https://bel.sputnik.by/20250603/shuleyka-u-prymor-budze-stvorany-tsentr-abslugovannya-belaruskay-tekhnk-1096853205.html
Шулейка: у Прымор’і будзе створаны цэнтр абслугоўвання беларускай тэхнікі
Шулейка: у Прымор’і будзе створаны цэнтр абслугоўвання беларускай тэхнікі
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады не толькі займаюцца пастаўкамі тэхнікі ўласнай вытворчасці, але і развіваюць сетку дылераў і сэрвісных цэнтраў на Далёкім Усходзе. 03.06.2025, Sputnik Беларусь
2025-06-03T11:42+0300
2025-06-03T11:42+0300
2025-06-03T11:42+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
прыморскі край
эканоміка
палітыка
сельская гаспадарка
тэхніка
трактар
расія
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102929/67/1029296711_0:155:3001:1843_1920x0_80_0_0_9ad794ba87072341ab8277739b91536a.jpg
МІНСК, 3 чэр – Sputnik. У Прымор’і на працягу бліжэйшых некалькіх месяцаў будзе запушчаны ў эксплуатацыю Адзіны цэнтр дэманстрацыі, продажу, абслугоўвання тэхнікі беларускай вытворчасці, сказаў віцэ-прэм’ер Юрый Шулейка на сустрэчы з губернатарам Прыморскага краю Алегам Кажамякам.Паводле яго слоў, супрацоўніцтва Беларусі і Прымор’я працягвае развівацца. У час папярэдняга візіту была падпісана дарожная карта па пастаўках у расійскі рэгіён пасажырскай і камунальнай тэхнікі на 2025-2027 гады.У бягучым годзе плануецца закупка вялікай партыі беларускай тэхнікі. Цяпер беларускі і расійскі бок працуюць над рэалізацыяй дарожнай карты.Беларускі бок падтрымлівае ініцыятыву губернатара Прымор’я аб адкрыцці ў рэгіёне яшчэ аднаго такога цэнтра. Таксама дылер МАЗа завяршае пашырэнне сэрвіснага цэнтра па продажы і абслугоўванні тэхнікі ва Уладзівастоку."Гэтыя праекты істотна ўмацуюць статус Прымор’я як хаба для тэхнікі рознага прызначэння і мадыфікацыі", - упэўнен беларускі віцэ-прэм’ер.Пры гэтым ён выказаў надзею, што да канца бягучага года сумеснымі намаганнямі ўдасца завяршыць праект стварэння сельскагаспадарчага і элеватарнага комплексу ў Прыморскім краі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20220507/tavaraabarot-pamzh-rf--belarussyu-kampensue-ekspartnyya-straty--gryzlo-1062514100.html
прыморскі край
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102929/67/1029296711_168:0:2831:1997_1920x0_80_0_0_a22687850fd90fece3eb292b084d1e31.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, прыморскі край, эканоміка, палітыка, сельская гаспадарка, тэхніка, трактар, расія, у беларусі, беларусь, навіны
саюзная дзяржава, прыморскі край, эканоміка, палітыка, сельская гаспадарка, тэхніка, трактар, расія, у беларусі, беларусь, навіны
Шулейка: у Прымор’і будзе створаны цэнтр абслугоўвання беларускай тэхнікі
Беларускія ўлады не толькі займаюцца пастаўкамі тэхнікі ўласнай вытворчасці, але і развіваюць сетку дылераў і сэрвісных цэнтраў на Далёкім Усходзе.
МІНСК, 3 чэр – Sputnik. У Прымор’і на працягу бліжэйшых некалькіх месяцаў будзе запушчаны ў эксплуатацыю Адзіны цэнтр дэманстрацыі, продажу, абслугоўвання тэхнікі беларускай вытворчасці, сказаў віцэ-прэм’ер Юрый Шулейка на сустрэчы з губернатарам Прыморскага краю Алегам Кажамякам.
Паводле яго слоў, супрацоўніцтва Беларусі і Прымор’я працягвае развівацца. У час папярэдняга візіту была падпісана дарожная карта па пастаўках у расійскі рэгіён пасажырскай і камунальнай тэхнікі на 2025-2027 гады.
У бягучым годзе плануецца закупка вялікай партыі беларускай тэхнікі. Цяпер беларускі і расійскі бок працуюць над рэалізацыяй дарожнай карты.
"Чакаем запуску ў эксплуатацыю на працягу бліжэйшых некалькіх месяцаў Адзінага цэнтра дэманстрацыі, продажу абслугоўвання тэхнікі беларускай вытворчасці ў сяле Міхайлаўка", - расказаў Шулейка.
Беларускі бок падтрымлівае ініцыятыву губернатара Прымор’я аб адкрыцці ў рэгіёне яшчэ аднаго такога цэнтра. Таксама дылер МАЗа завяршае пашырэнне сэрвіснага цэнтра па продажы і абслугоўванні тэхнікі ва Уладзівастоку.
"Гэтыя праекты істотна ўмацуюць статус Прымор’я як хаба для тэхнікі рознага прызначэння і мадыфікацыі", - упэўнен беларускі віцэ-прэм’ер.
Пры гэтым ён выказаў надзею, што да канца бягучага года сумеснымі намаганнямі ўдасца завяршыць праект стварэння сельскагаспадарчага і элеватарнага комплексу ў Прыморскім краі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"