https://bel.sputnik.by/20250523/kubrako-pravaakhonk-belarus--rf-papyaredzl-4-terakty-1096564678.html
Кубракоў: праваахоўнікі Беларусі і РФ папярэдзілі 4 тэракты
Кубракоў: праваахоўнікі Беларусі і РФ папярэдзілі 4 тэракты
Sputnik Беларусь
Міністр удакладніў, што тэракты планаваліся супраць службовых асоб дзвюх краін і на аб'ектах крытычнай інфраструктуры. 23.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-23T14:20+0300
2025-05-23T14:20+0300
2025-05-23T14:20+0300
іван кубракоў
бяспека
беларусь
мус
мус рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/17/1096561193_0:106:1022:681_1920x0_80_0_0_39969d3ec3d1def35b258ebc1ab30ac3.jpg
МІНСК, 23 мая - Sputnik. Праваахоўнікі Беларусі і Расіі сумеснымі намаганнямі ў 2023-2024 гадах прадухілілі чатыры тэрарыстычныя акты, паведаміў на пасяджэнні Аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы, што праходзіць у Магілёве, кіраўнік МУС Рэспублікі Іван Кубракоў.Паводле слоў міністра, цяпер пытанні процідзеяння экстрэмізму і тэрарызму выклікаюць асаблівую заклапочанасць."У выніку агульных намаганняў у 2023–2024 гадах папярэджана чатыры тэракты ў дачыненні да службовых асоб і аб'ектаў крытычнай інфраструктуры Беларусі і Расіі", – сказаў ён.Кубракоў таксама паведаміў, што наркакантроль дзвюх дзяржаў пры аналізе даных аб крыптавалютных аперацыях атрымаў звесткі аб 35 асобах, якія маюць дачыненне да абароту наркотыкаў у Беларусі. У выніку ўсе яны былі прыцягнуты да адказнасці.Беларускія і расійскія вартавыя парадку сумесна правялі 10 міжнародных "кантраляваных паставак" наркотыкаў, па сямі - затрыманы арганізатары і ўдзельнікі наркатрафіку.Міністр расказаў, што ў мінулым годзе ў РФ былі затрыманы 964 грамадзяніны, якіх шукала беларуская міліцыя. У сваю чаргу беларускі бок выявіў 185 зламыснікаў, якія знаходзяцца ў вышуку ў Расіі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/17/1096561193_57:0:965:681_1920x0_80_0_0_d4cca5c53c31d499df21efcd53763042.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
іван кубракоў, бяспека, беларусь, мус, мус рб
іван кубракоў, бяспека, беларусь, мус, мус рб
Кубракоў: праваахоўнікі Беларусі і РФ папярэдзілі 4 тэракты
Міністр удакладніў, што тэракты планаваліся супраць службовых асоб дзвюх краін і на аб'ектах крытычнай інфраструктуры.
МІНСК, 23 мая - Sputnik. Праваахоўнікі Беларусі і Расіі сумеснымі намаганнямі ў 2023-2024 гадах прадухілілі чатыры тэрарыстычныя акты, паведаміў на пасяджэнні Аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы, што праходзіць у Магілёве, кіраўнік МУС Рэспублікі Іван Кубракоў.
Паводле слоў міністра, цяпер пытанні процідзеяння экстрэмізму і тэрарызму выклікаюць асаблівую заклапочанасць.
"У выніку агульных намаганняў у 2023–2024 гадах папярэджана чатыры тэракты ў дачыненні да службовых асоб і аб'ектаў крытычнай інфраструктуры Беларусі і Расіі", – сказаў ён.
Кубракоў таксама паведаміў, што наркакантроль дзвюх дзяржаў пры аналізе даных аб крыптавалютных аперацыях атрымаў звесткі аб 35 асобах, якія маюць дачыненне да абароту наркотыкаў у Беларусі. У выніку ўсе яны былі прыцягнуты да адказнасці.
Беларускія і расійскія вартавыя парадку сумесна правялі 10 міжнародных "кантраляваных паставак" наркотыкаў, па сямі - затрыманы арганізатары і ўдзельнікі наркатрафіку.
Міністр расказаў, што ў мінулым годзе ў РФ былі затрыманы 964 грамадзяніны, якіх шукала беларуская міліцыя. У сваю чаргу беларускі бок выявіў 185 зламыснікаў, якія знаходзяцца ў вышуку ў Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"