Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2025 годзе спаўняецца 80 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка: Кітай і Расія будуць умацоўваць свой саюз

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкФлагі КНР і Расіі
Флагі КНР і Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 09.05.2025
Падпісацца
Беларускія ўлады паслядоўна выступаюць за пабудову стратэгічных і саюзніцкіх адносін як з расійскім, так і кітайскім бокам.
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Кітай і Расія будуць развівацца і ўмацоўваць свой саюз, сказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў каментарыі для тэлеканала NBC.
Амерыканскія журналісты пацікавіліся ў беларускага лідара, у чым заключаецца сімвалізм прысутнасці на парадзе на Краснай плошчы старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

"У нас сапраўды адзіная думка, адзіны парадак дня міжнародны. А тое, што Старшыня Сі Цзіньпін прыехаў на гэты парад, вы правільна бачыце. У гэтым не толькі сімвалізм. Гэта вельмі важна для будучага свету. Гэта сведчыць аб тым, што Кітай і Расія будуць развівацца і далей і ўмацоўваць свой саюз", - цытуе Лукашэнку БелТА.

На думку кіраўніка дзяржавы, Злучаныя Штаты мяркуюць, што такі саюз уяўляе небяспеку, таму што яго немагчыма зламаць.
Візіт старшыні КНР у расійскую сталіцу дэманструе, што пры ўсёй акуратнасці палітыкі Пекіна ён будзе разам з Масквой.
"Да гэтага трэба прывыкаць", - асабліва адзначыў Лукашэнка.
Сёння раніцай беларускі лідар разам са сваім малодшым сынам Мікалаем назіраў за ваенным парадам у Маскве, які прымеркаваны да 80-й гадавіны Вялікай Перамогі.
Лукашэнка ўжо накіраваўся ў беларускую сталіцу, дзе ў 20:30 будзе прымаць уласны ваенны парад каля стэлы "Мінск – горад-герой".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і замежныя лідары на ваенным парадзе ў гонар 80-годдзя Перамогі - Sputnik Беларусь, 1920, 09.05.2025
Дзень Перамогі
Пуцін: Расія заўсёды будзе перашкодай для нацызму
Стужка навiн
0