https://bel.sputnik.by/20250515/kapramont-sleta-pravyaduts-u-1-250-zhylykh-damakh-pa-sy-krane-1096349641.html
Капрамонт сёлета правядуць у 1 250 жылых дамах па ўсёй краіне
Капрамонт сёлета правядуць у 1 250 жылых дамах па ўсёй краіне
Sputnik Беларусь
Штогод камунальнікі павінны капітальна рамантаваць тры працэнты жыллёвага фонду рэспублікі, у мінулым годзе крыху не дацягнулі да патрэбнай планкі – 2,8%. 15.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-15T14:34+0300
2025-05-15T14:34+0300
2025-05-15T14:34+0300
жкг
рамонт
міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі беларусi
навіны
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103128/52/1031285260_0:212:3001:1900_1920x0_80_0_0_303cec4f34fe835e7084c4c4331b8caf.jpg
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Капітальны рамонт у гэтым годзе правядуць у 1 250 жылых дамах па ўсёй Беларусі, паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення жыллёвай гаспадаркі Мінжылкамгаса Надзея Сяўрук, перадае карэспандэнт Sputnik.Яна адзначыла, што кожны год у краіне неабходна капітальна рамантаваць 3% ад жыллёвага фонду, які эксплуатуецца. У абсалютным выражэнні гэтая лічба складае больш за 3 млн кв. м жылля ў шматкватэрных дамах.Так, у 2024 годзе было ўведзена ў эксплуатацыю пасля капітальнага рамонту 3,4 млн "квадратаў" у 1 091 жылым доме, што склала 2,8% ад рэспубліканскага жылфонду. На гэтыя мэты было накіравана 1 млрд 162 млн рублёў: 37,5% – сродкі ад насельніцтва і 62,5% – з дзяржбюджэту.Паводле яе слоў, за студзень-сакавік гэтага года было ўведзена ў эксплуатацыю пасля капрамонту ў цэлым па рэспубліцы 233,9 тыс кв. м агульнай плошчы жылля (каля 6,5% ад гадавога задання). У дадзены момант працы вядуцца на аб’ектах агульнай плошчай 2,5 млн кв. м. Ільвіная доля аб’ектаў капрамонту знаходзіцца ў сталіцы – больш за 1 млн "квадратаў" у 186 жылых дамах.Даведацца, ці чакае ваш дом капрамонт сёлета, можна на сайтах раённых адміністрацый, выканкамаў і мясцовых ЖКГ.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250422/lukashenka-zhyll-budzem-budavats-pad-patrebnasts-vytvorchasts-1095632689.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103128/52/1031285260_92:0:2907:2111_1920x0_80_0_0_6284b22866aa392bd6598a71ecf610c9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
жкг, рамонт, міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі беларусi, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь
жкг, рамонт, міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі беларусi, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь
Капрамонт сёлета правядуць у 1 250 жылых дамах па ўсёй краіне
Штогод камунальнікі павінны капітальна рамантаваць тры працэнты жыллёвага фонду рэспублікі, у мінулым годзе крыху не дацягнулі да патрэбнай планкі – 2,8%.
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Капітальны рамонт у гэтым годзе правядуць у 1 250 жылых дамах па ўсёй Беларусі, паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення жыллёвай гаспадаркі Мінжылкамгаса Надзея Сяўрук, перадае карэспандэнт Sputnik.
Яна адзначыла, што кожны год у краіне неабходна капітальна рамантаваць 3% ад жыллёвага фонду, які эксплуатуецца. У абсалютным выражэнні гэтая лічба складае больш за 3 млн кв. м жылля ў шматкватэрных дамах.
Так, у 2024 годзе было ўведзена ў эксплуатацыю пасля капітальнага рамонту 3,4 млн "квадратаў" у 1 091 жылым доме, што склала 2,8% ад рэспубліканскага жылфонду. На гэтыя мэты было накіравана 1 млрд 162 млн рублёў: 37,5% – сродкі ад насельніцтва і 62,5% – з дзяржбюджэту.
"У бягучым годзе неабходна забяспечыць увод жылля пасля капітальнага рамонту ў аб’ёме 3,7 млн кв. м. Для дасягнення гэтай адзнакі ў бягучыя графікі капітальнага рамонту на гэты год уключана 1 250 жылых дамоў", - сказала Сяўрук на прэс-канферэнцыі ў чацвер.
Паводле яе слоў, за студзень-сакавік гэтага года было ўведзена ў эксплуатацыю пасля капрамонту ў цэлым па рэспубліцы 233,9 тыс кв. м агульнай плошчы жылля (каля 6,5% ад гадавога задання). У дадзены момант працы вядуцца на аб’ектах агульнай плошчай 2,5 млн кв. м. Ільвіная доля аб’ектаў капрамонту знаходзіцца ў сталіцы – больш за 1 млн "квадратаў" у 186 жылых дамах.
Даведацца, ці чакае ваш дом капрамонт сёлета, можна на сайтах раённых адміністрацый, выканкамаў і мясцовых ЖКГ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"