https://bel.sputnik.by/20250509/bessmertnyy-polk--belarus-pamyatae-syameynyya-gstory-mnchan-ab-vayne--vdea-1096180637.html
"Бессмертный полк" і "Беларусь памятае": сямейныя гісторыі мінчан аб вайне – відэа
"Бессмертный полк" і "Беларусь памятае": сямейныя гісторыі мінчан аб вайне – відэа
Sputnik Беларусь
Апошнія гады надвор’е на 9 мая радуе, але на гэты раз у Мінску было даволі халаднавата. Але хіба гэта можа перашкодзіць шматгадовай традыцыі сабрацца на Плошчы... 09.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-09T16:12+0300
2025-05-09T16:12+0300
2025-05-09T16:12+0300
дзень перамогі
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
перамога
мінск
грамадства
у беларусі
беларусь
вялікая айчынная вайна
гісторыя
відэа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/09/1096173430_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_b23f6d2f475f5cb95996acfcd666bf6a.jpg
З самай раніцы 9 мая ў сталіцы Беларусі мноства людзей прыйшло да плошчы Перамогі, каб ускласці кветкі да манумента і паўдзельнічаць у акцыях "Бессмертный полк" і "Беларусь памятае". Спачатку разлік з роты ганаровай варты ўсклаў вянок да абеліска ад імя прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.Затым да помніка ўрачыста прайшлі вышэйшыя службовыя асобы, сярод якіх былі прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка і іншыя.Быў сярод іх і генэральны пракурор Андрэй Швед, які падзяліўся з журналістамі асабістай гісторыяй."У кожнай, напэўна, сям’і ёсць свая гісторыя. У мяне таксама ваявалі. Мой родны дзядуля, Сямён Рамановіч, ён …прайшоў вайну. Забіваў немцаў ужо з першых дзён акупацыі. Другі дзядуля знік без вестак. Прызываўся ў ліпені 1941 года. І таму, калі я сам прысутнічаю на раскопках, кожны раз лаўлю сябе на думцы, што раптам знойдзецца медальён майго дзеда, і я нешта даведаюся…", - распавёў Швед.Масавае ўскладанне працягвалася больш за дзве гадзіны, і недзе ў сярэдзіне калоны карэспандэнты Sputnik сустрэлі сям’ю – муж, жонка і сын. Яны неслі партрэты двух падобных байцоў у пілотках. Адзін зусім юны, а другі – сталы мужчына з вусамі. Аказалася, гэта бацька і сын. Абодва з-пад Слуцка.Пад канец вайны бацька сустракаў новае папаўненне ўжо на тэрыторыі Заходняй Еўропы, і раптам адзін з пачаткоўцаў кажа: "Добры дзень, тата!". Бацьку, на жаль, сур’ёзна параніла, ён доўга ляжаў у шпіталі, а сын дайшоў да Берліна.З партрэтамі ішлі не толькі мінчане, але і госці горада, у тым ліку з Расіі, і ў кожнага – свая сямейная гісторыя.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/09/1096173430_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_2f8a675d735aa6578cadb2e88790c3fb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, перамога, мінск, грамадства, у беларусі, беларусь, вялікая айчынная вайна, гісторыя, відэа, видео
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, перамога, мінск, грамадства, у беларусі, беларусь, вялікая айчынная вайна, гісторыя, відэа, видео
"Бессмертный полк" і "Беларусь памятае": сямейныя гісторыі мінчан аб вайне – відэа
Апошнія гады надвор’е на 9 мая радуе, але на гэты раз у Мінску было даволі халаднавата. Але хіба гэта можа перашкодзіць шматгадовай традыцыі сабрацца на Плошчы Перамогі, каб падзяліцца сямейнымі гісторыямі пра вайну?
З самай раніцы 9 мая ў сталіцы Беларусі мноства людзей прыйшло да плошчы Перамогі, каб ускласці кветкі да манумента і паўдзельнічаць у акцыях "Бессмертный полк" і "Беларусь памятае". Спачатку разлік з роты ганаровай варты ўсклаў вянок да абеліска ад імя прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.
Затым да помніка ўрачыста прайшлі вышэйшыя службовыя асобы, сярод якіх былі прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка і іншыя.
Быў сярод іх і генэральны пракурор Андрэй Швед, які падзяліўся з журналістамі асабістай гісторыяй.
"У кожнай, напэўна, сям’і ёсць свая гісторыя. У мяне таксама ваявалі. Мой родны дзядуля, Сямён Рамановіч, ён …прайшоў вайну. Забіваў немцаў ужо з першых дзён акупацыі. Другі дзядуля знік без вестак. Прызываўся ў ліпені 1941 года. І таму, калі я сам прысутнічаю на раскопках, кожны раз лаўлю сябе на думцы, што раптам знойдзецца медальён майго дзеда, і я нешта даведаюся…", - распавёў Швед.
Масавае ўскладанне працягвалася больш за дзве гадзіны, і недзе ў сярэдзіне калоны карэспандэнты Sputnik сустрэлі сям’ю – муж, жонка і сын. Яны неслі партрэты двух падобных байцоў у пілотках. Адзін зусім юны, а другі – сталы мужчына з вусамі. Аказалася, гэта бацька і сын. Абодва з-пад Слуцка.
Пад канец вайны бацька сустракаў новае папаўненне ўжо на тэрыторыі Заходняй Еўропы, і раптам адзін з пачаткоўцаў кажа: "Добры дзень, тата!". Бацьку, на жаль, сур’ёзна параніла, ён доўга ляжаў у шпіталі, а сын дайшоў да Берліна.
З партрэтамі ішлі не толькі мінчане, але і госці горада, у тым ліку з Расіі, і ў кожнага – свая сямейная гісторыя.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"