https://bel.sputnik.by/20250509/patryyarkh-kryl-pavnshava-papu-rymskaga-lva-xiv-z-vybrannem-1096196240.html
Патрыярх Кірыл павіншаваў Папу Рымскага Льва XIV з выбраннем
Патрыярх Кірыл павіншаваў Папу Рымскага Льва XIV з выбраннем
Sputnik Беларусь
Кіраўнік РПЦ выказаў спадзяванне на плённае супрацоўніцтва з Рымам на карысць хрысціянства. 09.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-09T19:59+0300
2025-05-09T19:59+0300
2025-05-09T19:59+0300
патрыярх маскоўскі і ўсея русі кірыл
папа леў xiv
царква
рымска-каталіцкая царква
руская праваслаўная царква
рэлігія
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/09/1096193480_0:177:3013:1872_1920x0_80_0_0_640511ef3917b8f6bc07b5edf4c83929.jpg
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл накіраваў віншаванне з выбраннем Папе Рымскаму Льву XIV, паведаміла ў пятніцу прэс-служба РПЦ.Канклаў у чацвер, 8 мая, выбраў 267-га пантыфіка – Рымска-каталіцкую царкву ўзначаліў ураджэнец ЗША кардынал Роберт Фрэнсіс Прэво, які ўзяў імя Леў XIV.Па словах патрыярха Кірыла, служэнне новага прадстаяцеля РКЦ пачынаецца ў асаблівы гістарычны момант, які звязаны як з шэрагам выклікаў, так і з пэўнымі знакамі надзеі.Кіраўнік РПЦ выказаў надзею, што пры ўдзеле Папы адносіны дзвюх цэркваў будуць паступова развівацца на карысць хрысціянства.Кірыл таксама звярнуў увагу на новае імя, узятае пантыфікам пасля выбрання: яно адсылае да асобы аднаго з вялікіх папярэднікаў – свяціцеля Льва, абаронца хрысціянскай абшчыны Рыма ад варварскіх нашэсцяў.Кіраўнік РПЦ пажадаў Льву XIV, каб Бог умацаваў яго душэўныя і цялесныя сілы на многія гады для служэння.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250508/novym-papam-rymskm-vybral-kardynala-prevo-z-zsha-1096137160.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/09/1096193480_142:0:2873:2048_1920x0_80_0_0_9d26315e100620344da210010c06139d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
патрыярх маскоўскі і ўсея русі кірыл, папа леў xiv, царква, рымска-каталіцкая царква, руская праваслаўная царква, рэлігія, навіны , у свеце
патрыярх маскоўскі і ўсея русі кірыл, папа леў xiv, царква, рымска-каталіцкая царква, руская праваслаўная царква, рэлігія, навіны , у свеце
Патрыярх Кірыл павіншаваў Папу Рымскага Льва XIV з выбраннем
Кіраўнік РПЦ выказаў спадзяванне на плённае супрацоўніцтва з Рымам на карысць хрысціянства.
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл накіраваў віншаванне з выбраннем Папе Рымскаму Льву XIV, паведаміла ў пятніцу прэс-служба РПЦ.
Канклаў у чацвер, 8 мая, выбраў 267-га пантыфіка – Рымска-каталіцкую царкву ўзначаліў ураджэнец ЗША кардынал Роберт Фрэнсіс Прэво, які ўзяў імя Леў XIV.
Па словах патрыярха Кірыла, служэнне новага прадстаяцеля РКЦ пачынаецца ў асаблівы гістарычны момант, які звязаны як з шэрагам выклікаў, так і з пэўнымі знакамі надзеі.
"У гэтым кантэксце ўзаемаадносіны хрысціянскага Усходу і Захаду набываюць асаблівае значэнне для лёсаў свету", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік РПЦ выказаў надзею, што пры ўдзеле Папы адносіны дзвюх цэркваў будуць паступова развівацца на карысць хрысціянства.
Кірыл таксама звярнуў увагу на новае імя, узятае пантыфікам пасля выбрання: яно адсылае да асобы аднаго з вялікіх папярэднікаў – свяціцеля Льва, абаронца хрысціянскай абшчыны Рыма ад варварскіх нашэсцяў.
Кіраўнік РПЦ пажадаў Льву XIV, каб Бог умацаваў яго душэўныя і цялесныя сілы на многія гады для служэння.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"