https://bel.sputnik.by/20250512/abmezhavann-na-navedvanne-lyaso-dzeynchayuts-amal-pa-sy-belarus-1096241240.html
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць амаль па ўсёй Беларусі
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць амаль па ўсёй Беларусі
Sputnik Беларусь
У час абмежаванняў забаронена раскладваць у лясах вогнішчы, арганізоўваць школьныя экскурсіі, заязджаць на машынах, за парушэнне можна атрымаць буйны штраф. 12.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-12T09:58+0300
2025-05-12T09:58+0300
2025-05-12T09:59+0300
лес
міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь
лясная гаспадарка
забарона
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/18/1047474658_0:175:3020:1874_1920x0_80_0_0_da4bbe18554544c48abf1cc65d9e5f15.jpg
МІНСК, 12 мая – Sputnik. У Беларусі дастаткова шмат рэгіёнаў, у якіх дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў – нягледзячы на адчувальнае пахаладанне і перыядычныя ападкі, гэта вынікае з даных інтэрактыўнай карты Мінлясгаса рэспублікі.Так, у Мінскай вобласці ўсяго тры раёны лічацца цалкам адкрытымі для наведвання лясных масіваў: гэта Пухавіцкі, Старадарожскі і Чэрвеньскі. Астатнія рэгіёны Міншчыны да гэтага часу пад абмежаваннямі з-за трэцяга класа пажарнай небяспекі.Аналагічная сітуацыя склалася яшчэ ў дзвюх абласцях – Гродзенскай і Гомельскай, дзе таксама толькі па тры раёны афарбаваны на карце зялёным колерам, гэта значыць яны з’яўляюцца адкрытымі. У Гродзенскай вобласці гэта Бераставіцкі, Ваўкавыскі і Свіслацкі, а ў Гомельскай – Жлобінскі, Мазырскі і Рагачоўскі.У Брэсцкай вобласці пяць "зялёных" раёнаў (Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Кобрынскі, Маларыцкі), столькі ж і ў Віцебскай (Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Гарадоцкі, Докшыцкі і Полацкі). У астатніх рэгіёнах гэтых дзвюх абласцей да гэтага часу дзейнічаюць абмежаванні з-за рызыкі лясных пажараў.У Магілёўскай вобласці адкрытых раёнаў значна больш – 8, гэта Бялыніцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Кіраўскі, Клічаўскі, Круглянскі, Магілёўскі і Шклоўскі. У іншых раёнах вобласці дзейнічае трэці клас пажарнай небяспекі і абмежаванне на наведванне лясных масіваў.У час абмежаванняў забаронена раскладваць у лясах вогнішчы, арганізоўваць і праводзіць турзлёты, школьныя экскурсіі і іншыя масавыя мерапрыемствы, заязджаць на машынах. Гэта толькі часовыя меры, яны могуць быць зняты са змяненнем умоў надвор’я.Парушальнікам забароны можа пагражаць штраф – да 12 базавых велічынь (504 руб.). Калі парушэнне стала прычынай сур’ёзнага пажару (была знішчана ці пашкоджана частка лесу), штраф можа даходзіць да 30 базавых (1 260 руб.).Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250428/kazachny-les--dealnaya-maskroka-lepshyya-fota-gdt-nature-photographer-2025-1095806647.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/18/1047474658_145:0:2876:2048_1920x0_80_0_0_6f27d402ebb8587cbbe391008170606a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
лес, міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь, лясная гаспадарка, забарона, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
лес, міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь, лясная гаспадарка, забарона, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць амаль па ўсёй Беларусі
09:58 12.05.2025 (абноўлена: 09:59 12.05.2025) У час абмежаванняў забаронена раскладваць у лясах вогнішчы, арганізоўваць школьныя экскурсіі, заязджаць на машынах, за парушэнне можна атрымаць буйны штраф.
МІНСК, 12 мая – Sputnik. У Беларусі дастаткова шмат рэгіёнаў, у якіх дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў – нягледзячы на адчувальнае пахаладанне і перыядычныя ападкі, гэта вынікае з даных інтэрактыўнай карты Мінлясгаса рэспублікі.
Так, у Мінскай вобласці ўсяго тры раёны лічацца цалкам адкрытымі для наведвання лясных масіваў: гэта Пухавіцкі, Старадарожскі і Чэрвеньскі. Астатнія рэгіёны Міншчыны да гэтага часу пад абмежаваннямі з-за трэцяга класа пажарнай небяспекі.
Аналагічная сітуацыя склалася яшчэ ў дзвюх абласцях – Гродзенскай і Гомельскай, дзе таксама толькі па тры раёны афарбаваны на карце зялёным колерам, гэта значыць яны з’яўляюцца адкрытымі. У Гродзенскай вобласці гэта Бераставіцкі, Ваўкавыскі і Свіслацкі, а ў Гомельскай – Жлобінскі, Мазырскі і Рагачоўскі.
У Брэсцкай вобласці пяць "зялёных" раёнаў (Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Кобрынскі, Маларыцкі), столькі ж і ў Віцебскай (Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Гарадоцкі, Докшыцкі і Полацкі). У астатніх рэгіёнах гэтых дзвюх абласцей да гэтага часу дзейнічаюць абмежаванні з-за рызыкі лясных пажараў.
У Магілёўскай вобласці адкрытых раёнаў значна больш – 8, гэта Бялыніцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Кіраўскі, Клічаўскі, Круглянскі, Магілёўскі і Шклоўскі. У іншых раёнах вобласці дзейнічае трэці клас пажарнай небяспекі і абмежаванне на наведванне лясных масіваў.
У час абмежаванняў забаронена раскладваць у лясах вогнішчы, арганізоўваць і праводзіць турзлёты, школьныя экскурсіі і іншыя масавыя мерапрыемствы, заязджаць на машынах. Гэта толькі часовыя меры, яны могуць быць зняты са змяненнем умоў надвор’я.
Парушальнікам забароны можа пагражаць штраф – да 12 базавых велічынь (504 руб.). Калі парушэнне стала прычынай сур’ёзнага пажару (была знішчана ці пашкоджана частка лесу), штраф можа даходзіць да 30 базавых (1 260 руб.).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"