https://bel.sputnik.by/20250519/putsn-tramp-u-razmove-vykaza-svayu-paztsyyu-pa-ukrane-1096453361.html
Пуцін: Трамп у размове выказаў сваю пазіцыю па Украіне
Пуцін: Трамп у размове выказаў сваю пазіцыю па Украіне
Sputnik Беларусь
Сёння адбылася чарговая тэлефонная размова амерыканскага і расійскага лідэраў, яна доўжылася больш за дзве гадзіны. 19.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-19T21:31+0300
2025-05-19T21:31+0300
2025-05-19T21:31+0300
уладзімір пуцін
дональд трамп
расія
украіна
зша
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/13/1096450853_0:30:3072:1758_1920x0_80_0_0_2b5261d72aea2acb8a10d1f09903398c.jpg
МІНСК, 19 мая - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін па выніках тэлефоннай размовы з амерыканскім калегам Дональдам Трампам, якая адбылася ў панядзелак, паведаміў, што кіраўнік ЗША абазначыў сваю пазіцыю па спыненні баявых дзеянняў на Украіне.Удакладніўшы, што размова доўжылася больш за дзве гадзіны, Пуцін назваў яе змястоўнай, адкрытай і вельмі карыснай."Прэзідэнт Злучаных Штатаў выказаў сваю пазіцыю наконт спынення баявых дзеянняў, перамір'я", - паведаміў ён.Паводле слоў расійскага лідэра, ён падзякаваў Дональду Трампу за падтрымку ЗША ў аднаўленні некалі перапыненых Украінай прамых перагавораў паміж Кіевам і Масквой "з нагоды магчымага заключэння мірнага пагаднення"."Са свайго боку (у размове з Трампам – Sputnik) адзначыў таксама, што і Расея выступае за мірнае ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу", – сказаў Пуцін.Пры гэтым ён адзначыў, што пазіцыя Расіі зразумелая: галоўнае - ліквідаваць першапрычыны крызісу."Пытанне, вядома, у тым, каб расійскі і ўкраінскі бакі праявілі максімум імкнення да міру і знайшлі тыя кампрамісы, якія задаволілі ўсе бакі", - дадаў кіраўнік расійскай дзяржавы.Расія гатова працаваць над мемарандумамУладзімір Пуцін расказаў, што ў тэлефоннай размове Дональд Трамп абазначыў сваё бачанне спынення баявых дзеянняў і перамір'я."Дамовіліся з прэзідэнтам Злучаных Штатаў аб тым, што Расея прапануе і гатова працаваць з украінскім бокам над мемарандумам наконт магчымай будучыні мірнай дамовы", - распавёў кіраўнік РФ.Пры гэтым Пуцін падкрэсліў, што павінен быць вызначаны шэраг пазіцыяў. У іх ліку ён назваў прынцыпы ўрэгулявання, тэрміны магчымага заключэння мірнага пагаднення, уключаючы і магчымае спыненне агню на пэўны час, калі будуць дасягнуты адпаведныя дамоўленасці.Ён таксама паведаміў, што яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў і памочнік Юрый Ушакоў пазней растлумачаць дэталі праведзенай размовы з Трампам.Пра тое, што збіраецца патэлефанаваць Уладзіміру Пуціну, Трамп заявіў у мінулую суботу. Ім была названая дата гэтай размовы - 19 траўня. У сваю чаргу прэс-сакратар расійскага лідэра Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што лідэры дзвюх краін будуць размаўляць па тэлефоне ў 17:00 у панядзелак. Ён назваў маючую адбыцца размову Трампа і Пуціна важным на фоне праведзеных 16 мая ў Стамбуле перагавораў Масквы і Кіева.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
украіна
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/13/1096450853_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_769ed0cc93ff673caf1c40c7f3913756.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, дональд трамп, расія, украіна, зша
уладзімір пуцін, дональд трамп, расія, украіна, зша
Пуцін: Трамп у размове выказаў сваю пазіцыю па Украіне
Сёння адбылася чарговая тэлефонная размова амерыканскага і расійскага лідэраў, яна доўжылася больш за дзве гадзіны.
МІНСК, 19 мая - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін па выніках тэлефоннай размовы з амерыканскім калегам Дональдам Трампам, якая адбылася ў панядзелак, паведаміў, што кіраўнік ЗША абазначыў сваю пазіцыю па спыненні баявых дзеянняў на Украіне.
Удакладніўшы, што размова доўжылася больш за дзве гадзіны, Пуцін назваў яе змястоўнай, адкрытай і вельмі карыснай.
"Прэзідэнт Злучаных Штатаў выказаў сваю пазіцыю наконт спынення баявых дзеянняў, перамір'я", - паведаміў ён.
Паводле слоў расійскага лідэра, ён падзякаваў Дональду Трампу за падтрымку ЗША ў аднаўленні некалі перапыненых Украінай прамых перагавораў паміж Кіевам і Масквой "з нагоды магчымага заключэння мірнага пагаднення".
"Са свайго боку (у размове з Трампам – Sputnik) адзначыў таксама, што і Расея выступае за мірнае ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу", – сказаў Пуцін.
Пры гэтым ён адзначыў, што пазіцыя Расіі зразумелая: галоўнае - ліквідаваць першапрычыны крызісу.
"Пытанне, вядома, у тым, каб расійскі і ўкраінскі бакі праявілі максімум імкнення да міру і знайшлі тыя кампрамісы, якія задаволілі ўсе бакі", - дадаў кіраўнік расійскай дзяржавы.
Расія гатова працаваць над мемарандумам
Уладзімір Пуцін расказаў, што ў тэлефоннай размове Дональд Трамп абазначыў сваё бачанне спынення баявых дзеянняў і перамір'я.
"Дамовіліся з прэзідэнтам Злучаных Штатаў аб тым, што Расея прапануе і гатова працаваць з украінскім бокам над мемарандумам наконт магчымай будучыні мірнай дамовы", - распавёў кіраўнік РФ.
Пры гэтым Пуцін падкрэсліў, што павінен быць вызначаны шэраг пазіцыяў. У іх ліку ён назваў прынцыпы ўрэгулявання, тэрміны магчымага заключэння мірнага пагаднення, уключаючы і магчымае спыненне агню на пэўны час, калі будуць дасягнуты адпаведныя дамоўленасці.
Ён таксама паведаміў, што яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў і памочнік Юрый Ушакоў пазней растлумачаць дэталі праведзенай размовы з Трампам.
Пра тое, што збіраецца патэлефанаваць Уладзіміру Пуціну, Трамп заявіў у мінулую суботу. Ім была названая дата гэтай размовы - 19 траўня. У сваю чаргу прэс-сакратар расійскага лідэра Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што лідэры дзвюх краін будуць размаўляць па тэлефоне ў 17:00 у панядзелак. Ён назваў маючую адбыцца размову Трампа і Пуціна важным на фоне праведзеных 16 мая ў Стамбуле перагавораў Масквы і Кіева.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"