https://bel.sputnik.by/20250602/yak-vyglyadae-palats-chyragan-dze-proyduts-peragavory-rf--ukrany--vdea-1096812575.html
Як выглядае палац Чыраган, дзе пройдуць перагаворы РФ і Украіны – відэа
Як выглядае палац Чыраган, дзе пройдуць перагаворы РФ і Украіны – відэа
Sputnik Беларусь
Палац Чыраган у Стамбуле выбраны месцам правядзення другога раунда перагавораў расійскай і ўкраінскай дэлегацый, глядзіце на відэа, як выглядае адна з турэцкіх... 02.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-02T11:35+0300
2025-06-02T11:35+0300
2025-06-02T11:35+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
відэа
перагаворы па украіне
перагаворы
стамбул
турцыя
расія
украіна
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/02/1096811453_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_bc89f47eb16858a313f5644d2701249c.jpg
Палац Чыраган у Стамбуле выбраны ў якасці пляцоўкі для другой сустрэчы расійскай і ўкраінскай дэлегацый па некалькіх прычынах – па-першае, з-за яго ўмяшчальнасці і вялікай тэрыторыі вакол, па-другое, з жадання турэцкага боку прадэманстраваць свае славутасці і турыстычныя магчымасці, паведаміла РІА Навіны турэцкая дыпламатычная крыніца.Адзіны асманскі імператарскі палац на Басфоры будаваўся ў канцы XIX стагоддзя, яго архітэктары імкнуліся стылізаваць палац пад рэзідэнцыі еўрапейскіх манархаў. У пачатку XX стагоддзі ў Чыгаране праводзіліся першыя пасяджэнні турэцкага парламента. У студзені 1910 года часткова драўляны палац згарэў пры пажары і быў узноўлены толькі ў пачатку 90-х гадоў як пяцізоркавы атэль.Па папярэдняй інфармацыі, сустрэча расійскай і ўкраінскай дэлегацый павінна пачацца ў 13:00 мск. З раніцы каля будынка палаца дзяжураць журналісты многіх сусветных СМІ. Па паведамленнях турэцкага боку, бяспека падчас перагавораў забяспечана поўнасцю, тэрыторыю палаца і сумежныя раёны праваахоўнікі з сабакамі даследавалі на прадмет выбуховых прылад. Каля ўваходу ў рэзідэнцыю ўстаноўлены турнікеты, дзе старанна правяраюць усіх, хто ўваходзіў унутр.Плануецца, што на сустрэчы расійская дэлегацыя перадасць апанентам свой праект мемарандума па будучым мірным дагаворы. Паводле інфармацыі СМІ, украінскі бок прапануе праект мірнага ўрэгулявання, падобны да таго, што быў вылучаны на сустрэчы трохгадовай даўнасці.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
стамбул
турцыя
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/02/1096811453_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_9ca698e4ab43eeb33d3ad7ce7161c00a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, відэа, перагаворы па украіне, перагаворы, стамбул, турцыя, расія, украіна, палітыка, бяспека, у свеце, видео
спецаперацыя, відэа, перагаворы па украіне, перагаворы, стамбул, турцыя, расія, украіна, палітыка, бяспека, у свеце, видео
Як выглядае палац Чыраган, дзе пройдуць перагаворы РФ і Украіны – відэа
Палац Чыраган у Стамбуле выбраны месцам правядзення другога раунда перагавораў расійскай і ўкраінскай дэлегацый, глядзіце на відэа, як выглядае адна з турэцкіх славутасцей на еўрапейскім беразе праліва Басфор.
Палац Чыраган у Стамбуле выбраны ў якасці пляцоўкі для другой сустрэчы расійскай і ўкраінскай дэлегацый па некалькіх прычынах – па-першае, з-за яго ўмяшчальнасці і вялікай тэрыторыі вакол, па-другое, з жадання турэцкага боку прадэманстраваць свае славутасці і турыстычныя магчымасці, паведаміла
РІА Навіны турэцкая дыпламатычная крыніца.
Адзіны асманскі імператарскі палац на Басфоры будаваўся ў канцы XIX стагоддзя, яго архітэктары імкнуліся стылізаваць палац пад рэзідэнцыі еўрапейскіх манархаў. У пачатку XX стагоддзі ў Чыгаране праводзіліся першыя пасяджэнні турэцкага парламента. У студзені 1910 года часткова драўляны палац згарэў пры пажары і быў узноўлены толькі ў пачатку 90-х гадоў як пяцізоркавы атэль.
Па папярэдняй інфармацыі, сустрэча расійскай і ўкраінскай дэлегацый павінна пачацца ў 13:00 мск. З раніцы каля будынка палаца дзяжураць журналісты многіх сусветных СМІ. Па паведамленнях турэцкага боку, бяспека падчас перагавораў забяспечана поўнасцю, тэрыторыю палаца і сумежныя раёны праваахоўнікі з сабакамі даследавалі на прадмет выбуховых прылад. Каля ўваходу ў рэзідэнцыю ўстаноўлены турнікеты, дзе старанна правяраюць усіх, хто ўваходзіў унутр.
Плануецца, што на сустрэчы расійская дэлегацыя перадасць апанентам свой праект мемарандума па будучым мірным дагаворы. Паводле інфармацыі СМІ, украінскі бок прапануе праект мірнага ўрэгулявання, падобны да таго, што быў вылучаны на сустрэчы трохгадовай даўнасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"