https://bel.sputnik.by/20250526/lukashenka-razlchvae-na-adnalenne-partnrstva-z-gruzyay-1096606858.html
Лукашэнка разлічвае на аднаўленне партнёрства з Грузіяй
Лукашэнка разлічвае на аднаўленне партнёрства з Грузіяй
Sputnik Беларусь
Паводле слоў беларускага лідэра, Мінск высока ацэньвае намаганні Тбілісі па захаванні свайго суверэнітэту. 26.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-26T09:31+0300
2025-05-26T09:31+0300
2025-05-26T09:31+0300
аляксандр лукашэнка
грузія
віншаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1f/1090742307_0:321:3071:2048_1920x0_80_0_0_94b6ffc207e08fdf3a63e118da2bc13c.jpg
МІНСК, 26 мая – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грузінскага калегу Міхаіла Кавелашвілі і ўсіх жыхароў Грузіі з Днём Незалежнасці, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.Як адзначыў беларускі лідэр, на працягу тысячагоддзя народ Грузіі, які знаходзіцца "на скрыжаванні інтарэсаў вялікіх імперый", вёў упартую барацьбу за сваю дзяржаўнасць.Паводле слоў Лукашэнкі, Мінск высока ацэньвае намаганні Тбілісі па захаванні свайго суверэнітэту. Гэтыя намаганні абавязкова дапамогуць росквіту Грузіі.Лукашэнка пажадаў Кавелашвілі моцнага здароўя, шчасця і энергіі, а ўсім грузінам – міру і згоды.Галоўнае святаДзень Незалежнасці лічыцца ў Грузіі галоўным дзяржаўным святам. Урачыстыя мерапрыемствы з гэтай нагоды звычайна праходзяць у Тбілісі і буйных гарадах.Сёлета ў цэнтры сталіцы запланавана насычаная святочная праграма: навабранцы прымуць прысягу, арганізавана выстава ваеннай тэхнікі, падрыхтаваны забаўляльныя шоу для дзяцей і дарослых.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у , а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
грузія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1f/1090742307_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_2550fd93e26382f97032a3a1351bdb72.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, грузія, віншаванне
аляксандр лукашэнка, грузія, віншаванне
Лукашэнка разлічвае на аднаўленне партнёрства з Грузіяй
Паводле слоў беларускага лідэра, Мінск высока ацэньвае намаганні Тбілісі па захаванні свайго суверэнітэту.
МІНСК, 26 мая – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грузінскага калегу Міхаіла Кавелашвілі і ўсіх жыхароў Грузіі з Днём Незалежнасці, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Як адзначыў беларускі лідэр, на працягу тысячагоддзя народ Грузіі, які знаходзіцца "на скрыжаванні інтарэсаў вялікіх імперый", вёў упартую барацьбу за сваю дзяржаўнасць.
Паводле слоў Лукашэнкі, Мінск высока ацэньвае намаганні Тбілісі па захаванні свайго суверэнітэту. Гэтыя намаганні абавязкова дапамогуць росквіту Грузіі.
"Упэўнены, шматгадовая гісторыя беларуска-грузінскіх адносін павінна стаць трывалай асновай для аднаўлення ўзаемавыгаднага партнёрства паміж дзвюма краінамі, садзейнічаць дабрабыту нашых народаў, а таксама стабільнасці і бяспецы на Еўразійскім кантыненце", – сказаў прэзідэнт.
Лукашэнка пажадаў Кавелашвілі моцнага здароўя, шчасця і энергіі, а ўсім грузінам – міру і згоды.
Дзень Незалежнасці лічыцца ў Грузіі галоўным дзяржаўным святам. Урачыстыя мерапрыемствы з гэтай нагоды звычайна праходзяць у Тбілісі і буйных гарадах.
Сёлета ў цэнтры сталіцы запланавана насычаная святочная праграма: навабранцы прымуць прысягу, арганізавана выстава ваеннай тэхнікі, падрыхтаваны забаўляльныя шоу для дзяцей і дарослых.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у , а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"