https://bel.sputnik.by/20250529/bolsh-za-2-tysyachy-atleta-pryeduts-na-spaborntstvy-pa-tryyatlone--mnsk-1096710274.html
Больш за 2 тысячы атлетаў прыедуць на спаборніцтвы па трыятлоне ў Мінск
Больш за 2 тысячы атлетаў прыедуць на спаборніцтвы па трыятлоне ў Мінск
Sputnik Беларусь
Свята спорту ў беларускай сталіцы адбудзецца ў бліжэйшыя выхадныя, на яго прыедуць прадстаўнікі 15 краін. 29.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-29T16:27+0300
2025-05-29T16:27+0300
2025-05-29T16:27+0300
спорт
у беларусі
беларусь
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
навіны
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/1d/1096702553_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_acd2334a67c23e823fda0756a25a5777.jpg
МІНСК, 29 мая – Sputnik. Міжнародны фестываль спорту IRONSTAR MINSK 2025 пройдзе ў беларускай сталіцы 31 мая і 1 чэрвеня, як можна прыняць у ім удзел і дзе пабалець, яго арганізатары расказалі падчас прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Трыятлон уключае тры віды спорту: плаванне, велагонку і бег. У рамках фестывалю пройдуць спаборніцтвы па трыятлоне на дыстанцыях 113 і OLYMPIC, заплывы на адкрытай вадзе, а таксама жаночыя, мужчынскія і дзіцячыя забегі."Мінск цудоўны не толькі сваёй чысцінёй і гасціннасцю, але і сваімі спартыўнымі аб’ектамі, славіцца спартыўнымі дасягненнямі спартсменаў Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне. Беларусь і Расія – даўнія партнёры. Натуральна, першым міжнародным стартам кампаніі IRONSTAR не мог быць іншы горад, акрамя Мінска", - расказаў генеральны дырэктар IRONSTAR Уладзімір Шэйкін.У суботу, 31 мая, пройдуць мужчынскі забег (Manstar, 5 км), жаночы (Ironlady, 5 км) і дзіцячы (Starkids, 1 км). Таксама запланаваны два заплывы на адну і дзве марскія мілі. У першы дзень лета адбудуцца Ironstar (плаванне – 1,9 км, велагонка – 90 км, бег – 21 км) і Olympic (плаванне – 1,5 км, велагонка – 40 км, бег – 10 км).Як адзначылі арганізатары, у Беларусь на спаборніцтвы прыедуць больш за дзве тысячы атлетаў з 15 краін свету.Ён асабліва падкрэсліў, што IRONSTAR MINSK 2025 – гэта перш за ўсё фестываль спорту. Яго галоўная мэта – папулярызацыя актыўнага і здаровага ладу жыцця. Для балельшчыкаў прадугледжаны забаўляльная праграма і выставы спартыўнага інвентару.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250507/ksyal-prakamentsrava-admovu--akredytatsy-rossii-segodnya-na-ag-2026-1096050667.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/1d/1096702553_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_681e926fabfca0da283127264b4930e6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, у беларусі, беларусь, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, навіны , грамадства
спорт, у беларусі, беларусь, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, навіны , грамадства
Больш за 2 тысячы атлетаў прыедуць на спаборніцтвы па трыятлоне ў Мінск
Свята спорту ў беларускай сталіцы адбудзецца ў бліжэйшыя выхадныя, на яго прыедуць прадстаўнікі 15 краін.
МІНСК, 29 мая – Sputnik. Міжнародны фестываль спорту IRONSTAR MINSK 2025 пройдзе ў беларускай сталіцы 31 мая і 1 чэрвеня, як можна прыняць у ім удзел і дзе пабалець, яго арганізатары расказалі падчас
прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Трыятлон уключае тры віды спорту: плаванне, велагонку і бег. У рамках фестывалю пройдуць спаборніцтвы па трыятлоне на дыстанцыях 113 і OLYMPIC, заплывы на адкрытай вадзе, а таксама жаночыя, мужчынскія і дзіцячыя забегі.
"Мінск цудоўны не толькі сваёй чысцінёй і гасціннасцю, але і сваімі спартыўнымі аб’ектамі, славіцца спартыўнымі дасягненнямі спартсменаў Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне. Беларусь і Расія – даўнія партнёры. Натуральна, першым міжнародным стартам кампаніі IRONSTAR не мог быць іншы горад, акрамя Мінска", - расказаў генеральны дырэктар IRONSTAR Уладзімір Шэйкін.
У суботу, 31 мая, пройдуць мужчынскі забег (Manstar, 5 км), жаночы (Ironlady, 5 км) і дзіцячы (Starkids, 1 км). Таксама запланаваны два заплывы на адну і дзве марскія мілі. У першы дзень лета адбудуцца Ironstar (плаванне – 1,9 км, велагонка – 90 км, бег – 21 км) і Olympic (плаванне – 1,5 км, велагонка – 40 км, бег – 10 км).
Як адзначылі арганізатары, у Беларусь на спаборніцтвы прыедуць больш за дзве тысячы атлетаў з 15 краін свету.
"Акрамя Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь будуць удзельнічаць атлеты з Казахстана, Кыргызстана, Абхазіі. Ёсць спартсмены з Францыі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Ізраіля. А ўсяго ўдзельнікі прыедуць з 205 гарадоў з усяго свету", - расказаў Шэйкін.
Ён асабліва падкрэсліў, што IRONSTAR MINSK 2025 – гэта перш за ўсё фестываль спорту. Яго галоўная мэта – папулярызацыя актыўнага і здаровага ладу жыцця. Для балельшчыкаў прадугледжаны забаўляльная праграма і выставы спартыўнага інвентару.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"