https://bel.sputnik.by/20250513/kubrako-prymae-dzel-u-susvetnym-paltseyskm-samtse--duba-1096277705.html
Кубракоў прымае ўдзел у Сусветным паліцэйскім саміце ў Дубаі
Кубракоў прымае ўдзел у Сусветным паліцэйскім саміце ў Дубаі
Sputnik Беларусь
Кіраўнік міліцэйскага ведамства правядзе на палях саміту сустрэчы з кіраўніцтвам Інтэрпола і калегамі з іншых краін. 13.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-13T14:23+0300
2025-05-13T14:23+0300
2025-05-13T14:37+0300
іван кубракоў
мус рб
навіны
саміт
ааэ
бяспека
беларусь
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/0d/1096277901_0:42:1200:717_1920x0_80_0_0_189a804bd1fd10b5f31bbc6e3a8fe79d.jpg
МІНСК, 13 мая – Sputnik. Дэлегацыя міністэрства ўнутраных спраў Беларусі на чале з міністрам генерал-лейтэнантам міліцыі Іванам Кубраковым удзельнічае ў Сусветным паліцэйскім саміце, які праходзіць у Дубаі, паведамілі ў прэс-службе ведамства.Беларускія міліцыянеры рэгулярна бяруць удзел у гэтым статусным міжнародным саміце, на які прыязджаюць прадстаўнікі праваахоўных органаў, кіраўнікі паліцэйскіх ведамстваў, эксперты, кіраўнікі міжнародных арганізацый з многіх краін свету.Традыцыйна ў саміце ўдзельнічаюць і прадстаўнікі Інтэрпола.На сустрэчах будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні сумеснай работы па розных напрамках. Сёлета парадак дня дубайскага саміту складаецца з больш як 10 канферэнцый, на якіх выступяць спікеры з розных краін. Таксама на форуме з’явіліся тры новыя пляцоўкі."Акадэмічная пляцоўка прысвечана даследаванням вядучых сусветных універсітэтаў і паліцэйскіх інстытутаў. Лакацыя стартапаў – інавацыям і прадпрымальніцтву ў сферы грамадскай бяспекі", - расказалі ў МУС.У дэманстрацыйным цэнтры супрацоўнікі праваахоўных органаў з розных краін свету будуць мадэліраваць рэальныя сітуацыі, звязаныя праваахоўнай дзейнасцю.Сусветны паліцэйскі саміт у Дубаі сёлета працягнецца тры дні, у ім удзельнічае рэкордная колькасць кіраўнікоў паліцэйскіх структур з розных краін – больш за 100. Выступіць на саміце запрасілі больш за 300 дакладчыкаў.У гэтым годзе на саміце ў Дубаі асноўнымі тэмамі будуць барацьба з наркотыкамі, кантрабандай, злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій. Акрамя гэтага, адной з тэм саміту з’яўляецца павышэнне ролі жанчын у праваахоўных органах.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250402/kubrako-udzelnka-bandy-marozava-zatrymal-dzyakuyuchy-aperatynay-nfarmatsy-1095029013.html
ааэ
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/0d/1096277901_80:0:1147:800_1920x0_80_0_0_877fcfc2332b559c8e68d5b4195ee21d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
іван кубракоў, мус рб, навіны , саміт, ааэ, бяспека, беларусь, у свеце
іван кубракоў, мус рб, навіны , саміт, ааэ, бяспека, беларусь, у свеце
Кубракоў прымае ўдзел у Сусветным паліцэйскім саміце ў Дубаі
14:23 13.05.2025 (абноўлена: 14:37 13.05.2025) Кіраўнік міліцэйскага ведамства правядзе на палях саміту сустрэчы з кіраўніцтвам Інтэрпола і калегамі з іншых краін.
МІНСК, 13 мая – Sputnik. Дэлегацыя міністэрства ўнутраных спраў Беларусі на чале з міністрам генерал-лейтэнантам міліцыі Іванам Кубраковым удзельнічае ў Сусветным паліцэйскім саміце, які праходзіць у Дубаі, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Беларускія міліцыянеры рэгулярна бяруць удзел у гэтым статусным міжнародным саміце, на які прыязджаюць прадстаўнікі праваахоўных органаў, кіраўнікі паліцэйскіх ведамстваў, эксперты, кіраўнікі міжнародных арганізацый з многіх краін свету.
Традыцыйна ў саміце ўдзельнічаюць і прадстаўнікі Інтэрпола.
"У гэтым годзе на палях саміту запланаваны двухбаковыя рабочыя сустрэчы міністра ўнутраных спраў Беларусі Івана Кубракова з замежнымі калегамі і кіраўніцтвам Інтэрпола", - паведамілі ў МУС.
На сустрэчах будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні сумеснай работы па розных напрамках. Сёлета парадак дня дубайскага саміту складаецца з больш як 10 канферэнцый, на якіх выступяць спікеры з розных краін. Таксама на форуме з’явіліся тры новыя пляцоўкі.
"Акадэмічная пляцоўка прысвечана даследаванням вядучых сусветных універсітэтаў і паліцэйскіх інстытутаў. Лакацыя стартапаў – інавацыям і прадпрымальніцтву ў сферы грамадскай бяспекі", - расказалі ў МУС.
У дэманстрацыйным цэнтры супрацоўнікі праваахоўных органаў з розных краін свету будуць мадэліраваць рэальныя сітуацыі, звязаныя праваахоўнай дзейнасцю.
Сусветны паліцэйскі саміт у Дубаі сёлета працягнецца тры дні, у ім удзельнічае рэкордная колькасць кіраўнікоў паліцэйскіх структур з розных краін – больш за 100. Выступіць на саміце запрасілі больш за 300 дакладчыкаў.
У гэтым годзе на саміце ў Дубаі асноўнымі тэмамі будуць барацьба з наркотыкамі, кантрабандай, злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій. Акрамя гэтага, адной з тэм саміту з’яўляецца павышэнне ролі жанчын у праваахоўных органах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"