https://bel.sputnik.by/20250530/zakharava-ke-perad-drugm-raundam-peragavora-uchynyae-steryku-1096734951.html
Захарава: Кіеў перад другім раундам перагавораў учыняе істэрыку
Захарава: Кіеў перад другім раундам перагавораў учыняе істэрыку
Sputnik Беларусь
Пасля трохгадовага перапынку па ініцыятыве Масквы ў маі аднавіліся перагаворы паміж расійскім і ўкраінскім бакамі. 30.05.2025, Sputnik Беларусь
2025-05-30T13:04+0300
2025-05-30T13:04+0300
2025-05-30T13:04+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
марыя захарава
мзс рф
бяспека
палітыка
расія
украіна
навіны
перагаворы па украіне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/11/1096405560_0:227:3090:1965_1920x0_80_0_0_3ce818e59fbd93a56ea5d796c22f11d5.jpg
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Кіеў перад другім раундам перагавораў у Стамбуле як заўсёды ўчыняе істэрыку, каб набіць сабе цану, аднак кожны раз набівае гузы, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава."Гэта ў іх так заўсёды. Памятайце радок з песні – "не дам свое "угу" ни другу, ни врагу". Вось мне здаецца, гэта нейкая такая логіка, якой яны, уласна, і кіруюцца", - сказала дыпламат у эфіры Першага канала.Прадстаўнік МЗС нагадала, што ўкраінскі бок зрабіў такі ж неканструктыўны шум і перад майскім перагаворамі.Дыпламат звярнула ўвагу на тое, што расійская пазіцыя выказана на вышэйшым узроўні і з’яўляецца канструктыўнай.Пасля трохгадовага перапынку 16 мая прайшоў першы раунд расійска-ўкраінскіх перагавораў. Бакі дамовіліся падрыхтаваць сваё бачанне ўмоў спынення агню і дэталёва прапісаць іх для разгляду ў будучым. Таксама Расія і Украіна дамовіліся аб маштабным абмене палоннымі "тысяча на тысячу".На бягучым тыдні міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў паведаміў, што расійская дэлегацыя гатова перадаць 2 чэрвеня ў Стамбуле групе перагаворшчыкаў ад Кіева мемарандум з выказваннем пазіцыі Масквы па ўсіх аспектах надзейнага пераадолення першапрычын украінскага крызісу.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250530/mzs-rf-maskva-spadzyaetstsa-shto-ke-surzna-padydze-da-peragavora-1096726147.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/11/1096405560_180:0:2909:2047_1920x0_80_0_0_445b3165592d0c159cfa53c108bb771e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, марыя захарава, мзс рф, бяспека, палітыка, расія, украіна, навіны , перагаворы па украіне, перагаворы
спецаперацыя, марыя захарава, мзс рф, бяспека, палітыка, расія, украіна, навіны , перагаворы па украіне, перагаворы
Захарава: Кіеў перад другім раундам перагавораў учыняе істэрыку
Пасля трохгадовага перапынку па ініцыятыве Масквы ў маі аднавіліся перагаворы паміж расійскім і ўкраінскім бакамі.
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Кіеў перад другім раундам перагавораў у Стамбуле як заўсёды ўчыняе істэрыку, каб набіць сабе цану, аднак кожны раз набівае гузы, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
"Гэта ў іх так заўсёды. Памятайце радок з песні – "не дам свое "угу" ни другу, ни врагу". Вось мне здаецца, гэта нейкая такая логіка, якой яны, уласна, і кіруюцца", - сказала дыпламат у эфіры Першага канала.
Прадстаўнік МЗС нагадала, што ўкраінскі бок зрабіў такі ж неканструктыўны шум і перад майскім перагаворамі.
"Яны пад гэты шум хочуць зноў сабе што-небудзь вытаргаваць, зноў прыцягнуць да сябе ўвагу, зноў набіць сабе цану, хоць кожны раз набіваюць сабе гузы", - мяркуе Захарава.
Дыпламат звярнула ўвагу на тое, што расійская пазіцыя выказана на вышэйшым узроўні і з’яўляецца канструктыўнай.
Пасля трохгадовага перапынку 16 мая прайшоў першы раунд расійска-ўкраінскіх перагавораў. Бакі дамовіліся падрыхтаваць сваё бачанне ўмоў спынення агню і дэталёва прапісаць іх для разгляду ў будучым. Таксама Расія і Украіна дамовіліся аб маштабным абмене палоннымі "тысяча на тысячу".
На бягучым тыдні міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў паведаміў, што расійская дэлегацыя гатова перадаць 2 чэрвеня ў Стамбуле групе перагаворшчыкаў ад Кіева мемарандум з выказваннем пазіцыі Масквы па ўсіх аспектах надзейнага пераадолення першапрычын украінскага крызісу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"