https://bel.sputnik.by/20250512/pamerla-legendarnaya-pryma-baleryna-marynskaga-teatra-ala-aspenka-1096260096.html
Памерла легендарная прыма-балерына Марыінскага тэатра Ала Асіпенка
Памерла легендарная прыма-балерына Марыінскага тэатра Ала Асіпенка
Sputnik Беларусь
Практычна ўсё творчае жыццё балерына прысвяціла самай вядомай балетнай сцэне Расіі. 12.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-12T17:28+0300
2025-05-12T17:28+0300
2025-05-12T17:28+0300
смерць публічных людзей
расія
балет
марыінскі тэатр
культура
грамадства
навіны
ала асіпенка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/0c/1096256639_0:97:1280:817_1920x0_80_0_0_023f10439c623299af497eeefc0d6bc1.jpg
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Народная артыстка РСФСР, былая прыма-балерына Марыінскага тэатра Ала Асіпенка памерла на 93-м годзе жыцця, паведаміла РІА Навіны са спасылкай на яе нявестку – актрысу Аксану Базілевіч.Паводле яе слоў, балерыны не стала ў шэсць раніцы ў панядзелак, 12 мая.Удакладняецца, што дата развітання з ёй яшчэ не вызначана, як мяркуецца, цырымонія адбудзецца ў Князь-Уладзімірскім саборы ў Санкт-Пецярбургу.Ала Асіпенка нарадзілася ў 1932 годзе ў Ленінградзе. Была залічана ў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча напярэдадні пачатку Вялікай Айчыннай вайны і скончыла яго ў 1950 годзе. Балерына стала перадапошняй вучаніцай легендарнай Агрыпіны Ваганавай – артысткі, балетмайстра, педагога і заснавальніцы тэорыі рускага класічнага балета.Асіпенка была салісткай і выступала ў спектаклях Ленінградскага малога тэатра оперы і балета (цяпер Міхайлаўскі тэатр) і Ленінградскага ДАТОБ імя С. М. Кірава (Марыінскі тэатр). Пасля завяршэння кар’еры балерыны выкладала ў вядучых балетных трупах Італіі, Францыі, ЗША, Канады і Расіі, а таксама здымалася ў кіно. Сярод яе прыкметных роляў на вялікім экране – балерына ў карціне Аляксандра Сакурава "Ковчег" і свякроў у "Зимней вишне" Ігара Масленікава.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250327/pamerla-artystka-klara-malyshava-1094840652.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/0c/1096256639_96:0:1185:817_1920x0_80_0_0_b6aa822361fae58d86704dddb39f5580.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
смерць публічных людзей, расія, балет, марыінскі тэатр, культура, грамадства, навіны , ала асіпенка
смерць публічных людзей, расія, балет, марыінскі тэатр, культура, грамадства, навіны , ала асіпенка
Памерла легендарная прыма-балерына Марыінскага тэатра Ала Асіпенка
Практычна ўсё творчае жыццё балерына прысвяціла самай вядомай балетнай сцэне Расіі.
МІНСК, 12 мая – Sputnik. Народная артыстка РСФСР, былая прыма-балерына Марыінскага тэатра Ала Асіпенка памерла на 93-м годзе жыцця, паведаміла
РІА Навіны са спасылкай на яе нявестку – актрысу Аксану Базілевіч.
Паводле яе слоў, балерыны не стала ў шэсць раніцы ў панядзелак, 12 мая.
Удакладняецца, што дата развітання з ёй яшчэ не вызначана, як мяркуецца, цырымонія адбудзецца ў Князь-Уладзімірскім саборы ў Санкт-Пецярбургу.
Ала Асіпенка нарадзілася ў 1932 годзе ў Ленінградзе. Была залічана ў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча напярэдадні пачатку Вялікай Айчыннай вайны і скончыла яго ў 1950 годзе. Балерына стала перадапошняй вучаніцай легендарнай Агрыпіны Ваганавай – артысткі, балетмайстра, педагога і заснавальніцы тэорыі рускага класічнага балета.
Асіпенка была салісткай і выступала ў спектаклях Ленінградскага малога тэатра оперы і балета (цяпер Міхайлаўскі тэатр) і Ленінградскага ДАТОБ імя С. М. Кірава (Марыінскі тэатр). Пасля завяршэння кар’еры балерыны выкладала ў вядучых балетных трупах Італіі, Францыі, ЗША, Канады і Расіі, а таксама здымалася ў кіно. Сярод яе прыкметных роляў на вялікім экране – балерына ў карціне Аляксандра Сакурава "Ковчег" і свякроў у "Зимней вишне" Ігара Масленікава.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"