https://bel.sputnik.by/20250509/da-yubleyu-vyalkay-peramog-sakrety-dota-pad-mnskam--vdea-1096141843.html
Да юбілею Вялікай Перамогі: сакрэты ДОТаў пад Мінскам – відэа
Да юбілею Вялікай Перамогі: сакрэты ДОТаў пад Мінскам – відэа
Sputnik Беларусь
Многім з іх ужо амаль па 90 гадоў. Зарослыя мохам, невялікія, але суровыя бастыёны 1930-х, як і раней, стаяць пад Мінскам ля былой мяжы з Польшчай у лясах і... 09.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-09T13:16+0300
2025-05-09T13:16+0300
2025-05-09T13:38+0300
дзень перамогі
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
перамога
відэа
дот
гісторыя
бяспека
вялікая айчынная вайна
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/07/1096060885_0:257:2730:1793_1920x0_80_0_0_4332418f7d2320b1a8726b48afe866ee.jpg
З аднаго боку, немалая частка ўмацаванняў да 1941 фактычна засталася без гарнізонаў і ўзбраення. Бо ў 1939-м мяжа СССР, у тым ліку і Беларусі, ссунулася на захад. Адпаведна, некаторыя кулямёты і гарматы таксама "пераехалі" туды.У 1941-м савецкае камандаванне разумела, што вайна з Германіяй цалкам рэальная, і можа спатрэбіцца лінія абароны ў глыбіні тэрыторыі. Менш чым за месяц да нападзення Гітлера нарком абароны Сямён Цімашэнка і начальнік Генштаба Георгій Жукаў выдалі сумесны загад, умоўна кажучы, аб аднаўленні Мінскага ўмацаванага раёна. Але іх план рэалізаваць не паспелі. Праціўнік напаў даволі хутка.У адным з матэрыялаў Sputnik ужо гаварылася, што многія ДОТы Мінскага ўмацаванага раёна былі проста не гатовы да сустрэчы з ворагам.Тым не менш, былі бастыёны, якія сустрэлі ворага агнём, у тым ліку з гармат. Імёны некаторых байцоў, якія фактычна тады былі або смяротнікамі, або кандыдатамі ў палонныя, захаваліся да нашых дзён. Пра кагосьці, на жаль, нічога не вядома.Засталіся толькі сляды ад траплення варожых куль у масіўны бетон умацаванняў. Значыць, бітвы былі, і ўжо тады для вермахта прагучалі першыя званочкі – Усходні фронт не такі просты. У выніку ўсё завяршылася крахам адладжанай нямецкай ваеннай машыны.Карэспандэнт Sputnik у чарговы раз пабываў у ДОТах і артылерыйскіх паўкапанірах, дзе Чырвоная Армія пацярпела паражэнне, але менавіта з яго пачыналася гісторыя Перамогі. Цяпер гэта помнікі цэлай эпохі.На жаль, некаторыя ДОТы засмечаныя, але іншыя добра захаваліся: ад унутраных дубовых дзвярэй да складных сядзенняў кулямётчыкаў. А ў адным паўкапаніры яўна гуляюць у вайнушку нашчадкі пераможцаў. Там нават зроблены цацачныя гарматы. Адну з іх можна разгледзець у відэа Sputnik.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/07/1096060885_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_7b7bbc8b170e4c8753bba7c82d8c059c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, перамога, відэа, дот, гісторыя, бяспека, вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь, видео, эксклюзіў
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, перамога, відэа, дот, гісторыя, бяспека, вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь, видео, эксклюзіў
Да юбілею Вялікай Перамогі: сакрэты ДОТаў пад Мінскам – відэа
13:16 09.05.2025 (абноўлена: 13:38 09.05.2025) Эксклюзіў
Многім з іх ужо амаль па 90 гадоў. Зарослыя мохам, невялікія, але суровыя бастыёны 1930-х, як і раней, стаяць пад Мінскам ля былой мяжы з Польшчай у лясах і палях. Некаторыя ДОТы гэтага ўмацаванага раёна ў 1941-м сталі непрыемным і балючым сюрпрызам для вермахта.
З аднаго боку, немалая частка ўмацаванняў да 1941 фактычна засталася без гарнізонаў і ўзбраення. Бо ў 1939-м мяжа СССР, у тым ліку і Беларусі, ссунулася на захад. Адпаведна, некаторыя кулямёты і гарматы таксама "пераехалі" туды.
У 1941-м савецкае камандаванне разумела, што вайна з Германіяй цалкам рэальная, і можа спатрэбіцца лінія абароны ў глыбіні тэрыторыі. Менш чым за месяц да нападзення Гітлера нарком абароны Сямён Цімашэнка і начальнік Генштаба Георгій Жукаў выдалі сумесны загад, умоўна кажучы, аб аднаўленні Мінскага ўмацаванага раёна. Але іх план рэалізаваць не паспелі. Праціўнік напаў даволі хутка.
У адным з матэрыялаў Sputnik ужо гаварылася, што многія ДОТы Мінскага ўмацаванага раёна былі проста не гатовы да сустрэчы з ворагам.
Тым не менш, былі бастыёны, якія сустрэлі ворага агнём, у тым ліку з гармат. Імёны некаторых байцоў, якія фактычна тады былі або смяротнікамі, або кандыдатамі ў палонныя, захаваліся да нашых дзён. Пра кагосьці, на жаль, нічога не вядома.
Засталіся толькі сляды ад траплення варожых куль у масіўны бетон умацаванняў. Значыць, бітвы былі, і ўжо тады для вермахта прагучалі першыя званочкі – Усходні фронт не такі просты. У выніку ўсё завяршылася крахам адладжанай нямецкай ваеннай машыны.
Карэспандэнт Sputnik у чарговы раз пабываў у ДОТах і артылерыйскіх паўкапанірах, дзе Чырвоная Армія пацярпела паражэнне, але менавіта з яго пачыналася гісторыя Перамогі. Цяпер гэта помнікі цэлай эпохі.
На жаль, некаторыя ДОТы засмечаныя, але іншыя добра захаваліся: ад унутраных дубовых дзвярэй да складных сядзенняў кулямётчыкаў. А ў адным паўкапаніры яўна гуляюць у вайнушку нашчадкі пераможцаў. Там нават зроблены цацачныя гарматы. Адну з іх можна разгледзець у
відэа Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"