https://bel.sputnik.by/20250515/maroz-rasya-gatova-dapamagchy-mnsku-vybrats-plyatsoku-dlya-novay-aes-1096338440.html
Мароз: Расія гатова дапамагчы Мінску выбраць пляцоўку для новай АЭС
Мароз: Расія гатова дапамагчы Мінску выбраць пляцоўку для новай АЭС
Sputnik Беларусь
Па словах міністра, РФ гатова дапамагчы не толькі ў выбары пляцоўкі пад АЭС, але і тып рэактара для яе, а таксама паліва, на якім станцыя будзе працаваць. 15.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-15T10:25+0300
2025-05-15T10:25+0300
2025-05-15T10:25+0300
белаэс
белаэс у астраўцы
навіны
"росатом"
у беларусі
беларусь
саюзная дзяржава
палітыка
эканоміка
атамная энергетыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/01/1090795198_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_40e228243378fd4cad0ad26ddabff690.jpg
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Расія гатова дапамагчы беларускаму боку выбраць пляцоўку для будаўніцтва новай атамнай электрастанцыі і тып ядзернага рэактара, паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз.Раней кіраўнік профільнага ведамства паведамляў, што Мінск рыхтуецца да кансультацый з расійскімі калегамі па тэхнічных пытаннях будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС, а таксама па пытаннях умоў фінансавання і магчымых тэрмінаў рэалізацыі гэтага праекта.Як праінфармаваў міністр, Расія гатова дапамагчы ў выбары як пляцоўкі пад АЭС, так і тыпу рэактара для яе, а адпаведна, і паліва, на якім станцыя будзе працаваць. Мароз удакладніў, што размова аб гэтым ішла на адной з нядаўніх нарад прадстаўнікоў "Росатома" і беларускага ўрада.Кіраўнік міністэрства дадаў, што на той сустрэчы абмяркоўваліся і іншыя важныя пытанні.Згодна з планамі, інфармацыя аб параметрах магчымай рэалізацыі праекта па будаўніцтве яшчэ адной АЭС у краіне будзе прадстаўлена беларускаму прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку ў бліжэйшы час.У сакавіку беларускі лідар, выступаючы ў Савеце Федэрацыі РФ, заявіў, што Мінск папрасіў расійскіх калегаў пабудаваць па магчымасці другую АЭС на тэрыторыі Беларусі. Ён таксама выказаў меркаванне, што яна можа быць узведзена на ўсходніх межах рэспублікі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250331/belarus-pravyadze-peragavory-z-rasyay-ab-budantstve-drugoy-aes-1094963365.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/01/1090795198_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_44ac73e5c3706fe52b8097facf6dd7d0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белаэс у астраўцы, навіны , "росатом", у беларусі, беларусь, саюзная дзяржава, палітыка, эканоміка, атамная энергетыка, дзяніс мароз, энергетыка, міністэрства энергетыкі рб
белаэс у астраўцы, навіны , "росатом", у беларусі, беларусь, саюзная дзяржава, палітыка, эканоміка, атамная энергетыка, дзяніс мароз, энергетыка, міністэрства энергетыкі рб
Мароз: Расія гатова дапамагчы Мінску выбраць пляцоўку для новай АЭС
Па словах міністра, РФ гатова дапамагчы не толькі ў выбары пляцоўкі пад АЭС, але і тып рэактара для яе, а таксама паліва, на якім станцыя будзе працаваць.
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Расія гатова дапамагчы беларускаму боку выбраць пляцоўку для будаўніцтва новай атамнай электрастанцыі і тып ядзернага рэактара, паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз.
Раней кіраўнік профільнага ведамства паведамляў, што Мінск рыхтуецца да кансультацый з расійскімі калегамі па тэхнічных пытаннях будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС, а таксама па пытаннях умоў фінансавання і магчымых тэрмінаў рэалізацыі гэтага праекта.
Як праінфармаваў міністр, Расія гатова дапамагчы ў выбары як пляцоўкі пад АЭС, так і тыпу рэактара для яе, а адпаведна, і паліва, на якім станцыя будзе працаваць. Мароз удакладніў, што размова аб гэтым ішла на адной з нядаўніх нарад прадстаўнікоў "Росатома" і беларускага ўрада.
Кіраўнік міністэрства дадаў, што на той сустрэчы абмяркоўваліся і іншыя важныя пытанні.
"І гэта не толькі ўзвядзенне будучага пункта захавання радыеактыўных адходаў, які згодна з стратэгіяй абыходжання з радыеактыўнымі адходамі будзе пабудаваны да 2030 года, але і магчымасць выкарыстання новых распрацовак у галіне ядзернага паліва і варыянты паліўных цыклаў для павышэння эфектыўнасці работы атамнай станцыі", - прыводзіць словы міністра "Беларусь сегодня".
Згодна з планамі, інфармацыя аб параметрах магчымай рэалізацыі праекта па будаўніцтве яшчэ адной АЭС у краіне будзе прадстаўлена беларускаму прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку ў бліжэйшы час.
У сакавіку беларускі лідар, выступаючы ў Савеце Федэрацыі РФ, заявіў, што Мінск папрасіў расійскіх калегаў пабудаваць па магчымасці другую АЭС на тэрыторыі Беларусі. Ён таксама выказаў меркаванне, што яна можа быць узведзена на ўсходніх межах рэспублікі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"