https://bel.sputnik.by/20250601/dpk-ab-prychyne-cherg-na-myazhy-susedz-nerytmchna-prymayuts-transpart-1096741509.html
ДПК аб прычыне чэрг на мяжы: суседзі нерытмічна прымаюць транспарт
ДПК аб прычыне чэрг на мяжы: суседзі нерытмічна прымаюць транспарт
Sputnik Беларусь
Польшча, Літва і Латвія на фоне абвастрэння адносін з Беларуссю закрылі шэраг пунктаў пропуску, зараз на мяжы працуюць 5 з 14-ці. 01.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-01T10:54+0300
2025-06-01T10:54+0300
2025-06-01T10:54+0300
калючая загарода еўрасаюза
дпк беларусі
у беларусі
беларусь
мяжа
аўто
еўрасаюз
грамадства
бяспека
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/03/1084159408_0:67:1200:742_1920x0_80_0_0_e264fe8a596a830a13bf800d399c8b67.jpg
МІНСК, 1 чэр – Sputnik. Калі сумежныя бакі нармальна працавалі, чэрг на мяжы практычна не было, зараз жа яны нерытмічна прымаюць транспарт, заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення пагранічнага кантролю ДПК Беларусі, палкоўнік Руслан Мікуліч у эфіры тэлеканала АНТ.Ён звярнуў увагу на тое, што па ініцыятыве Беларусі не быў закрыты ніводны пункт пропуску – гэта зрабілі сумежныя бакі.Паводле яго слоў, суседзі Беларусі адышлі ад належных норм па афармленні асоб і транспарту, якія былі ўстаноўлены раней."Цяпер ніводны пункт пропуску з еўрапейскага боку іх не прытрымліваецца", - дадаў начальнік Галоўнага ўпраўлення.Ён адзначыў, што беларускі бок робіць усё магчымае, каб людзям было камфортна. Так, ва ўсіх пунктах пропуску працуе электронная чарга, якая дае магчымасць не знаходзіцца фізічна ў чарзе аўто, а выехаць і адпачыць, дачакаўшыся свайго часу.Сумежныя з Беларуссю краіны Еўрапейскага саюза – Польшча, Літва і Латвія – на фоне абвастрэння адносін паступова сталі закрываць кантрольна-прапускныя пункты на сваіх межах. У выніку на дзяржмяжы Беларусі і трох суседніх краін Еўрасаюза працуюць толькі пяць пунктаў пропуску з 14-ці.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250321/polshcha-prakladze-zdozh-zagarody-na-myazhy-z-belarussyu-asfaltavanuyu-darogu-1094675322.html
беларусь
еўрасаюз
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/03/1084159408_109:0:1176:800_1920x0_80_0_0_25ddd7af00a5ed17c596e3166ff17908.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дпк беларусі, у беларусі, беларусь, мяжа, аўто, еўрасаюз, грамадства, бяспека, навіны , загарода
дпк беларусі, у беларусі, беларусь, мяжа, аўто, еўрасаюз, грамадства, бяспека, навіны , загарода
ДПК аб прычыне чэрг на мяжы: суседзі нерытмічна прымаюць транспарт
Польшча, Літва і Латвія на фоне абвастрэння адносін з Беларуссю закрылі шэраг пунктаў пропуску, зараз на мяжы працуюць 5 з 14-ці.
МІНСК, 1 чэр – Sputnik. Калі сумежныя бакі нармальна працавалі, чэрг на мяжы практычна не было, зараз жа яны нерытмічна прымаюць транспарт, заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення пагранічнага кантролю ДПК Беларусі, палкоўнік Руслан Мікуліч у эфіры тэлеканала АНТ.
Ён звярнуў увагу на тое, што па ініцыятыве Беларусі не быў закрыты ніводны пункт пропуску – гэта зрабілі сумежныя бакі.
"Цяпер ажыятаж вакол некалькіх пунктаў пропуску. Іх мала для ўсіх жадаючых перасекчы мяжу. І тут чарговы раз мы бачым адносіны нашых суседзяў, якія стрымліваюць гэтыя чэргі, нерытмічна працуюць. Бо падчас нармальнага пропуску чэрг практычна не было", - сказаў Мікуліч.
Паводле яго слоў, суседзі Беларусі адышлі ад належных норм па афармленні асоб і транспарту, якія былі ўстаноўлены раней.
"Цяпер ніводны пункт пропуску з еўрапейскага боку іх не прытрымліваецца", - дадаў начальнік Галоўнага ўпраўлення.
Ён адзначыў, што беларускі бок робіць усё магчымае, каб людзям было камфортна. Так, ва ўсіх пунктах пропуску працуе электронная чарга, якая дае магчымасць не знаходзіцца фізічна ў чарзе аўто, а выехаць і адпачыць, дачакаўшыся свайго часу.
Сумежныя з Беларуссю краіны Еўрапейскага саюза – Польшча, Літва і Латвія – на фоне абвастрэння адносін паступова сталі закрываць кантрольна-прапускныя пункты на сваіх межах. У выніку на дзяржмяжы Беларусі і трох суседніх краін Еўрасаюза працуюць толькі пяць пунктаў пропуску з 14-ці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"