Відэа

Беларусь і Расія будуць абменьвацца шэдэўрамі для выставак – відэа

Падпісацца
Рускі музей зацікаўлены ў абмене шэдэўрамі з Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі, а таксама гатоў падзяліцца сваім багатым вопытам прыцягнення дзяцей і моладзі ў музеі, заявіла гендырэктар Рускага музея Ала Манілава журналістам у Мінску.
Рускі музей прывёз у Мінск планшэтную мультымедыйную выставу "Страна Побед", прысвечаную 80-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, экспазіцыя будзе працаваць у НММ да 26 чэрвеня.
"Наша супрацоўніцтва ў будучым будзе грунтавацца на перадачы адзін аднаму шэдэўраў для выставак", - сказала Манілава.
Акрамя таго, Рускі Музей і Нацыянальны мастацкі музей Беларусі будуць рэалізоўваць сумесныя праекты ў сферы рэстаўрацыі.
"Нам ёсць, што абмеркаваць у рэстаўрацыйнай галіне. У гэтым супрацоўніцтве зацікаўлены нашы музеі. І даўно ўжо нашы беларускія партнёры гавораць аб важнасці абмену навацыямі, методыкамі прыцягнення ў музеі дзяцей і моладзі", - сказала Манілава.
Паводле яе слоў, Рускі музей, у рамках якога шмат гадоў працуе Расійскі цэнтр музейнай педагогікі, можа плённа папрацаваць з Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі.
У сваю чаргу, гендырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Ганна Конанава адзначыла плённае супрацоўніцтва паміж двума музеямі па розных напрамках.
"Мы зараз прапрацоўваем магчымасць стажыровак нашых рэстаўратараў, навукова-даследчую работу па рэстаўрацыйнай лініі, у тым ліку", - адзначыла яна, гаворачы аб перспектывах супрацоўніцтва з Рускім музеем.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0