправіліся выконваць заданне.
"Чуем – страляюць... Падышлі да краю вёскі, нас сустрэлі рускія працаўніцы, сагнаныя ў Германію. Яны нам і кажуць: "Канец вайне", - падзяліўся ён успамінамі.
Аднак для яго як для салдата гэтая інфармацыя не стала адменай раней дадзенага загаду.
"Мы па загадзе выйшлі на край (вызваленай - Sputnik) вёскі, стомленыя. Ляглі на гэтай траве, як цяпер памятаю. Звычайна паказваюць, як перамогу сустракаюць – са стральбой са зброі, хто як святкаваў. А мы проста прыляглі. Старшына прывёз сняданак, мы паснедалі – і наперад на Чэхаславакію", - расказаў ён.
У дарозе яны правялі яшчэ каля шасці сутак і дайшлі да чэшскага горада Ябланец.
"І вось тут для мяне вайна скончылася. У маёй асабістай справе запісана – на шэсць сутак больш (ваяваў - Sputnik)", - адзначыў Зубоўскі.
Пазней за бой за вёску 8 мая 1945 года Зубоўскі быў прадстаўлены да ордэна Славы трэцяй ступені.
Пасля ён трапіў у нямецкі горад Дрэздэн на збор радавога сяржанцкага складу для паступлення ў ваеннае вучылішча, прайшоў камісію, але яго не прынялі. Цяпер ён разумее, чаму так адбылося.
"Пражываў на акупіраванай немцамі тэрыторыі. Тады праблемай было праверыць, як пражываў, што рабіў на акупіраванай тэрыторыі, прасцей было не прыняць", - растлумачыў ветэран.
Затым мужчына трапіў у перасыльны пункт у Кіеве, дзе з пяхоты яго прызначылі ў забеспячэнне авіяцыі. Там Зубоўскі праслужыў шэсць гадоў, у тым ліку адвучыўся тры гады ў вячэрняй школе, бо да акупацыі Беларусі паспеў скончыць толькі сем класаў.
У 1951 годзе ён паступіў у Кіеве ў вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча і правучыўся там пяць гадоў. Пасля гэтага Зубоўскі служыў у Тамбове, Ліпецку, Кубінцы і Кургане.
У Кургане быў старшым выкладчыкам на радыётэхнічным факультэце ў вышэйшым ваенна-палітычным авіяцыйным вучылішчы. Пасля Зубоўскі прыехаў у Мінск і пасля выхаду ў запас працаваў інжынерам на Мінскім трактарным заводзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мазырскі ўмацаваны раён - Sputnik Беларусь, 1920, 08.05.2025
Дзень Перамогі
Палеская цвярдыня: як Мазырскі ўмацаваны раён адвёў нацыстаў ад Масквы
Стужка навiн
0