ДПК: з пачатку года ў Беларусь па бязвізу прыехалі 80 тысяч замежных турыстаў

© Sputnik / Андрей Александров / Перайсці ў медыябанкРабота белорусской таможенной службы
Работа белорусской таможенной службы - Sputnik Беларусь, 1920, 26.05.2025
Падпісацца
Большасць замежных гасцей, якія ўязджаюць у Беларусь па бязвізавым рэжыме, – гэта грамадзяне Літвы, Латвіі і Польшчы.
МІНСК, 26 траўня – Sputnik. Амаль 80 тысяч замежнікаў наведалі Беларусь з пачатку года ў рамках дзеяння бязвізавага рэжыму, паведаміў у панядзелак Дзяржаўны памежны камітэт рэспублікі.
"З 1 студзеня бягучага года ў Беларусь прыбылі 79 756 іншаземцаў з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу", – сказалі ў ДПК.
Там таксама адзначылі, што большасць падарожнікаў была з суседніх дзяржаў – Латвіі, Літвы і Польшчы.
З моманту ўвядзення бязвізу (15 красавіка 2022 года) Беларусь наведалі 1,1 мільёна еўрапейцаў. З гэтай колькасці з Латвіі прыехалі 350 тысяч чалавек, з Літвы – 620 тысяч, з Польшчы – 113 тысяч. У рамках пашыранага бязвіза, які дзейнічае для 35 дзяржаў Еўропы з лета 2024-га, у рэспубліцы пабывалі 27,5 тысячы замежнікаў.

Беларускі бязвіз

Грамадзяне ўсіх дзяржаў, для якіх дзейнічае бязвіз, могуць уязджаць у Беларусь праз любы аўтадарожны і чыгуначны міжнародны пункт пропуску.
Карыстацца бязвізам можна неабмежаваную колькасць разоў, але ёсць ліміты па часе знаходжання. Для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі (у тым ліку латвійскіх "неграмадзян") тэрмін часовага знаходжання не павінен быць большы за 90 дзён з даты ўезду. Для грамадзян астатніх 35 дзяржаў ліміт працягласці адной паездкі – 30 сутак з дня ўезду.
Агульная колькасць дзён знаходжання па бязвізавым рэжыме не павінна перавышаць 90 у каляндарным годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у , а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0