https://bel.sputnik.by/20250509/pyartso-za-gadznu-da-parada--mnsku-sabralasya-bolsh-za-50-tysyach-gledacho-1096196760.html
Пярцоў: за гадзіну да парада ў Мінску сабралася больш за 50 тысяч гледачоў
Пярцоў: за гадзіну да парада ў Мінску сабралася больш за 50 тысяч гледачоў
Sputnik Беларусь
Парад Перамогі пройдзе вечарам каля стэлы "Мінск – горад-герой", удзел у ім прымуць ваеннаслужачыя з трох краін. 09.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-09T20:01+0300
2025-05-09T20:01+0300
2025-05-09T20:18+0300
дзень перамогі
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
перамога
уладзімір пярцоў
грамадства
палітыка
парад перамогі
парад
мінск
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/09/1096196059_0:229:1280:949_1920x0_80_0_0_b05c4202055fb4e347e79d6b5d863032.jpg
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Больш за 50 тысяч гледачоў сабралася каля стэлы "Мінск горад-герой" за гадзіну да парада Перамогі, паведаміў Sputnik намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Пярцоў.Ён зазначыў, што нягледзячы на тое, што з дня Вялікай Перамогі прайшло 80 гадоў, людзі не маюць права яе забываць, каб не было паўтарэння тых трагічных падзей.Па словах Пярцова, дзяржавы Захаду не маюць ніякага маральнага права асуджаць Беларусь і РФ за правядзенне парадаў, указваць разважным еўрапейскім лідарам на тое, што нельга ехаць на Красную плошчу ў Маскву або грамадзянам ЕС – на парад у Мінск.Ён назваў вар’яцтвам і парадоксам, калі пераможаныя гавораць пераможцам аб тым, як сябе паводзіць."Гэта недапушчальна. Для гэтага мы павінны паказваць нашу згуртаванасць. Вы бачыце, што ўжо за гадзіну да парада (сабралася - Sputnik) больш за 50 тысяч чалавек. Мы чакаем каля 100 тысяч сёння гледачоў. І тых, хто назірае з сумежных вуліц. Гэта, напэўна, рэкорд за ўсю гісторыю правядзення парадаў", - дадаў Пярцоў.Ён назваў гэта яшчэ адным фактам згуртаванасці беларускай нацыі і разумных людзей, якія прыехалі ў Мінск у тым ліку з дзяржаў Еўрасаюза."Мы пакажам сёння магчымасці нашых Узброеных Сіл, прадэманструем, што не трэба сюды совацца. Порах у нас заўсёды сухі. Мы гатовы ў любы момант са зброяй у руках абараняць нашу краіну, нашу Радзіму", - рэзюміраваў Пярцоў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250509/sustre-syna-na-vayne-vyratava-stsyag-gstory-prodka-mnchan--gastsey-staltsy-1096183610.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/09/1096196059_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_4ce941d4de3a41d26e1965edd81beffd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, перамога, уладзімір пярцоў, грамадства, палітыка, парад перамогі, парад, мінск, у беларусі, беларусь, навіны , гісторыя, вялікая айчынная вайна
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, перамога, уладзімір пярцоў, грамадства, палітыка, парад перамогі, парад, мінск, у беларусі, беларусь, навіны , гісторыя, вялікая айчынная вайна
Пярцоў: за гадзіну да парада ў Мінску сабралася больш за 50 тысяч гледачоў
20:01 09.05.2025 (абноўлена: 20:18 09.05.2025) Парад Перамогі пройдзе вечарам каля стэлы "Мінск – горад-герой", удзел у ім прымуць ваеннаслужачыя з трох краін.
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Больш за 50 тысяч гледачоў сабралася каля стэлы "Мінск горад-герой" за гадзіну да парада Перамогі, паведаміў Sputnik намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Пярцоў.
Ён зазначыў, што нягледзячы на тое, што з дня Вялікай Перамогі прайшло 80 гадоў, людзі не маюць права яе забываць, каб не было паўтарэння тых трагічных падзей.
"Планы ў тых, хто пра гэта думае, нікуды не падзеліся. Іх нашчадкі, прамыя наследнікі, усё-такі маюць намеры ў адносінах да нашай краіны, у дачыненні да Расійскай Федэрацыі. Нешта там востраць, пра штосьці думаюць, фарміруюць нейкія наступальныя кулакі. Але яны забываюць аб тым, што ў той вялікай вайне перамаглі мы, нашы продкі", - сказаў ён.
Па словах Пярцова, дзяржавы Захаду не маюць ніякага маральнага права асуджаць Беларусь і РФ за правядзенне парадаў, указваць разважным еўрапейскім лідарам на тое, што нельга ехаць на Красную плошчу ў Маскву або грамадзянам ЕС – на парад у Мінск.
Ён назваў вар’яцтвам і парадоксам, калі пераможаныя гавораць пераможцам аб тым, як сябе паводзіць.
"Гэта недапушчальна. Для гэтага мы павінны паказваць нашу згуртаванасць. Вы бачыце, што ўжо за гадзіну да парада (сабралася - Sputnik) больш за 50 тысяч чалавек. Мы чакаем каля 100 тысяч сёння гледачоў. І тых, хто назірае з сумежных вуліц. Гэта, напэўна, рэкорд за ўсю гісторыю правядзення парадаў", - дадаў Пярцоў.
Ён назваў гэта яшчэ адным фактам згуртаванасці беларускай нацыі і разумных людзей, якія прыехалі ў Мінск у тым ліку з дзяржаў Еўрасаюза.
"Мы пакажам сёння магчымасці нашых Узброеных Сіл, прадэманструем, што не трэба сюды совацца. Порах у нас заўсёды сухі. Мы гатовы ў любы момант са зброяй у руках абараняць нашу краіну, нашу Радзіму", - рэзюміраваў Пярцоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"