https://bel.sputnik.by/20250509/putsn-zayav-shto-rasya-tsents-rashenne-zamezhnykh-gastsey-navedats-maskvu-9-maya-1096173029.html
Пуцін заявіў, што Расія цэніць рашэнне замежных гасцей наведаць Маскву 9 мая
Пуцін заявіў, што Расія цэніць рашэнне замежных гасцей наведаць Маскву 9 мая
Sputnik Беларусь
У Дзень Перамогі 9 мая ў расійскай сталіцы ў якасці гасцей чакаліся больш як 20 кіраўнікоў краін і ўрадаў. 09.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-09T14:54+0300
2025-05-09T14:54+0300
2025-05-09T14:54+0300
дзень перамогі
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
перамога
навіны
уладзімір пуцін
расія
палітыка
гісторыя
вялікая айчынная вайна
9 мая
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/09/1096153590_0:76:1644:1000_1920x0_80_0_0_a023635b0dab3ecc805228f8ce0c0b90.jpg
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін падзякаваў замежным гасцям за рашэнне наведаць Маскву на Дзень Перамогі.У пятніцу, 9 мая, у сталіцы Расіі прайшоў парад з нагоды 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пасля яго кіраўнікі краін усклалі кветкі каля Магілы Невядомага салдата ў Аляксандраўскім садзе.Ён таксама адзначыў, што Расія памятае аб дапамозе саюзнікаў – тэхнічнай і харчовай – у час Другой Сусветнай вайны.Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што савецкі народ прайшоў праз вельмі цяжкія выпрабаванні ў час вайны, выстаяў і перамог. Для Расіі і краін СНД гэты час – частка практычна кожнай сям’і.Пуцін звярнуў увагу, што прыклад салідарнасці і мужнасці, праяўленыя падчас Другой сусветнай вайны, асабліва важны зараз, калі востра паўстала пытанне суверэнных праў дзяржаў.Кіраўнікі дзяржаў у МасквеСярод запрошаных на парад Перамогі ў Маскву – старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэзідэнты Венесуэлы Нікалас Мадура, Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва, Сербіі Аляксандр Вучыч, Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік, а таксама кіраўнік урада Славакіі Роберт Фіца.Таксама прыбылі на ўрачыстасці лідар Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, кіраўнік Кіргізіі Садыр Жапараў, прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў, кіраўнік Таджыкістана Эмамалі Рахмон і іншыя.Еўрасаюз раней давёў да краін – кандыдатаў у ЕС – інфармацыю аб тым, што не вітае прысутнасць іх прадстаўнікоў на Парадзе Перамогі 9 Мая ў Маскве.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250509/putsn-rasya-pamyatae-rok-drugoy-susvetnay-vayny-1096150278.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/09/1096153590_0:0:1644:1232_1920x0_80_0_0_185cc0badc6f392a047f79e76cb85170.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, перамога, навіны , уладзімір пуцін, расія, палітыка, гісторыя, вялікая айчынная вайна, 9 мая, бяспека, у свеце
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, перамога, навіны , уладзімір пуцін, расія, палітыка, гісторыя, вялікая айчынная вайна, 9 мая, бяспека, у свеце
Пуцін заявіў, што Расія цэніць рашэнне замежных гасцей наведаць Маскву 9 мая
У Дзень Перамогі 9 мая ў расійскай сталіцы ў якасці гасцей чакаліся больш як 20 кіраўнікоў краін і ўрадаў.
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін падзякаваў замежным гасцям за рашэнне наведаць Маскву на Дзень Перамогі.
У пятніцу, 9 мая, у сталіцы Расіі прайшоў парад з нагоды 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пасля яго кіраўнікі краін усклалі кветкі каля Магілы Невядомага салдата ў Аляксандраўскім садзе.
"Мы высока цэнім ваша (замежных гасцей) рашэнне наведаць Маскву 9 мая і падзяліць з нашым народам радасць святога, бясконца дарагога нам свята", - сказаў Пуцін на прыёме ад імя прэзідэнта Расіі ў гонар кіраўнікоў дзяржаў, запрошаных на святкаванне 80-й гадавіны Перамогі.
Ён таксама адзначыў, што Расія памятае аб дапамозе саюзнікаў – тэхнічнай і харчовай – у час Другой Сусветнай вайны.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што савецкі народ прайшоў праз вельмі цяжкія выпрабаванні ў час вайны, выстаяў і перамог. Для Расіі і краін СНД гэты час – частка практычна кожнай сям’і.
Пуцін звярнуў увагу, што прыклад салідарнасці і мужнасці, праяўленыя падчас Другой сусветнай вайны, асабліва важны зараз, калі востра паўстала пытанне суверэнных праў дзяржаў.
Кіраўнікі дзяржаў у Маскве
Сярод запрошаных на парад Перамогі ў Маскву – старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэзідэнты Венесуэлы Нікалас Мадура, Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва, Сербіі Аляксандр Вучыч, Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік, а таксама кіраўнік урада Славакіі Роберт Фіца.
Таксама прыбылі на ўрачыстасці лідар Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, кіраўнік Кіргізіі Садыр Жапараў, прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў, кіраўнік Таджыкістана Эмамалі Рахмон і іншыя.
Еўрасаюз раней давёў да краін – кандыдатаў у ЕС – інфармацыю аб тым, што не вітае прысутнасць іх прадстаўнікоў на Парадзе Перамогі 9 Мая ў Маскве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"