Гатоўнасць дзяржорганаў рэагаваць на тэракты правераць у Гродненскай вобласці

© Sputnik / Виктор ТолочкоСотрудник КГБ, архивное фото
Сотрудник КГБ, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920, 27.05.2025
Падпісацца
Беларускія сілавыя ведамствы правядуць вучэнні на захадзе рэспублікі – у вобласці, якая мяжуе з Польшчай і Літвой.
МІНСК, 27 мая – Sputnik. Вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў рэагаваць на тэрарыстычныя акты адбудуцца ў Гродненскай вобласці, піша БелТА са спасылкай на Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі.
"У перыяд з 27 па 30 мая пройдуць вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў да ўзаемадзеяння і рэагавання на акты тэрарызму", – гаворыцца ў паведамленні.
У манеўрах у заходнім рэгіёне рэспублікі будуць удзельнічаць падраздзяленні Міністэрства абароны, МУС, МНС, Следчага камітэта, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і іншых дзяржорганаў.
Адзначаецца, што падчас іх будзе прымяняцца ваенная і спецыяльная тэхніка, праводзіцца ўзмоцнены кантроль, абмяжоўвацца рух машын на мясцовасці, дзе будуць праводзіцца праверкі.
У лістападзе 2024-га на Гарадненшчыне ўжо праводзіліся падобныя мерапрыемствы – тады ў абласным цэнтры і раёне ў рамках вучэнняў быў уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.
Летам таго ж года КДБ правёў міжведамасныя антытэрарыстычныя вучэнні "Бура-Антытэрор", мэтай якіх было забеспячэнне гатоўнасці дзяржорганаў і арганізацый да выканання задач па рэагаванні на тэрарыстычныя пагрозы. Тады мерапрыемствы вучэнняў праводзіліся ў Брэсцкай вобласці, адпрацоўваліся крокі па спыненні дзейнасці дыверсантаў, якія праніклі ў рэгіён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у , а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0