Лукашэнка і То Лам праводзяць сустрэчу ў Палацы Незалежнасці

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і генеральны сакратар ЦК Кампартыі В'етнама То Лам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і генеральны сакратар ЦК Кампартыі В'етнама То Лам - Sputnik Беларусь, 1920, 12.05.2025
Падпісацца
То Лам прыбыў у Беларусь пасля афіцыйнага візіту ў Расію і перагавораў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і генеральны сакратар ЦК Кампартыі В’етнама То Лам праводзяць сустрэчу ў Палацы Незалежнасці ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
То Лам знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі. Перад перагаворамі з беларускім лідарам у Палацы Незалежнасці прайшла афіцыйная цырымонія сустрэчы генеральнага сакратара з удзелам роты ганаровай варты.
"Рады вітаць вас у Беларусі, мы лічым вас сваім сябрам, і не толькі таму, што вы не ўпершыню раз у Беларусі. Гэта чацвёрты ваш візіт", - сказаў Лукашэнка.
Беларускі лідар запэўніў генеральнага сакратара ЦК Кампартыі В’етнама, што адносіны Мінска і Ханоя будуць толькі паляпшацца, бакі ўзгаднілі дамоўленасці аб стратэгічным партнёрстве.
"Беларусь нацэлена развіваць стратэгічнае партнёрства з В’етнамам", - заявіў беларускі лідар на сустрэчы са сваім в’етнамскім калегам.
Перагаворы беларускага і в’етнамскага бакоў пройдуць як у вузкім складзе, так і ў пашыраным – з удзелам дэлегацый дзвюх краін.
Чакаецца, што Лукашэнка і То Лам абмяркуюць дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і В’тнамам. Па выніках перагавораў плануецца падпісанне шэрага дакументаў.
Да прылёту ў Беларусь То Лам знаходзіўся з афіцыйным візітам у Расіі, ён, як і прэзідэнт Беларусі, прыняў удзел у мерапрыемствах у рамках святкавання Дня Перамогі ў Маскве, а ў мінулую суботу правёў перагаворы з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Вытворчасць трактароў Беларус, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 12.05.2025
Беларусь будзе вырабляць у В’етнаме трактары
Стужка навiн
0