Лукашэнка праводзіць сустрэчу з прэзідэнтам Зімбабвэ

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнты Беларусі і Зімбабвэ Аляксандр Лукашэнка і Эмерсан Мнангагва
Прэзідэнты Беларусі і Зімбабвэ Аляксандр Лукашэнка і Эмерсан Мнангагва - Sputnik Беларусь, 1920, 14.05.2025
Падпісацца
Прадстаўнічая дэлегацыя Зімбабвэ, якая прыбыла ў Беларусь налічвае больш за 100 чалавек, падчас візіту плануецца падпісанне шэрага двухбаковых дакументаў.
МІНСК, 14 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць у сераду перагаворы з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвай, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Беларусь вельмі высока цэніць дружбу з Зімбабвэ і яе народам, краіны аб’ядноўвае агульнасць падыходу да фарміравання справядлівага светапарадку", - заявіў Лукашэнка на перагаворах з прэзідэнтам Зімбабвэ.

Новы стандарт

Беларускі лідар адзначыў, што рэспубліка гатова дапамагаць Зімбабвэ ў гарантаванні харчовай бяспекі краіны, а таксама і ў іншых сферах, у тым ліку і ў асваенні космасу.
"Мінск таксама гатоў супрацоўнічаць з Зімбабвэ ў сферы мірнага выкарыстання атамнай энергіі і асваення космасу", - сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабвэ – гэта новы стандарт у рабоце з афрыканскімі краінамі.
"Улічваючы гэтую высокую планку, мы пастараліся забяспечыць вам і вашай дэлегацыі насычаную праграму. Я абсалютна ўпэўнен, што вынікі візіту нададуць магутны імпульс брацтву і партнёрству паміж народамі Беларусі і Зімбабвэ", - сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, апошнія гады дзве краіны выйшлі на новы ўзровень палітычнага ўзаемадзеяння, значна пашырылі гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне, сфарміравалі трывалую дагаворна-прававую базу супрацоўніцтва.
"З моманту нашых гістарычных перагавораў у 2023 годзе зроблена нямала, мы з вамі стварылі сумесную камісію, наладзілі прамы дыялог паміж профільнымі міністэрствамі і кампаніямі", - сказаў Лукашэнка.

Вельмі важны напрамак

Разам краіны дасягаюць адчувальных вынікаў, адзначыў прэзідэнт.
"Сумесная праграмам механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ стала сапраўдным узорам сумленнага адкрытага і прадукцыйнага ўзаемадзеяння. Дзякуючы гэтай праграме збор пшаніцы ў Зімбабвэ ўжо вырас больш, чым у тры разы. З 2022 года Зімбабвэ ўжо поўнасцю забяспечвае ўнутраныя патрэбнасці ў пшаніцы, пачаўся экспарт лішкаў у суседнія краіны", - адзначыў Лукашэнка.
Беларускі лідар адзначыў, што Беларусь будзе дапамагаць умацоўваць харчовую бяспеку Зімбабвэ і поўдня Афрыкі ў цэлым.
"Гэта вельмі важны напрамак – работа з вашай тэрыторыі Зімбабвэ на іншыя краіны Афрыкі. І на гэтым нашым прыкладзе работы іншыя краіны афрыканскага кантынента бачаць, што эксплуатацыі і дыктату Захаду і транснацыянальных карпарацый ёсць рэальная альтэрнатыва", - сказаў прэзідэнт.
Паводле яго слоў, паміж краінамі актывізавана прамысловая кааперацыя.
"Упэўнен, што падпісаныя ў красавіку гэтага года пагадненні аб стварэнні ў Зімбабвэ сумеснай вытворчасці аўтобусаў, будуць ажыццёўлены", - дадаў Лукашэнка.
Візіт прэзідэнта Зімбабвэ ў Беларусь пачаўся 11 мая, Мнангагва наведаў Брэсцкую вобласць, дзе правёў шэраг сустрэч. У зімбабвійскай дэлегацыі, якая прыбыла ў Беларусь, больш за 100 чалавек, у тым ліку міністры, высокапастаўленыя чыноўнікі і прадстаўнікі бізнесу.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка быў з візітам у Зімбабвэ ў 2023 годзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Аляксандр Лукашэнка і Умару Сісоку Эмбала - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2025
Лукашэнка прапанаваў Гвінеі-Бісау дапамогу ў развіцці сельскай гаспадаркі
Стужка навiн
0