Відэа

Лукашэнка ўручыў То Ламу ордэн Дружбы народаў

Падпісацца
Ордэн Дружбы народаў – вышэйшая дзяржузнагарода Беларусі, якая ўручаецца прадстаўнікам іншых дзяржаў.
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў генеральнаму сакратару ЦК Кампартыі В’етнама То Ламу ордэн Дружбы народаў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Пра тое, што То Лам будзе ўзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, стала вядома 7 мая. Генеральны сакратар ЦК Кампартыі В’етнама ўдастоены гэтай узнагароды за развіццё і ўмацаванне дружалюбных адносін з Беларуссю і развіццё стратэгічнага партнёрства паміж краінамі.
Сёння беларускі лідар падчас перагавораў у Мінску з То Ламам асабіста ўручыў яму ордэн.
Ордэн Дружбы народаў – вышэйшая дзяржузнагарода Беларусі, якая ўручаецца прадстаўнікам іншых краін.
У мінулым годзе ордэнам Дружбы народаў быў узнагароджаны Юрый Барысаў, які на той момант займаў пасаду гендырэктара "Роскосмоса", і народная артыстка СССР Аляксандра Пахмутава.
У 2021-м годзе ордэна быў удастоены расійскі касманаўт, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0