Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Беларускія вайскоўцы адправіліся на абучэнне ў Расію

© Photo : Telegram / Министерство обороны Республики БеларусьБеларускія вайскоўцы адправіліся на абучэнне ў Расію
Беларускія вайскоўцы адправіліся на абучэнне ў Расію - Sputnik Беларусь, 1920, 15.05.2025
Падпісацца
Навучанне пройдзе на базе 333-га Цэнтра баявой падрыхтоўкі, праграма заняткаў распрацавана з улікам вопыту сучасных узброеных канфліктаў.
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Ваеннаслужачыя з розных падраздзяленняў УС Беларусі адправіліся на навучанне ў Расію, паведаміла прэс-служба беларускага абароннага ведамства ў афіцыйным Telegram-канале.
У Мінабароны праінфармавалі, што будучыя інструктары пройдуць абучэнне па агнявой, тактычнай, медыцынскай падрыхтоўцы, а таксама па іншых прадметах на базе 333-га Цэнтра баявой падрыхтоўкі.
"Праграма навучання распрацавана з улікам вопыту сучасных узброеных канфліктаў", - гаворыцца ў паведамленні.
Раней на базе гэтага ж цэнтра, які размешчаны на Гарохавецкім артылерыйскім навукова-выпрабавальным доследным палігоне ў Ніжагародскай вобласці, сумесную падрыхтоўку прайшлі і беларускія танкісты.
Праграма іх навучання таксама была складзена з улікам вопыту ўзброеных канфліктаў сучаснасці.

Сумесныя вучэбна-баявыя цэнтры

Пагадненне аб фарміраванні вучэбна-баявых цэнтраў для падрыхтоўкі ваенных было падпісана Мінскам і Масквой у сакавіку 2024 года.
Згодна з дакументам, вучэбна-баявыя цэнтры прызначаны для сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых узброеных сіл бакоў, практычнай адпрацоўкі імі задач баявой падрыхтоўкі (баявога дзяжурства) і павышэння ўзроўню зладжанасці і баявой выручкі.
Асноўнай задачай цэнтраў лічыцца баявая падрыхтоўка і дзяжурства ўзброеных сіл дзвюх дзяржаў. У цэнтрах вайскоўцы дзвюх краін будуць праходзіць падрыхтоўку і на практыцы адпрацоўваць баявыя задачы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Генштаба Беларусі Віталій Шлакуноў - Sputnik Беларусь, 1920, 14.05.2025
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Шлакуноў: Мінабароны Беларусі вывучае баявы вопыт арміі Расіі
Стужка навiн
0