https://bel.sputnik.by/20250521/adkaznasts-naymalnka-za-zamezhnykh-rabotnka-uvedzena--belarus-1096502386.html
Адказнасць наймальнікаў за замежных работнікаў уведзена ў Беларусі
Адказнасць наймальнікаў за замежных работнікаў уведзена ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Наймальніку трэба будзе сачыць за ўмовамі пражывання работніка, а таксама арганізаваць для яго абавязковае тэсціраванне на веданне рускай або беларускай мовы. 21.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-21T14:02+0300
2025-05-21T14:02+0300
2025-05-21T14:03+0300
аляксандр лукашэнка
заканадаўства
працоўныя мігранты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101929/68/1019296847_0:14:3456:1958_1920x0_80_0_0_afabd5c2ebb866fdc0a674dcd3d3f990.jpg
МІНСК, 21 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім прадугледжваецца дадатковая адказнасць наймальнікаў пры працаўладкаванні замежных работнікаў, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.Цяпер наймальніку давядзецца наведваць мігрантаў дома і сачыць за ўмовамі іх пражывання. Калі будуць выяўлены якія-небудзь парушэнні, ён будзе абавязаны паведаміць аб іх у кампетэнтныя дзяржорганы і пры неабходнасці прыняць меры.Таксама працадаўца павінен будзе абавязкова арганізоўваць для сваіх замежных работнікаў тэсціраванне на веданне рускай або беларускай мовы.Згодна з дакументам, заключаць працоўную дамову з такімі супрацоўнікамі трэба будзе ў 30-дзённы тэрмін з даты ўезду ў Беларусь. Пры гэтым будзе забаронена часова пераводзіць іх да іншага наймальніка, каб пазбегнуць выкарыстання працы без гэтай працэдуры."Наймальнікі таксама будуць абавязаны арганізоўваць кантроль за дзейнасцю і ўмовамі знаходжання мігрантаў, уключаючы вызначэнне асоб, адказных за такі кантроль", – сказалі ў прэс-службе.Калі наймальнік не будзе выконваць замацаваныя за ім абавязкі, яго прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці, а працоўныя дамовы з мігрантамі будуць датэрмінова скасаваны, і ім давядзецца пакінуць краіну.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у , а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101929/68/1019296847_0:0:3456:2592_1920x0_80_0_0_638063448da98359d2c11f7e006eb596.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, заканадаўства, працоўныя мігранты
аляксандр лукашэнка, заканадаўства, працоўныя мігранты
Адказнасць наймальнікаў за замежных работнікаў уведзена ў Беларусі
14:02 21.05.2025 (абноўлена: 14:03 21.05.2025) Наймальніку трэба будзе сачыць за ўмовамі пражывання работніка, а таксама арганізаваць для яго абавязковае тэсціраванне на веданне рускай або беларускай мовы.
МІНСК, 21 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім прадугледжваецца дадатковая адказнасць наймальнікаў пры працаўладкаванні замежных работнікаў, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Для ўзмацнення патрабаванняў да прыцягнення замежнай рабочай сілы, за выключэннем грамадзян дзяржаў – членаў ЕАЭС, на наймальнікаў ускладзены дадатковыя абавязкі", – гаворыцца ў паведамленні.
Цяпер наймальніку давядзецца наведваць мігрантаў дома і сачыць за ўмовамі іх пражывання. Калі будуць выяўлены якія-небудзь парушэнні, ён будзе абавязаны паведаміць аб іх у кампетэнтныя дзяржорганы і пры неабходнасці прыняць меры.
Таксама працадаўца павінен будзе абавязкова арганізоўваць для сваіх замежных работнікаў тэсціраванне на веданне рускай або беларускай мовы.
Згодна з дакументам, заключаць працоўную дамову з такімі супрацоўнікамі трэба будзе ў 30-дзённы тэрмін з даты ўезду ў Беларусь. Пры гэтым будзе забаронена часова пераводзіць іх да іншага наймальніка, каб пазбегнуць выкарыстання працы без гэтай працэдуры.
"Наймальнікі таксама будуць абавязаны арганізоўваць кантроль за дзейнасцю і ўмовамі знаходжання мігрантаў, уключаючы вызначэнне асоб, адказных за такі кантроль", – сказалі ў прэс-службе.
Калі наймальнік не будзе выконваць замацаваныя за ім абавязкі, яго прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці, а працоўныя дамовы з мігрантамі будуць датэрмінова скасаваны, і ім давядзецца пакінуць краіну.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у , а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"