Мінадукацыі назвала алімпіяды, пераможцам якіх не трэба здаваць экзамены ў ВНУ
© Sputnik / Станислав ЛобатыйЦэнтралізаваны экзамен

© Sputnik / Станислав Лобатый
Падпісацца
Пастановай ведамства ўстаноўлены пералікі міжнародных алімпіяд, навучальных прадметаў, конкурсаў прафесійнага майстэрства ў 2025 годзе.
МІНСК, 10 мая – Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі вызначыла, пераможцам якіх алімпіяд і конкурсаў прафмайстэрства сёлета не давядзецца здаваць экзамены пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны.
Гэта прадугледжана ведамаснай пастановай №80 ад 24 красавіка, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакументам, у прыватнасці, устаноўлены пералік міжнародных алімпіяд, пераможцы якіх (з дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступеней) маюць права на залічэнне ў 2025 годзе без уступных экзаменаў у ВНУ Беларусі для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, а таксама па-за конкурсам для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
У пералік уключаны 12 мерапрыемстваў:
Міжнародная матэматычная алімпіяда (2025 год, Аўстралія);
Міжнародная Жаутыкаўская алімпіяда па фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы (2025 год, Казахстан);
Міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі (2025 год, Бразілія);
Міжнародная хімічная алімпіяда (2025 год, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты);
Міжнародная біялагічная алімпіяда (2025 год, Філіпіны);
Міжнародная алімпіяда па хіміі імя Абу Райхана Біруні (2025 год, Узбекістан);
Міжнародная навуковая фізічная алімпіяда (2025 год, Расія);
Міжнародная фізічная алімпіяда (2025 год, Францыя);
Міжнародная геаграфічная алімпіяда (2024 год, Інданезія);
Міжнародная алімпіяда па навуках аб Зямлі (2024 год, Італія);
Міжнародная алімпіяда па інфарматыцы (2024, Венгрыя);
Алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і рускай літаратуры "Россия и Беларусь: историческая и духовная общность" (2024 год, Расія).
Таксама вызначаны пералік навучальных прадметаў трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Мінадукацыі у навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму.
Пераможцы (дыпломы I, II, III ступені) гэтага этапу маюць права на залічэнне без экзаменаў для атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі ў 2025 годзе.
У дадзеным пераліку 22 дысцыпліны:
беларуская мова і літаратура;
руская мова і літаратура;
англійская мова;
нямецкая мова;
французская мова;
іспанская мова;
кітайская мова;
інфарматыка;
матэматыка;
фізіка;
астраномія;
біялогія;
хімія;
геаграфія;
гісторыя Беларусі;
сусветная гісторыя;
гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі;
грамадазнаўства;
працоўнае навучанне;
фізічная культура і здароўе.
Згодна з пастановай, пераможцам (дыпломы I, II або III ступені) VI Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства таксама даецца права на залічэнне ў 2025 годзе:
без уступных экзаменаў у ВНУ для атрымання вышэйшай адукацыі за высокія дасягненні ў асобных намінацыях (кампетэнцыях) гэтага конкурсу, якія адпавядаюць выбранаму профілю (напрамку) адукацыі;
таксама па-за конкурсам ва УССА для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі пры паступленні на спецыяльнасці, якія адпавядаюць намінацыям (кампетэнцыям) гэтага конкурсу.
Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"