"Секс" на пляжы: беларускія футбалісты на ЧС закахалі ў сябе Сейшэлы
© Sputnik / Виктор ТолочкоСустрэча зборнай у аэрапорце

© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Зборная Беларусі па пляжным футболе, якая ўпершыню ў гісторыі згуляла ў фінале чэмпіянату свету, вярнулася дадому. Каманду, якая дабілася гістарычнага для краіны выніку, сустракалі з кветкамі і апладысментамі прама ў аэрапорце.
На ЧС-2025, які з 1 па 11 мая праходзіў на Сейшэльскіх астравах, нашы "пляжнікі" перасягнулі саміх сябе – узялі срэбра. Падчас турніру беларусы абгулялі Сейшэлы (6:3), Японію (6:3), разнеслі Гватэмалу (12:3), вырвалі перамогу ў Ірана (4:3) і ўпэўнена прайшлі Сенегал (5:2).
У фінале падапечныя Нікаласа Альварада гулялі з 15-разовымі чэмпіёнамі свету – бразільцамі, але саступілі на апошніх хвілінах – мяч зрыкашэціў ад пяску і здрадліва закаціўся ў вароты. У выніку крыўдныя 3:4. Але і гэта ўжо вялізны поспех.
Загарэлыя, стомленыя і задаволеныя беларускія "пляжнікі" вярнуліся ў Мінск дзённым рэйсам з Дубая і расказалі журналістам аб тым, як закахалі ў сябе ўсе Сейшэлы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСустрэча гульцоў зборнай у аэрапорце Мінска

Сустрэча гульцоў зборнай у аэрапорце Мінска
© Sputnik / Виктор Толочко
Хацелі, каб намі ганарыліся
Ветэран зборнай Анатоль Рабко прызнаўся, што на чэмпіянаце свету каманда хацела паўтарыць як мінімум леташні вынік (выхад у 1/2 фіналу), але атрымалася яшчэ лепш.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАнатоль Рабко

Анатоль Рабко
© Sputnik / Виктор Толочко
"Сваёй гульнёй мы даказалі сабе і краіне, што мы не выпадкова апынуліся ў фінале. Круты быў вырашальны матч – 3:3 за дзве хвіліны да канца. І маглі выйграць! Але, мабыць, на ўсё воля божая… Так, невялікае спусташэнне было пасля свістка, але мы разумелі, што гуляем з лепшай камандай на планеце, і мы ні ў чым ёй не саступалі, ні на секунду не расслабіліся", - падзяліўся спартсмен.
Паводле яго слоў, беларусаў на турніры ўсе баяліся – ні адна каманда не хацела трапляць на нашу зборную. Сваёй гульнёй беларускія хлопцы даказалі ўжо даўно: яны адны з найлепшых у гэтым відзе спорту.
"Мы вельмі хацелі, каб намі ганарылася краіна. Да таго ж у нас была крутая падтрымка – непасрэдна на трыбунах было шмат беларусаў і расіян. Падтрымлівалі ў сацсетках родныя і блізкія, жонкі, дзяўчаты, дзеці", - дадаў Рабко.
Злашчасная купіна
Капітан каманды Іван Канстанцінаў расказаў пра спецыфічны клімат Сейшэлаў. Там вельмі горача і вільготна, падчас матчаў і трэніровак спартсмены гублялі літры вадкасці, якую трэба было аператыўна папаўняць.
© Sputnik / Виктор ТолочкоІван Канстанцінаў

