Беларусь ратыфікавала два міжнародныя пагадненні аб паветраных зносінах

© Sputnik / Игорь Зарембо / Перайсці ў медыябанкСамолет компании "Уральские авиалинии"
Самолет компании Уральские авиалинии - Sputnik Беларусь, 1920, 27.05.2025
Падпісацца
Міжурадавыя пагадненні і Сейшэльскім Астравамі і Саудаўскай Аравіяй былі падпісаны ў кастрычніку 2024 года.
МІНСК, 27 мая – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў два законы, якімі ратыфікаваны пагадненні з Сейшэльскімі Астравамі і Саудаўскай Аравіяй аб паветраных зносінах, дакументы афіцыйна апублікаваны ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Міжурадавае пагадненне з Сейшэльскімі Астравамі было падпісана бакамі ў Куала-Лумпуры летась 21 кастрычніка.
Што да пагаднення з Саудаўскай Аравіяй, то гэты дакумент быў падпісаны ўрадамі дзвюх краін таксама ў Куала-Лумпуры 22 кастрычніка таго ж года.
Абодва дакументы былі прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 14 мая гэтага года і адобраны Саветам Рэспублікі 20 мая.
Раней у Міністэрстве транспарту Беларусі паведамлялі, што пасля падпісання пагаднення з Сейшэламі авіяперавозчыкі ў найбліжэйшай будучыні змогуць выконваць як грузавыя, так і пасажырскія рэйсы паміж аэрапортамі дзвюх дзяржаў.
Акрамя таго, рэалізацыя дакумента будзе садзейнічаць умацаванню турыстычных, эканамічных і камерцыйных сувязей паміж Беларуссю і Сейшэльскімі Астравамі, лічаць у Мінтрансе.
Што да пагаднення з Саудаўскай Аравіяй, то ў ім вызначаюцца ўмовы выканання палётаў, пасадкі і высадкі пасажыраў, прыняцця на борт і выгрузкі багажу, грузу і пошты. Таксама зазначаецца, што паміж краінамі могуць быць наладжаны як грузавыя і паштовыя авіяперавозкі, так і пасажырскія.
Рэалізацыя міжнароднага дагавора таксама дасць магчымасць забяспечыць бяспеку палётаў і развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Каралеўствам Саудаўская Аравія ў галіне паветраных зносін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0