https://bel.sputnik.by/20250520/putsn-pavedam-trampu-ab-pradukhlenykh-teraktakh-7-tranya--maskve-1096478065.html
Пуцін паведаміў Трампу аб прадухіленых тэрактах 7 траўня ў Маскве
Пуцін паведаміў Трампу аб прадухіленых тэрактах 7 траўня ў Маскве
Sputnik Беларусь
Прэзідэнты абмеркавалі і той факт, што замежных лідэраў спрабавалі запалохаць, не дапусціўшы іх візіт у Маскву на Дзень Перамогі. 20.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-20T15:56+0300
2025-05-20T15:56+0300
2025-05-20T15:56+0300
уладзімір пуцін
дональд трамп
расія
зша
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/14/1096473140_0:23:3074:1752_1920x0_80_0_0_8e5514d1ccaac9473bd513ad67a0f0bf.jpg
МІНСК, 20 мая - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў свайму амерыканскаму калегу Дональду Трампу аб атаках кіеўскага рэжыму напярэдадні святкавання Дня Перамогі і прадухіленні тэрактаў у Маскве, пра гэта паведаміў у аўторак памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў.Тэлефонная размова Пуціна і Трампа адбылася напярэдадні, кіраўнікі дзяржаў размаўлялі больш за дзве гадзіны. Ушакоў, гаворачы аб размове прэзідэнтаў, адзначыў, што Пуцін у размове падкрэсліў значэнне 80-годдзя Перамогі, якое адзначалася ў Расіі, і нагадаў, што РФ аб'явіла трохдзённае спыненне агню.Пасля чаго ў ноч з 6 на 7 мая Украіна выпусціла па расійскай тэрыторыі 524 беспілотнікі, а таксама амерыканскія ракеты Storm Shadow, прычым большая частка ішла на Маскву. Практычна ўсе яны былі збітыя. Тады ж былі папярэджаны і пагрозы ўчынення тэрактаў у цэнтры сталіцы ў раёне Крамля і Краснай плошчы”, - прывёў Ушакоў фрагмент гутаркі Пуціна і Трампа.Памочнік прэзідэнта РФ адзначыў, што кіраўнікі дзяржаў падчас тэлефоннай размовы, у прыватнасці, абмеркавалі тэму баявога брацтва СССР і ЗША ў гады Другой сусветнай вайны, і Трамп выказаў шкадаванне, што сёння Масква і Вашынгтон далёкія адна ад адной."Трамп памятае аб гэтым баявым брацтве і са шкадаваннем гаварыў аб тым, што па дзіўных абставінах нашы краіны сёння не толькі не разам, але і вельмі далёкія адна ад адной", - расказаў Ушакоў.Паводле яго слоў, Трамп і Пуцін таксама абмеркавалі асобу амерыканскага генерала Дугласа Макартура, успомніўшы, што ў свой час ён папярэджваў аб небяспецы адраджэння агрэсіўнага мілітарызму. І Пуцін невыпадкова распавёў пра гэта Трампу, бо замежных лідэраў спрабавалі запалохаць, каб не дапусьціць іхняга прыезду ў Маскву."Было падкрэслена (з расійскага боку - Sputnik), што аўтарамі гэтых запалохванняў былі тыя, хто ўшаноўвае нацысцкіх злачынцаў і прапагандуе мілітарысцкія гледжанні", - дадаў Ушакоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/14/1096473140_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_aa811e76611303863f77aa12864cbd59.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, дональд трамп, расія, зша
уладзімір пуцін, дональд трамп, расія, зша
Пуцін паведаміў Трампу аб прадухіленых тэрактах 7 траўня ў Маскве
Прэзідэнты абмеркавалі і той факт, што замежных лідэраў спрабавалі запалохаць, не дапусціўшы іх візіт у Маскву на Дзень Перамогі.
МІНСК, 20 мая - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў свайму амерыканскаму калегу Дональду Трампу аб атаках кіеўскага рэжыму напярэдадні святкавання Дня Перамогі і прадухіленні тэрактаў у Маскве, пра гэта паведаміў у аўторак памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў.
Тэлефонная размова Пуціна і Трампа адбылася напярэдадні, кіраўнікі дзяржаў размаўлялі больш за дзве гадзіны. Ушакоў, гаворачы аб размове прэзідэнтаў, адзначыў, што Пуцін у размове падкрэсліў значэнне 80-годдзя Перамогі, якое адзначалася ў Расіі, і нагадаў, што РФ аб'явіла трохдзённае спыненне агню.
Пасля чаго ў ноч з 6 на 7 мая Украіна выпусціла па расійскай тэрыторыі 524 беспілотнікі, а таксама амерыканскія ракеты Storm Shadow, прычым большая частка ішла на Маскву. Практычна ўсе яны былі збітыя. Тады ж былі папярэджаны і пагрозы ўчынення тэрактаў у цэнтры сталіцы ў раёне Крамля і Краснай плошчы”, - прывёў Ушакоў фрагмент гутаркі Пуціна і Трампа.
Памочнік прэзідэнта РФ адзначыў, што кіраўнікі дзяржаў падчас тэлефоннай размовы, у прыватнасці, абмеркавалі тэму баявога брацтва СССР і ЗША ў гады Другой сусветнай вайны, і Трамп выказаў шкадаванне, што сёння Масква і Вашынгтон далёкія адна ад адной.
"Трамп памятае аб гэтым баявым брацтве і са шкадаваннем гаварыў аб тым, што па дзіўных абставінах нашы краіны сёння не толькі не разам, але і вельмі далёкія адна ад адной", - расказаў Ушакоў.
Паводле яго слоў, Трамп і Пуцін таксама абмеркавалі асобу амерыканскага генерала Дугласа Макартура, успомніўшы, што ў свой час ён папярэджваў аб небяспецы адраджэння агрэсіўнага мілітарызму. І Пуцін невыпадкова распавёў пра гэта Трампу, бо замежных лідэраў спрабавалі запалохаць, каб не дапусьціць іхняга прыезду ў Маскву.
"Было падкрэслена (з расійскага боку - Sputnik), што аўтарамі гэтых запалохванняў былі тыя, хто ўшаноўвае нацысцкіх злачынцаў і прапагандуе мілітарысцкія гледжанні", - дадаў Ушакоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"