Іван Канстанцінаў
© Sputnik / Виктор Толочко
"Але за чатыры дні мы адаптаваліся, прайшлі акліматызацыю, і ўсе каманды былі ў аднолькавых умовах", - адзначыў ён.
Аб фінальным паядынку з бразільцамі Канстанцінаў гаворыць з некаторай прыкрасцю: як-ніяк адчуваецца груз капітанскай адказнасці.
"Адчувалася, што бразільцы ўжо пабойваліся нас. Здавалася, вось-вось – і мы іх даціснем", - растлумачыў гулец.
Але, як гэта часта бывае, усё рашыў выпадак. Нагадаем: пасля таго, як беларусы ў апошняй 12-хвілінцы зраўнялі лік (3:3), бразільцы разгубіліся і на некаторы час нібыта выпалі з гульні. Але за паўтары хвіліны да свістка быццам сам футбольны бог дапамог "чараўнікам" выправіць сітуацыю: пасля нескладанага ўдару Радрыга мяч трапіў у купіну прама перад беларускім варатаром Міхасём Аўгустовым і як зачараваны ўляцеў у сетку. Шанцаванне – няйначай.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСустрэча гульцоў зборнай у аэрапорце Мінска

Сустрэча гульцоў зборнай у аэрапорце Мінска
© Sputnik / Виктор Толочко
Золата – наперадзе
Тую самую злашчасную купіну, якая, па сутнасці, і стала прычынай крыўднага паражэння беларусаў у фінале, паспелі абмеркаваць у СМІ уздоўж і ўпоперак. Самі гульцы ставяцца да гэтага па-філасофску: значыць, так было патрэбна.
"Выйшлі ў фінал, выканалі задачу мінімум, якую ставіла федэрацыя. Трохі не хапіла. Нічога страшнага – на наступным чэмпіянаце свету мы сваё забяром!" - запэўніў журналістаў галоўная зорка мінулага мундыяля Ігар Бріштэль, які забіў увогуле на ЧС 11 мячоў і другі год запар атрымаў званне лепшага бамбардзіра.
© Sputnik / Виктор ТолочкоІгар Брыштэль

Ігар Брыштэль
© Sputnik / Виктор Толочко
Ён прызнаўся, што беларусы літаральна пакарылі Сейшэлы сваёй гульнёй, і кожны матч з нашай камандай збіраў поўныя трыбуны.
"Мы закахалі ў сябе гэты востраў! Куды ні пойдзем, мясцовыя вітаюць нас, абдымаюць, просяць сфатаграфавацца. На фінале было 10 тысяч гледачоў, і гэтую энергетыку, якая ішла ад балельшчыкаў, мы змаглі выкарыстаць у гульні", - падкрэсліў футбаліст.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУзнагарода лепшага бамбардзіра ЧС Ігара Бріштэля

Узнагарода лепшага бамбардзіра ЧС Ігара Бріштэля
© Sputnik / Виктор Толочко
Адказваючы на пытанне, у чым сакрэт беларускай зборнай, Брыштэль не круціўся і не раскідваўся пафаснымі словамі, а проста сказаў – у 12 гульцах і трэнеры-іспанцы, які ведае, як вывесці каманду на пік формы. Сапраўдны дрым-цім.
Лепшая каманда краіны
У 2024-м зборная па пляжным футболе была прызнана найлепшай камандай года ў Беларусі. Акрамя таго, яна заняла рэкордна высокае 5-е месца ў сусветным рэйтынгу. Сёлета, упэўнен намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Барауля, вынік будзе яшчэ вышэй.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксандр Барауля

Аляксандр Барауля
© Sputnik / Виктор Толочко
"Гэтую каманду адрознівае камандны дух. З шасці матчаў на чэмпіянаце свету пяць выйгралі. Прычым усе паядынкі цяжкія, як з тым жа Іранам і Сенегалам. Ды і ў прынцыпе прахадных матчаў на ЧС не было", - заявіў ён.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГульцы зборнай Беларусі па пляжным футболе

Гульцы зборнай Беларусі па пляжным футболе
© Sputnik / Виктор Толочко
Варта прызнаць, што беларуская каманда ўвесь турнір выглядала вельмі годна. Але на Сейшэлах перамаглі клас і вопыт. У наступным годзе беларусы абяцаюць ужо золата!
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"