https://bel.sputnik.by/20250602/peragavory-ras--ukrany--stambule-zavyarshylsya-1096830791.html
Перагаворы Расіі і Украіны ў Стамбуле завяршыліся
Перагаворы Расіі і Украіны ў Стамбуле завяршыліся
Sputnik Беларусь
Перагаворы працягваліся крыху больш за гадзіну і адбываліся на рускай мове. 02.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-02T16:05+0300
2025-06-02T16:05+0300
2025-06-02T16:55+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
перагаворы па украіне
перагаворы
стамбул
расія
украіна
турцыя
у свеце
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/02/1096830940_320:485:3098:2048_1920x0_80_0_0_02f54fb9d05530ca800f79461b920ce9.jpg
МІНСК, 2 чэр – Sputnik. Расійска-ўкраінскія перагаворы ў Стамбуле завяршыліся.Сустрэча доўжылася крыху больш за гадзіну. Дэлегацыі размаўлялі на рускай мове, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на ўласныя крыніцы.Як паведаміў прадстаўнік МЗС Турцыі, дэлегацыі Расіі і Украіны пасля заканчэння сустрэчы пайшлі на абед. Паводле яго слоў, перагаворы завяршыліся "не негатыўна".Расійскую дэлегацыю на перагаворах узначальвае памочнік прэзідэнта Уладзімір Мядзінскі. Усяго ў яе ўвайшлі 12 чалавек, як і падчас першага раунда, сярод іх намеснік кіраўніка МЗС РФ Міхаіл Галузін, начальнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба УС РФ Ігар Касцюкоў, намеснік міністра абароны Аляксандр Фамін.Украінскую дэлегацыю па-ранейшаму ўзначальвае міністр абароны Рустэм Умераў. Для другога раунда склад дэлегацыі Украіны быў пашыраны, у яе ўпершыню ўвайшлі намеснік начальніка Генеральнага штаба УСУ Яўген Астранскі, супрацоўнік Генштаба УСУ Андрэй Фамін і супрацоўнік Вярхоўнай рады Юрый Каўбаса. Перад пачаткам перагаворнага працэсу Умераў сустрэўся з кіраўніком МЗС Турцыі Хаканам Фіданам.Як паведамлялася раней, расійская дэлегацыя ў ходзе сустрэчы мела намер прадставіць украінскаму боку мемарандум з выказваннем пазіцыі Масквы па ўсіх аспектах надзейнага пераадолення першапрычын ўкраінскага крызісу.Аднаўленне перагавораўПрамыя перагаворы расійскага і ўкраінскага бакоў пасля трохгадовага перапынку прайшлі ў Стамбуле 16 мая па ініцыятыве Масквы.Вынікам першай сустрэчы стала дамоўленасць аб аператыўнай падрыхтоўцы свайго бачання ўмоў мірнага ўрэгулявання ў праекце мемарандума. Таксама быў узгоднены маштабны абмен палоннымі "тысяча на тысячу", які паспяхова прайшоў з 23 па 25 мая.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250602/krank-mzs-turtsy-adkryvae-peragavory-rf--ukrany--stambule--translyatsyya-1096819788.html
стамбул
расія
украіна
турцыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/02/1096830940_344:0:3075:2048_1920x0_80_0_0_b487de92255545f8b2490fbea9e15966.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, перагаворы па украіне, перагаворы, стамбул, расія, украіна, турцыя, у свеце, навіны , палітыка, бяспека
спецаперацыя, перагаворы па украіне, перагаворы, стамбул, расія, украіна, турцыя, у свеце, навіны , палітыка, бяспека
Перагаворы Расіі і Украіны ў Стамбуле завяршыліся
16:05 02.06.2025 (абноўлена: 16:55 02.06.2025) Перагаворы працягваліся крыху больш за гадзіну і адбываліся на рускай мове.
МІНСК, 2 чэр – Sputnik. Расійска-ўкраінскія перагаворы ў Стамбуле завяршыліся.
Сустрэча доўжылася крыху больш за гадзіну. Дэлегацыі размаўлялі на рускай мове, паведамляе
РІА Навіны са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Як паведаміў прадстаўнік МЗС Турцыі, дэлегацыі Расіі і Украіны пасля заканчэння сустрэчы пайшлі на абед. Паводле яго слоў, перагаворы завяршыліся "не негатыўна".
Расійскую дэлегацыю на перагаворах узначальвае памочнік прэзідэнта Уладзімір Мядзінскі. Усяго ў яе ўвайшлі 12 чалавек, як і падчас першага раунда, сярод іх намеснік кіраўніка МЗС РФ Міхаіл Галузін, начальнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба УС РФ Ігар Касцюкоў, намеснік міністра абароны Аляксандр Фамін.
Украінскую дэлегацыю па-ранейшаму ўзначальвае міністр абароны Рустэм Умераў. Для другога раунда склад дэлегацыі Украіны быў пашыраны, у яе ўпершыню ўвайшлі намеснік начальніка Генеральнага штаба УСУ Яўген Астранскі, супрацоўнік Генштаба УСУ Андрэй Фамін і супрацоўнік Вярхоўнай рады Юрый Каўбаса. Перад пачаткам перагаворнага працэсу Умераў сустрэўся з кіраўніком МЗС Турцыі Хаканам Фіданам.
Як паведамлялася раней, расійская дэлегацыя ў ходзе сустрэчы мела намер прадставіць украінскаму боку мемарандум з выказваннем пазіцыі Масквы па ўсіх аспектах надзейнага пераадолення першапрычын ўкраінскага крызісу.
Прамыя перагаворы расійскага і ўкраінскага бакоў пасля трохгадовага перапынку прайшлі ў Стамбуле 16 мая па ініцыятыве Масквы.
Вынікам першай сустрэчы стала дамоўленасць аб аператыўнай падрыхтоўцы свайго бачання ўмоў мірнага ўрэгулявання ў праекце мемарандума. Таксама быў узгоднены маштабны абмен палоннымі "тысяча на тысячу", які паспяхова прайшоў з 23 па 25 мая.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"